Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 379
Перейти на страницу:

Нейкі час паразважала, адказала:

– Ды не, Алена Дзімітрыеўна... Што ўжо, і тут даляжу.

– Табе ўсе прывітанні перадаюць. Жадаюць хутчэйшай папраўкі.

– Дзякую...

Хацелася спытаць, чаму Ігар з ёю не прыехаў, ды не адважылася, перадумала, – хто ёй Ігар? Калега, дзяжурны доктар... Ды не хацелася і яго ўблытваць у гэтую гісторыю... Невядома яшчэ, як і сама выблытаецца, бо яе словы – гэта адно, а як тое будуць абмяркоўваць астатнія?.. Людскія абгаворванні страшней за смерць...

– Ну, тады што, паеду я?

Толькі цяпер Алена дастала з сумкі ліманад, малако, некалькі яблыкаў.

– Усё будзе добра, Зінуля, гэта не самае страшнае ў жыцці. Мо тут лекі якія трэба, дык я прывязу?

– Ды не, доктар сказаў, што ўсё ёсць.

– Ну, то і добра. Тады ляжы. Пазней, як станеш на ногі, праведаем. Папраўляйся.

Зінаіда падзякавала. Ляжала моўчкі. Не хацелася ні з кім гаварыць. Учора наваколле мела колеры і адценні, у голасе людзей чулася пяшчота і спагада, сёння – усё наадварот. Усё змяшалася ў суцэльную шэрань, і людскія галасы сталі аднолькавымі, зліліся ў адзін рыпучы суцэльны гук. Яна як бы перасялілася з аднаго асяроддзя ў другое, перайшла жыць з адной планеты на другую, – учора жыла ў адным часе, а цяпер у зусім іншым, незразумелым і глухім...

Нехта абазваўся да яе з суседняга ложка, пра нешта спытаў, але яна не адказала – як і не чула...

Жанчына, чуваць было, глыбока ўздыхнула...

Яшчэ праз дзень прыходзілі з пракуратуры, дапытваліся пра той вечар. Малады следчы нічога не пісаў, толькі распытваў. Пра вылазку ў лес з Ігарам не гаварыла. Каб і з яго не бралі ніякіх паказанняў... Леаніда папрасілі, каб сам завітаў да іх. Ён згадзіўся. Але пра іх запрашэнне ёй не сказаў.

І з Ларысай гаварыў следчы. Пытаў, што пілі і колькі выпіла Зінаіда. І аналізы крыві пацвердзілі амаль поўную адсутнасць алкаголю ў крыві.

Не прыехаў Ігар і пра тры дні, і праз тыдзень.

І старшая месястра, забыўшыся пра абяцанне, не праведала яе.

“У яе клопатаў больш за ўсіх, ды і да сям‘і спяшацца трэба, таму і не да мяне, – не прыдавала таму значэння, апраўдвала яна Алену, – у кожнага сваё...”

Доктар штодня наведваўся, пра галавакружэнне дапытваўся... Радаваўся, што папраўлялася яго пацыентка. Толькі вось з тварам... Прыкладвалі нейкія пякучыя мазі, але яна трывала ўсё, цярпела боль.

– Нічога, нічога, пацярпі, – супакойвала працэдурная медсястра, – пакуль замуж, загоіцца...

А праз два тыдні, калі перайшло на трэці, праведаў яе айцец Уладзімер.

– Вы? – шчыра падзівілася яна. – Адкуль вы даведаліся. што я тут?

Ён усміхнуўся:

– Няма нічога тайнага, каб не стала вядомым. Бог усё бачыць. Ведаю, што вам прыйшлося прайсці праз цяжкія выпрабаванні, шмат перажыць, але Бог заўсёды прыходзіць на дапамогу кожнаму з нас... Вам і цяпер цяжка, і вы маеце патрэбу ў духоўнай падтрымцы...

Святар быў у звычайным адзенні, толькі зняў верхнюю вопратку і паверх пінжака накінуў белы халат.

– Айцец Уладзімер, мне ўжо нашмат лепш, і мы можам выйсці з палаты, – прапанавала Зінаіда, – у нас ёсць пакойчык, дзе мы можам пасядзець...

– Добра, я згодзен.

На іх не звярталі ўвагі – да ўсіх прыходзілі наведвальнікі.

У холе нікога не было. Яны селі на канапу. Нейкі час маўчалі.

– Праведваюць вас тут, Зінаіда?

– Праведваюць. Вось старшая медсястра прыходзіла...

Адчула, што ад святара сыходзіла цяпло, якое адчула і тады, як першы раз падышла да яго, каб ставіць кропельніцу.

“Калі ад яго такое цяпло, то якая сіла і моц сыходзіць ад Бога?” – чамусьці падумала яна, і ад гэтай думкі закалола ў скроні.

– Як вашае здароўе, айцец Уладзімер?

– Дзякую, Зіна. З Божай і з вашай дапамогай адчуваю сябе добра.

Наступіла маўчанне, але маўчанне не гнятлівае, калі хочацца хутчэй развітацца з субяседнікам, тут было ўсё наадварот, грэла прадчуванне таго, што размаўляць з нечаканым госцем было прыемна, ды і не толькі гаварыць, а нават і маўчаць.

– Вас спасцігла спакушэнне, – ціхім голасам прамовіў айцец Уладзімер, – і да гэтага трэба аднесціся спакойна і разважліва. Кожнага з нас падсцерагаюць спакушэнні. Як даўно, Зіна, вы былі ў царкве? Ці зусім не наведвалі?

– Была, айцец Уладзімер, ды даўно. Але прыйсці ў царкву – гэта ж не азначае адразу стаць веруючай. Нашае грамадства – атэістычнае, а мы ўсе, хто вучыцца, камсамольцы, а камсамольцы і камуністы – усе атэісты. І нам не дазваляюць хадзіць у храм...

– Мне, Зінаіда, не дазваляюць прыходзіць да прыхажан, да вернікаў... Але я не мог не прысці да вас... Скажыце, ці ёсць у вас Святое Пісанне, Біблія? Звярталіся вы калі да радкоў, якія памагаюць чалавеку ісці да Бога?

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)