Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 140
Перейти на страницу:

* Вярблюд.

Руды, колеру сухой гліны плашч не раз ратаваў Жывену і маленькага Святазара ў доўгія веснавыя ночы, калі Зюзя раз-пораз вяртаўся з халодных сваіх краёў і дзьмуў сіверам у спіну; і ў спякотныя дні, калі сонца расцякалася, як вялізны жаўток, па распаленым небе і смаліла рабоў, што сядзелі ці ляжалі на палубе вялікай ладдзі; і асеннімі вечарамі, калі яны цягнулі на сабе тавары, выгружаныя перад страшнымі дняпроўскімі парогамі.

Калі б Жывена была адна, яна, магчыма, паспрабавала б уцячы. Але на руках быў маленькі Святазар; здавалася, што паміж хлопчыкам і вярхоўным жрацом Святазарам існуе нейкая таямнічая сувязь, і калі яна парвецца, ніколі Жывене не вярнуцца на Новагародчыну. А вярнуцца туды, на родную зямлю, стала для яе марай, што давала сілы жыць.

Грэк Мікадзім, былы еўнух пры двары нікейскага дэспата, які памяняў сытае жыццё ў няволі на прыгодніцкае жыццё ў марскім порце, куды ён рэгулярна прывозіў мёд, воск, мяхі і рабоў, загадаў дзяўчыне прыслугоўваць яму за сталом. Мікадзім любіў салодкае грэчаскае віно, мяккія шкуры пад босымі нагамі, белае адзенне з залатой аблямоўкай, фаршыраванага фазана з перцам і смаўжоў на вячэру, падчас якой ён любіў цытаваць грэчаскіх паэтаў. Часам, калі Жывена чула слабы плач Святазара, які быў разам з рабамі, ёй нясцерпна хацелася запусціць сярэбраным кубкам у зморшчаны ліслівы твар з крывым вокам, аднак жа адразу ўяўляла, што станецца з хлопчыкам, і рукі ў яе апускаліся. Затое чэпкая памяць імгненна запамінала тое, што гаварыў Мікадзім, і начамі, седзячы пад зорным небам і чакаючы, пакуль узыдзе зорка Канопус*, думала пра тое, што вершы і магія — родзічы, і што нездарма ў вядзійскіх народаў Слову пакланяліся як Богу. А колькі загадак у жыцця! Чаму, напрыклад, менавіта зорка Канопус, узыходзячы, прымушае спяваць пеўня першы раз, а другі — тады, калі адыходзіць з небасхілу? Чаму ў гэты кароткі час, калі яна свеціць тужлівым зеленаватым святлом, так добра чытаць гімны Ашвінам і Сонцу? У такія хвіліны ажывае сіла, якая нясе душу высака-высака і беражліва апускае яе ў залацістае Нішто. І тады лягчэй надзяваць сандалеты на жоўтыя і парэпаныя, як кара, ногі Мікадзіма, да ламаты ў руках біць валком ягоную доўгую белую адзежыну, каб падаць яе на плечы гладкай і не заскарузлай ад марской солі.

* Сірыус.

Рускае, альбо Понцкае мора, было неспакойным, яго цёмныя хвалі кідалі і шпурлялі ўверх-уніз лодзіі; Жывене здавалася, што выжыла яна толькі таму, што лежачы на палубе, чапляючыся за яе, яна адчувала пах жывіцы і ўяўляла сосны, што раслі ля Менцязі. Каржакаватыя, з мядзянай карой, яны прыветна махалі ўзорыстымі калматымі галінамі, а зялёныя шышкі, падаючы, прапорвалі мяккі і чысты пясок, у якім патаналі ногі…

Але настаў нарэшце дзень, калі скончылася шпурлянне, неспакойны восеньскі вецер не перашкодзіў ладдзям увайсці ў бухту Залаты Рог. Белымі кветкамі гайдаліся на мутных хвалях чайкі, трапяталі ветразі на мностве суднаў, якія ўваходзілі і выходзілі з бухты, загарэлыя маракі гаманілі паміж сабою на незнаёмых мовах, і пахла карыцай, якую рассыпалі пры пагрузцы з суседняй манаксілы — грэцкай лодзіі.

На прычалах было мноства люду.

А ўдалечыні, за мачтамі і гурбамі тавараў, праглядваліся пазалочаныя дахі і цэрквы вялікага горада, які ўжо восем стагоддзяў кіраваў з берагоў Басфора палітыкай і культурай многіх краін.

Яркае сонца выглянула на імгненне з-за шэрых хмар. Жывена ціха прамовіла, падняўшы на руках маленькага шэравокага хлопчыка:

— Глядзі, сынок! Вось яна — Візантыя!

* * *

Рынак рабоў у Канстанцінопалі месціўся за сцяной Канстанціна, непадалёку ад Маландзінскай брамы. Раней, да заваявання Цар-горада ў 1204 годзе крыжакамі, рабоў прадавалі ў самім старым горадзе каля форума Быка. Але цяпер, калі цэлыя кварталы сумна выстаўляліся закурэлымі сценамі і абгарэлыя чэравы дамоў хавалі рабаўнікоў, гандляры стараліся рабіць свае справы да заходу сонца. Затым непрададзеных рабоў звязвалі і замыкалі ў спецыяльных памяшканнях. Змучаная морам Жывена, ідучы з ладдзі, амаль не глядзела па баках: дзіця адцягвала яе рукі, а нагу абцяжарваў ланцуг. Але ўранку, калі залаціста-чырвонае святло заліло горад да самых мармуровых ганкаў і брукаванкі, адпаліраванай сотнямі гадоў, а з драўляных паддашкаў пазвісалі ўніз квяцістыя тоўстыя дываны, вуліцы Цар-горада здаліся ёй прыгожымі. Гандляр купіў ёй чыстую палатняную столу, якую па поясе абвіваў карычневы калматы шнур, выдзеліў кавалак мыльнага кораня, якім яна вымыла валасы і абмыла Святазара.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)