Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 263
Перейти на страницу:

Усё залівала матушка-Русь. Недабітыя бедныя ўласаўцы прагна выслужваліся, як культуртрэгеры на нашых землях, каб толькі іх не пасылалі дамоў, дзе добра іх ведалі... Вось яны й партызаны не нашага народу стаялі цяпер на стражы й пільна сачылі, каб не прачнулася Беларусь тая адвечная са сваёю гісторыяй, з Пагоняю любай, з роднаю мовай, з народнаю песняй і з каханнем да старога свайго народу.

Час ішоў. З Граду Пражскага не было ніякага адказу ад прэзідэнта Бэнэша, можна было думаць, што ён маіх лістоў не атрымаў. Надышоў час аддаць Юру ў чэшскую школу. Расейская гімназія й пачатковая школа перайшлі цяпер у рукі прысланых з Масквы настаўнікаў. Яны мне не падабаліся: поўныя падазронасці да кожнага чалавека, нейкае казёншчыны, салдацкай патрабавальнасці й сталінскай суровасці, яны мала адышлі ад тых, якія выхоўвалі «гітлерюгэнд»[156]. Мы пастанавілі аддаць Юру ў нармальную чэшскую школу. Спачатку мне не хацелі аддаваць яго папераў, але я й слухаць не хацела аб тым, каб ён і далей там вучыўся. У чэшскую школу чужынцам ізноў не лёгка было даць у той час дзіця. Пачаліся «Народні выборы» і т.п. рады. Трэба было некалькі подпісаў давераных сведкаў, што мы за часоў акупацыі не былі калабарантамі і т.п. Чэхі падпісвалі нам гэта абедзьвюма рукамі, і так Юру прынялі ў школу. У расейскай ён скончыў чацвёрты клас, і вось чэхі хацелі, каб ён паўтараў у іх той жа клас, бо не дасць рады. Я ўпрасіла іх, каб узялі хлопца ў пяты клас на пробу. Калі я прыйшла да дырэктара за пару тыдняў, як ён мне назначыў, дык аказалася, што Юра ўжо найлепшы вучань класа, а да канца года ён быў найлепшы вучань усёй чэшскай школы, усімі любімы «выраблянец».

У Юры паявіліся новыя калегі, але яны яму не падабаліся. Часта хлопчык выказваў мне свае думкі: «Мамачка, у іх дзікія забавы, яны на ходніках рысуюць усё вісельні й гуляюць у тое, што вешаюць людзей». Так, гэта было страшна. Нашы некультурныя беларусы ніколі такіх гульняў не ведалі, а можа, цяпер і яны пайшлі з «духам часу»? Было аб чым думаць.

Нарэшце прыйшла вестка ад таты — пакуль што яны ў Зэльве былі жывыя. Тата пераслаў ліста Славачкі яшчэ з арміі. Гналі іх тады на захад. Аб смерці Расціслава мы яшчэ не ведалі. Старыя беларусы ў Празе былі вельмі занятыя сабою, даказвалі, бедныя, сваю лаяльнасць новым парадкам і каяліся ў тым, чаго не рабілі, бо ніхто з іх для беларускай справы амаль нічога й не зрабіў. Забэйда цвердзіў, што яго палітыка была самай разумнай і яму нічога не грозіць. Зразумела. Да нас прыехала Відавіса Паўлаўна Ляцкая. Яна пацяшала мяне, што красці мяне й не ўкрасці — яшчэ не самае страшнае, жыццё наперадзе. Ермачэнкавы рэчы чэхі з ярасцю расцягалі з яго кватэры й з яго вілы, дзе гаспадаром пакінуў ён старэнькага бацьку свае жонкі. Старога не скрыўдзілі, толькі выгналі з апартаментаў. Перад канцом вайны Ермачэнка запусціў бараду, каб яго не пазналі. Аднак немцы самыя яго пасадзілі, кажуць, за тое, што спекуляваў золатам, у шынах аўтамабіля вывозячы яго з Менску, дзе да ўсяго іншага меў, напалову з сястрою свае жонкі, камісійную краму! Даведалася я аб гэтым ад Піпэраў. «Ведаеце,— казаў доктар Піпэр,— я зрабіў так, як вы, фрау Ларыса, не мсціў. Калі прыйшла да мяне жонка Ермачэнкі прасіць дапамогі, я і яму дазволіў вітаміны й туалетныя драбніцы ў камеру. Бачыце, ад вас навучыўся»,— нейк іранічна паўтарыў ён.

Прыйшла цяжкая вестка пра нашых гасцей — сям’ю святара Балая. Яны трапілі пад страшны амерыканскі налёт на Дрэздэн. Калі шчасліва выбраліся са склепу пад царквой, дык іх сын Косця схапіў ровара на зямлі. Немцы, кажуць, адразу яго расстралялі. Гэта было жудасна.

У Чэхаславакіі тым часам адбываліся маніфестацыі, мітынгі, парады. Здаецца, не было ім канца. Муж, як і раней, хадзіў на работу ў сваю фабрыку, і часам было яму цяжка. Калі прыводзілі да яго хворых немцаў-рабочых, дык трэба было да іх адносіцца без літасна, як адносілася рэшта персаналу. Ён жа да ўсіх адносіўся толькі як лекар, які бачыць хворага й яго хваробу. Падтрымоўвала яго ў гэтым яго лекарская й яго беларуская этыка. Усё жыццё ведаю свайго мужа й ніколі не заўважыла, каб ён адступіўся ад шляхотнай лекарскае этыкі, ад мовы свае роднай і ад шматпакутнай Айчыны.

вернуться

156

Hitlerjugend (ням.) — фашысцкая моладзевая арганізацыя ў Нямеччыне (1926–1945).

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)