Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 332
Перейти на страницу:

– Дык ты і мяне запішы ў гэтую арганізацыю – і я хачу быць карысным для агульнай справы.

– Добра. Наступным разам, калі будуць збірацца яе ўдзельнікі, мы паедзем разам з табою, каб і ты паўдзельнічаў, пераканаўся, наколькі тое сур’ёзна...

І раніцай рушыў у дарогу.

На трэці дзень знаходжання ў Вільні зазірнуў у гасцініцу, у якой знаходзілася рэстарацыя, і ў якой смачна кармілі. Пан Ежы любіў смачна паесці, выпіць лёгкага віна. І калі ўжо скончыў трапезу, калі разлічыўся за стравы і напоі, падсеў нечакана да яго той чалавек з Варшавы, з якім пазнаёміўся ў Бірштанах. Які і папрасіў даставіць Звяждоўскаму рэвальвер.

– О, пан Ежы! Якая сустрэча! Добры дзень!

– Дзень добры, Езус пахвалёны!

– Даўно ў Вільні?

– Трэці дзень.

– А я ўжо тыдзень тут. Пан Ежы, я цяпер паўнамоцны камісар Камітэта рэвалюцыйнага руху на Літве. Будзем гаварыць шчыра, але не тут. Давай пройдземся па вуліцах горада, альбо ў парк зазірнем, там шмат вольных лавачак.

Вольная скамейка адшукалася, і яны селі на яе. Нестар нейкі час не распачынаў размову. Падставіўшы твар сонцу, прымружыўшы вейкі, маўчаў.

– Як камісар літоўскага рэвалюцыйнага руху павінен выкласці асноўныя палажэнні арганізацыі. Канкрэтна табе даручаецца фарміраванне надзейных людзей. Як сярод памешчыкаў, так і сялянаў. Трэба мець запасныя схованкі, дзе можна было б хаваць зброю і харч. У памешчыкаў ёсць лядоўні, дзе яны трымаюць рыбу, саланіну і гародніну.

– Зразумела.

Каля іх ног вуркаталі галубы. Ежы дастаў са скураной сумкі кавалак хлеба і пакрышыў птушкам.

– А праграма, Нестар, у чым заключаецца праграма?

Нестар выпраміўся, схіліўся наперад, упершыся рукамі у калені.

– Галоўнае – апора на народ. Без народа мы нішто. Для яго ж і робіцца рэвалюцыя.

– Гэта супадае з маімі ўяўленнямі паўстання. Бо дзе ж узяць тую сілу, як не ў сялянскіх мільённых масах? Калі гаварыць пра легалістаў, то іх праца, канешне ж, мае карысць, але, на маю думку, яны не аказваюць істотнага ўплыву на сам народ. Іх праца як бы на паверхні, як тлеючы агонь, які ніяк не можа загарэцца і ўспыхнуць полымем...

– Так, маеш рацыю, Ежы. І таму яшчэ раз пацвярджаю – ад той праграмы, якую зацвердзіў рэвалюцыйны камітэт, мы не адступім ні на крок.

– Тады я, паўнамоцны камісар, аддаю сваё жыццё рэвалюцыі. Што трэба для таго, каб афіцыйна ўступіць у таварыства?

– Простыя фармальнасці – вусная прысяга. Пойдзем да мяне, там ўсё і аформім...

Яны яшчэ пасядзелі нейкі час у парку, абгаварылі да канца дэталі сваіх дальнейшых дзеянняў, сувязаў паміж сабою, дзе зручней сустракацца, – і толькі пасля гэтага падаліся да дома графіні Плятэр, у якой пражываў Дзюлеран. Дом знаходзіўся насупраць палаца Назімава.

У кватэры Нестара быў Эдмунд Вярыга. Ён даў аркушык паперы з традыцыйнай клятвай, папрасіў азнаёміцца і прачытаць услых, назваўшы сваё прозвішча.

– Я, Ежы Кучэўскі-Порай, шляхціц, памешчык сядзібы... Клянуся ніколі не збочваць з дарогі рэвалюцыі, аддаваць усяго сябе святой справе служыць народу...

Калі скончыў чытаць, сябры паціснулі яму руку, абнялі:

– Ну, вось, цяпер ты рэвалюцыянер вялікага вызваленчага паўстання, віншуем!

Ежы адчуў, як з душы спаў нейкі цяжар, але вялікай палёгкі чамусьці не адчувалася. Ён не ведаў, як растлумачыць той пачуццё, як расцаніць яго, – радавацца ці засмучацца.

8.

Канстанцін Каліноўскі не сядзіць на месцы. Фелікс Ражанскі наймае для яго падводу, і фурман Міхась Чывеля вязе яго з Берастовіц ў Якушоўку. Потым з Якушоўкі ён адпраўляецца ў Гародню.

Стомлены, недаспаны, схуднелы.

– Ды паелі б чаго, на пусты страўнік справы не робяцца, – спачуваў яму фурман...

– Нічога, Міхась, не да гэтага цяпер...

– Ды вазьміце хоць кавалак хлеба з салам, а то не павязу далей.

Кастусь накінуўся на прапанаваны перакус, не заўважыў, як і пуста стала ў руцэ, як за сябе выкінуў пачастунак.

– Даўно б так, Кастусь, а то ў мяне душа баліць, гледзячы на вас...

Кастусь падае на сена, на спіну, бярэ ў зубы сяніну, што выстрыкнулася з-за вуха, жуе, маўкліва гледзячы ў блакіт неба.

Вясна. Цёплы подых ветру. Недзе высока над ім заліваецца, аж захліпваецца ад радасці нябачны жаўручок, баіць песню прыходу вясны. Воблакі на небакраі, над лесам, зеляніна і сінь. Ён здзіўляецца, што так рэдка глядзеў у неба. Хіба як з бацькам ноччу ехалі на кірмаш, каб паспець да раніцы заняць гандлёвае месца. Тады ён і зоркі лічыў, ідучы па Валацужным шлясе, бачачы, як пераміргваюцца яны. Але хутка зморваў сон, і яго будзіў бацька ўжо каля самых Ашмянаў. Як даўно і нядаўна тое было...

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)