Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 332
Перейти на страницу:

Не заўважыў, як і тут змарыў сон.

– Тпр-ррр! – спыніў коней фурман. – Стаяць!

Кастусь прахапіўся, паглядзеў вакол. Шэрыя вароты рынка. Ён загадаў фурману яшчэ загадзя не ехаць да месца прызначэння, а спыніцца ўдалечы ад яго.

– Прыбылі, дзякуй Богу, Канстанцін! Чакаць мне – назад сёння паедзеце?

Ён пацягнуўся, спусціў долу ногі.

– Калі праз гадзіну не вярнуся, то едзь, Міхась, назад.

– Добра, зразумеў.

А ён, прайшоўшы праз густыя рады гандляроў, растварыўся ў вірлівым шматгалосым натоўпе...

……………………………………………………………

У дзверы нехта пастукаў. Потым яшчэ раз, і яшчэ. Постук пачула пакаёўка і заспяшалася да дзвярэй. Адчыніла іх.

– Ці дома спадар Адам Кіркор?

– Дома, дома, Віктар! – адгукнуўся Адам, пазнаўшы голас. – Праходзь, мой малодшы сябра! Праходзь.

– Я не адзін, з братам! – прамовіў госць.

– Тым лепш, праходзьце удваіх.

Хлопцы распрануліся, выцерлі ногі аб ходнік, выйшлі з калідора.

Юнакі былі амаль роўныя па ўзросце. Наперадзе стаяў хударлявы ў шэрай світцы хлопец, трошкі позаду яго брат – сур’ёзны, з адкрытым ілбом і светлымі вачыма, з зачасанымі назад валасамі.

Адам падняўся з крэсла, пайшоў насустрач гасцям.

– Уладыслаў, гэта студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта – Каліноўскія. Гэта – Віктар, а з ім яго брат Вікенцій Канстанцін. Віктар – сябра археалагічнай камісіі. Ён, ведаеш, якія цікавыя дакументы адшукаў у бібліятэцы? Не паверыш... Яшчэ ў 1857 годзе, працуючы над старажытнымі рукапісамі ў Публічнай бібліятэцы, знайшоў рукапіс апісання межаў паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, які напісаны “гаворкай крывіцкай” – беларускай, значыць...

Сыракомля падняўся, пайшоў насустрач братам, якія ўжо накіроўваліся да яго. Назваўся.

У вачах Кастуся загарэліся промнікі цікаўнасці, відаць было, што ён абрадваўся, сустрэўшыся з вясковым лірнікам. Чуў пра яго шмат, чытаў яго вершы, а вось так паціснуць яму руку, не прыходзілася.

Частка трэцяя

1.

– Паслухай, што піша І. Крашэўскі:

“Балоты вакол Пінска, мноства рэк і рачулак, якія перасякаюць край, вясновыя іх паводкі, якія патапляюць вялізныя прасторы, былі, верагодна, прычынай існуючага і цяпер падання, што некалі Чорнае мора распрасціралася да самага Пінска; але нейкі магутны князь кіеўскі раскапаў горы і спусціў воды, якія імі затрымліваліся, чаму на месцы мора засталіся адны балоты. У доказ гэтага прыводзяць якары, што знаходзяцца пры апрацоўцы палёў, але дзе гэтыя якары, калі і кім знойдзены – тое невядома...”

Сыракомля паглядзеў з цікавасцю на Кіркора, адпіў колькі глыткоў чырвонага напою, праказаў:

– Дзіўна, вельмі дзіўна... Палессе – былое Чорнае мора...

“... Доказы таго, што паданні аб якарах маюць фактычную выснову, знайшліся неўзабаве пасля таго часу, як Крашэўскі пісаў вышэйпрыведзеныя радкі. Не толькі якары, але і цэлыя судны, накшталт невялікіх караблёў, знойдзены былі ў даліне Прыпяці, якая звычайна называлася географамі і статыстыкамі Беларускім, альбо Пінскім, Палессем, жыхароў якога называюць Палешукамі...

Даволі важны дакумент мае археалагічнае аддзяленне Кракаўскай акадэміі навук – а менавіта, сапраўднае, уласнаручнае пасведчанне ад 26 ліпеня 1818 года, Мадэста Грынявіцкага, прафесара дагматычнага багаслоўя і пракуратара, у тым, што – “па сведчанні відавочніка Бенядзікта Арачэўскага, у 1786 годзе, у Мазырскім павеце (Мінскай губерні), на мяжы Оўручскага павету (Валынскай губерні), недалёка ад вёсак Дрункі і Малочкі, якія належалі Оўруцкаму рымска-каталіцкаму абацтву, у балотах знойдзена была пярэдняя частка вялікага карабля, акаваная жалезам. Даўжыня жалеза складала каля 13 аршынаў. Яно было прывезена ў оўруцкі манастыр, дзе яго аглядалі ўсе жыхары Оўруча і дваране, якія з’ехаліся ў той час з нагоды межавай цяжбы спаміж Празорамі і Аскеркай. Арачэўскі быў вікарным свяшчэннікам у оўруцкім манастыры, настяцелем жа манастыра, абатам быў Іасафат Ахоцкі”.

Мы прывялі гэьы факт, як нікому не вядомы і цалкам дакладны. Апісання знойдзенага карабля няма, як і няма і звестак, што з ім зрабілася, але, ва ўсякім выпадку, сама даўжыня жалеза, знятага з пярэжняй толькі часткі карабля, у 13 аршынаў, даказвае, што калі гэта і не быў карабель, то ва ўсякім выпадку вялікае судна, і што цяперашнія балоты складалі калі і не мора, то адно вялікае возера. Вёскі Дункі і Малочка размешчаны на ўскраіне непраходных балотаў, якія цягнуцца па абодвух баках Прыпяці.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)