Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 140
Перейти на страницу:

На рынку рабоў, дзе пад пажоўклымі алівамі на каменных лавах сядзелі сотні людзей, Мікадзім змог купіць толькі заднія лавы. Таму каля ягоных рабоў не затрымліваліся — выбіралі лепшых, тых, чые гаспадары не скупіліся на ежу і пітво; іх рабы не былі такімі знясіленымі. Прымасціўшыся ля цаглянай старой сцяны, жрыца дастала жмут саломы, прыхоплены ёю з начэўні; хуткія яе рукі пачалі плесці саламянага коніка, якіх часта можна было ўбачыць у сялянскіх хатах Новагародчыны. Успомніўся Рос — чуйны і ласкавы да яе, ён, мабыць, загінуў у час пажару. Ёй хацелася сплесці падобнага да яго — свайго былога вытанчанага, хутканогага сябра — і папрасіць Ашвінаў, каб не прадалі яе з Святазарам хцівым, жорсткім гаспадарам, альбо, яшчэ горай, у дом блудніц. Таму, сплёўшы коніка, яна паставіла яго на далоні. Заплюшчыўшы вочы, пастаралася ўбачыць ахвярнае вогнішча, якое ахоплівае коніка і, уздымаючыся ўгору, нясе ейныя мольбы да вечных вандроўнікаў-лекараў:

— Я не ведаю віны, з-за якой трапіла сюды. Падкажыце мне яе, дапамажыце не страціць сваёй душы!

Яна малілася ўсёй сваёй істотай, а дзіця абхапіла яе за плечы і прыціснулася да залатых валасоў, якія зноў пакрывалі маладую жрыцу. І ў той момант, калі Жывене здалося, што яна раствараецца ў ахвярным вогнішчы, Святазар жаласна паклікаў:

— Мама!

Жывена расплюшчыла вочы.

Немалады грэк у шаўковым каптане, вышытым жоўтымі грыфонамі, вывучаў рабыню. Погляды іх сустрэліся.

Вострыя зрэнкі ўпіліся ў дзяўчыну. Разумны, стомлены твар з абвіслымі шчокамі і высокім ілбом, уладная пастава. Слугі, што тоўпяцца ззаду, пачціва схіляюцца пры кожным яго руху. Гандляр падбег да іх, стаў хваліць свой «жывы тавар». Грэк не слухаў.

— Спытайце, чаму яна пляце коніка.

— Конь — самы высакародны з усяе свойскае жывёлы. Ён — сябра, — адказала сама Жывена.

- І што ты ўмееш з імі рабіць? — яго вочы ажывіліся.

— Усё, высакародны, — адказала Жывена. — Скакаць, размаўляць, лячыць…

— Ты — са скіфаў?

— Не, я — славянка. З Новагародскай зямлі, каля Нёмана.

— Склавіны ўпартыя, але яны ўмеюць трымаць слова. У мяне ёсць конь. Калі вылечыш яго, атрымаеш залатую намісму. Пойдзеш на стайню.

— Высакародны Нікіфар… Жанчына з рабоў у імператарскай канюшні… - зашаптаў нехта з натоўпу, але Нікіфар рэзка абарваў:

- І ў імператарскай стайні коні хварэюць!

Уладна запытаўся пра цану, шчоўкнуў пальцамі, загадваючы заплаціць.

— Ну і пашанцавала ж табе! — прашаптаў Мікадзім, здымаючы з яе, па загаду новага гаспадара, ланцуг. — Цябе забраў коміт* імператарскіх стайняў, высакародны Нікіфар Склір! Жанчына з іхняга роду — славутая Склірэна — была каханкай самога севастакратара**!

* Загадчык.

** Імператар.

Трохпавярховы каменны палац Скіра хаваўся ў глыбіні аліўкавага саду. Алівы тапырыліся вузкім, як кінжалы, лісцем, каменныя сцены абвівалі ліяны з пахкімі фіялетавымі кветкамі, яны яшчэ цвілі. Шырокія мармуровыя прыступкі ганка былі цёплымі, як шкарлупінне перапёлчыных яек, і такімі ж пярэста-шэрымі. Некалі чорнавалосы, а цяпер сівы араб Салім, у чыё падначаленне перадалі Жывену з хлопчыкам, быў увесь у рабацінні. Салім завёў яе ў аднапавярховую будыніну ля стайні, дзе жылі слугі і сам ён са сваімі чатырма жонкамі. Нашчадак некалі палоненых візантыйцамі мусульман, Салім не перамяніў веру: у Цар-горадзе жыло шмат іншаземцаў, яны свабодна спавядалі свае рэлігіі, аднак у правінцыях працавалі толькі хрысціянскія храмы.

Малодшая жонка Фаціма, амаль аднаго ўзросту з Жывенай, адразу стала апекавацца Святазарам. Таму, калі ў той жа вечар Нікіфар узяў новую рабыню ў імператарскую стайню, яна ішла без той заўсёднай трывогі, якая апаноўвала, калі даводзілася расставацца з хлопчыкам хоць на кароткі час.

Імператарскія стайні ўразілі яе: якіх толькі коней не стаяла ў багатых, з чорнага дрэва ці дарагога дубу стойлах! Здавалася, з усяго свету звезлі сюды гэтых дагледжаных, з ільснянымі бакамі скакуноў, вакол якіх мітусілася мноства людзей.

Нікіфар падвёў дзяўчыну да гнедага аргамака з тонкімі нагамі і высакароднай паставай галавы, які зашыўся ў кут і не хацеў адгукацца ні на якія ласкавыя словы.

— Дыёна прывезлі нам з Ферганы, коням адтуль няма цаны, — заклапочана тлумачыў коміт. — Самыя славутыя лекары глядзелі яго. Паспрабуй сваё ўмельства. Калі ж усё, што ты казала пра сябе, толькі прыдумкі…

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)