Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Канечне, сэр, — адказаў Добі і затрос галавой так, што яго вушы пачалі пляскаць адно аб адно. — Добі хаваўся і назіраў за Гары Потэрам, а потым зачыніў праход, потым Добі за гэта апёк сабе рукі прасам... — ён прадэманстраваў Гары, дзесяць доўгіх, замотаных анучаю пальцаў... — Але Добі не звяртае на гэта ўвагі, сэр, ён хацеў, каб Гары Потэр быў у бяспецы. Добі нават НЕ ДУМАЎ, што Гары Потэр зможа прыехаць у школу іншым шляхам!
Ён пачаў хістацца сюды-туды, матляючы сваёй выродлівай галавой.
— Добі быў так сшакаваны, весткаю пра тое, што Гары Потэр вярнуўся ў школу, што спаліў абед свайму гаспадару! Добі ніколі ў жыцці так не лупцавалі, сэр...
Гары зноўку апусціўся на падушку.
— З-за цябе нас з Ронам ледзь не выкінулі са школы. — раззлавана прамовіў ён. — І цябе лепей цікаць адсюль да таго як вырастуць косткі ў маёй руцэ, Добі, інакш я цябе задушу.
Добі слаба ўсміхнуўся.
— Добі за звычай чуць пагрозы смерці, сэр. Дома Добі атрымлівае іх пяць разоў за дзень.
Эльф высмаркаўся ў куточак бруднай навалачкі, якую насіў на сябе і выглядаў у гэты момант такім бездапаможным, што гнеў Гары, насуперак яго пачуццям, знік сам сабой.
— Слухай, Добі, — здзіўлена спытаўся ён. — Чаму ты носіш на сябе ГЭТА?
— Гэта, сэр?— кажучы на навалачку перапытаў яго Добі. — Гэта сымвал рабства хатніх эльфаў, сэр. Калі гаспадары падаруюць Добі сапраўдную вопрадку, Добі зробіцца вольным. Яго сям’я турбуецца, каб не даць Добі ў рукі нават шкарпэтку, бо тады ён зробіцца вольным і зможа пакінуць свой дом.
Добі выцер свае лупатыя вочы і нечакана прамовіў:
— Гары Потэр ПАВІНЕН быў вярнуцца дадому! Добі лічыў, што яго бладжэра хопіць...
— ТВАЙГО бладжэра?— спытаўся Гары, яго зноўку ахапіў гнеў. — Што ты маеш на ўвазе пад ТВАІМ бладжэрам? Дык гэта па тваёй віне, ён імкнуўся мяне забіць?
— Не забіць, сэр, не!— ашаломлена, прамовіў эльф. — Добі хацеў уратаваць жыццё Гары Потэру! Лепей, сэр, паехаць дамоў цяжка параненаму, чым заставацца ў замку! Добі хацеў, каб Гары Потэр пацярпеў настолькі, каб быць адпраўленым дадому!
— Ды няўжо?— люта спытаўся хлопчык. — І няўжо ты не скажаш мне, ЧАМУ хочаш адправіць мяне дадому па кавалках?
— Ах, калі б Гары Потэр ведаў!— уз’енчыў Добі, на яго ірваную навалачку пацяклі магутныя струмені слёз. — Калі б ён ведаў, прыгнечаных, пакорлівых, адкінутых чарадзейным светам істотаў! Добі памятае, сэр, як было ў тыя часы, калі Той Чыё Імя Нельга Называць быў у сваіх лепшых сілах. Нас хатніх эльфаў, лічылі нечым накшталт шкодных жывёлін, сэр! У яго доме, Добі, зразумела, дагэтуль гэткім лічацаць, — прызнаўся ён, выціраючы навалачкай твар. — Аднак, з большага, калі вы, сэр, перамаглі Таго Чыё Імя Нельга Называць, жыццё значна палепшылася. Гары Потэр застаўся жывым, а Цёмны Лорд быў знішчаны і гэта было промням надзеі для тых, сэр, хто лічыў, што чорныя дні ані ніколі не прамінуць... Але ж хутка ў Хогвартсе адбудуцца, а можа ўжо адбываюцца жудасныя рэчы і Добі ня можа дазволіць Гары Потэру тут заставацца. Цяпер, калі патаемная зала адкрылася, гісторыя зноўку паўтараецца...
Добі аслупянеў ахоплены жахам, потым схапіў з тумбачкі ля гарынага ложка збан з вадой і даўбануўшы ім па сваёй галаве, кульнуўся з ложка ды знік з вачэй. Хвіліну пазней эльф з паракошанымі вачыма зноўку ўскараскаўся на ложак, мармычучы:
— Дрэны Добі, вельмі дрэнны...
— Так што, патаемная зала існуе насамрэч?— прашапатаў хлопчык. — І ... ты хочаш сказаць, што яе ўжо адчынялі РАНЕЙ? СКАЖЫ мне праўду, Добі!
Ён схапіў эльфа за кашчавае запясце, якое зноўку пацягнулася да збана.
— Але ж я не магланароджаны... якую небяспеку зала можа несці для мяне?
— Ах, сэр, не пытайцеся больш, не пытайцеся больш нічога ў беднага Добі, — мармытаў той, блішчучы ў цемры сваімі вялізнымі вачыма. — Тут адбудуцца цёмныя справы і Гары Потэр не павінен пры гэтым прысутнічаць. З’яжджайце, Гары Потэр. З’яжджайце дамоў. Гары Потэр не павінен умешвацца, сэр, гэта вельмі, вельмі небяспечна...
— Хто, Добі, — моцна трымаючы эльфавы запясці ў сваёй руцэ і не даючы таму біць сябе збанам па галаве. — Хто яе адчыніў? Хто адчыняў залу ў мінулы раз?
— Добі не скажа, сэр. Ён ня можа, ён не павінен казаць!— віскатаў эльф. — З’яжджайце дамоў, Гары Потэр, хутчэй з’яжджайце дамоў!
— Анікуды я не паеду!— раззлаваўся Гары. — Мая лепшая сяброўка — магланароджаная і калі патаемная зала сапраўды адчынілася, яна будзе адна з першых у шэрагу...
— Гары Потэр рызыкуе жыццём за сваіх сяброў!— замармытаў, ашалелы ад гора, Добі. — Як гэта шляхетна! Як доблесна! Але ён павінен абараніць сваё жыццё, павінен. Гары Потэру нельга...