Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Падняўшыся на ногі, Гары адчуў сябе неяк дзіўна аднабокім. Набраўшы паветра ў грудзі ён вырашыўся паглядзець на правую руку. І тое што ён убачыў, ледзь не прымусіла яго зноўку знепрытомець.
Тое што тырчала з рукава яго мантыі, больш за ўсё нагадвала тоўстую, цялеснага колеру гумовую пальчатку. Гары паспрабаваў паварушыць пальцамі. Аднак у яго нічога не атрымалася.
Локхарт не вылекаваў гарыны косткі. Ён іх выдаліў.
*
Мадам Помфры ані не была задаволена.
— Вы павінны былі адразу ж прывесці яго да мяне, — лютавала яна, разглядаючы безвольную рэшту таго, што яшчэ поўгадзіны таму было нармалёваю рукой. — Паламаныя косткі я б паправіла яму за секунду... а вось вырасціць іх наноў...
— Але ж вы зможаце гэта зрабіць, — з адчаем ў голасе, спытаўся Гары.
— Канечне магу, — кідаючы Гары піжаму, адказала яна. — Аднак гэта будзе балюча і табе прыйдзецца правесці тут усю ноч...
Герміёна стаяла чакаючы па-за заслонаю гарынага ложку, пакуль Рон дапамагаў яму апрануць піжаму. Спатрэбіўся даволі працяглы час, каб запхнуць у рукаў застаўшуюся бяз костак руку.
— Ну што, Герміёна, ты так і будзеш працягваць абараняць гэтага Локхарта?— з-за фіранкі крыкнуў ёй Рон, нарэшце прапхнуўшы млявыя гарыны пальцы праз абшэвак рукава. — Думаю, калі б Гары вырашыў застацца без костак, ён бы сам аб гэтым папрасіў.
— Слухай, — адказала Герміёна, — памыліцца можа кожны. Гары, але рука больш не баліць?
— Ані, — прамовіў Гары. — Яна ўвогуле нічога не ў стане рабіць.
Ён разваліўся на ложку, а яго рука бескарысна ляснулася побач.
Фіранка адсунулася, па-за ёй стаялі Герміёна і мадам Помфры. У руках лекарка трымала вялізную бутэльку да якой была прышпілена налепка з надпісам “Скелегро”.
— Сёння цябе чакая цяжкая ноч, — падаючы Гары, курэючую шклянку, заявіла мадам Помфры, — вырошчваць косткі прыкрая справа.
Гары выпіў змесціва шклянкі. Скелегро абпаліў яму рот і горла. Хлопчык закхекаўся і пачаў адплёўвацца. Панаракаўшы нешта ў адрэсу небяспечных відаў спорту і нязграбаў-настаўнікаў, мадам Помфры адыйшла, пакінуўшы Гары разам з сябрамі, каб тыя дапаглі яму запіць лекі колькімі глыткамі вады.
— Затое, мы перамаглі, — сказаў Рон і на яго твары расплылася ўсмешка. А твой кідок? Ці ты бачыў малфоеўскі твар... ён цябе забіць быў гатовы!
— А мне цікава, як ён зачараваў на цябе бладжэра, — дадала Герміёна.
— Дададзім гэта ў спіс пытанняў, якія зададзім Малфою, калі прыгатуем шматыстотнае зелле, — прапанаваў, апускаючыся на падушку, Гары. — Спадзяюся, яно будзе смачней за Скелего...
— Гэта с кавалачкамі слізэрынцаў-та?— заявіў Рон. — Жартуеш?
Тут дзверы ў палату расчыніліся і туды, каб пабачыць Гары, ўваліліся астатнія гульцы грыфіндорскай каманды.
— Твой палёт быў найневерагодным, — прамовіў Джордж. — Слухай, я толькі што бачыў як Маркус Флінт галасіў на Малфоя. Накшталт таго, што ён не заўважыў сніча, які быў ў яго на галаве. І Малфой ані не выглядаў шчаслівым.
З сабой грыфіндорцы прынеслі кексаў, разнастайных слодычаў і колькі бутэлек з гарбузовым сокам і ўжо збіраліся распачаць невялічкую, але ўтульную вечарыну, але тут ў палату ўвайшла мадам Помфры.
— Хлопчыку трэба адпачываць. Ён павінен вырасціць трыццаць тры косткі! Вэк! ВЭК!
Гары пакінулі ў самоце і цяпер нішто не магло адцягнуць яго увагі ад колкага болю ў яго друзлай руцэ.
*
Гадзіны міналі за гадзінамі. Ратам Гары прачнуўся ў непрагляднай цемры і енкнуў ад болю: яго рука здавалася была перапоўнена вострымі буйнымі аскепкамі. Імгненне-другое ён думаў, што яго разбудзіла менавіта гэта. І тут, яго закалаціла ад жаху. Гары зразумеў, што нехта ў цемры працірае ягоны лоб губкай.
— А ну прэч!— гучна прамовіў ён спачатку. І тут... — ДОБІ!
Вылупіўшы свае вочы-тэнісныя мячы, на Гары глядзеў хатні эльф. Па яго востраму носу кацілася самотная сляза.
— Гары Потэр вярнуўся ў школу, — гаротна прашапатаў ён. — Добі папярэджваў і зноў папярэджваў яго. Ах, сэр, чаму вы не прыслухаліся да добіных слоў? Чаму не вярнуўся дамоў, калі спазніліся на цягнік?
Гары з цяжкасцю прысеў на ложку і адштурхнуў губку, якой Добі праціраў ягоны лоб.
— Што ты тут робіш?— спытаўся ён. — І адкуль ведаеш, што я спазніўся на цягнік?
Добіны вусны задрыжэлі і Гары, нечакана ахапілі няясныя падазрэнні.
— Гэта ТЫ зрабіў!— прамовіў хлопчык. — ТЫ не дазволіў нам прайсці праз бар’ер!