Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 263
Перейти на страницу:

Прад вачыма паўзуць манашанькі, як шкілеты, і з прасветленымі цярпеннем вачыма, засуджаныя ўдовы з арлоўскай турмы, не кажучы ўжо аб цярпенні нашых народаў. Строіць свой поспех і благабыт на падобным — гэта зажыва стаць жывёламі, ніколі не дастойнымі звання людзей. Вось цяпер наглядаю, як успрымае гэтае ідалапаклонства сярэднееўрапейскі культурны народ, і з жалем бачу ажыўшыя з каменнага веку пачаткі жывёльнага ў людзях...

Расплываецца цень Масарыка над яго народам, успаміны аб ім, харошым, вандруюць на дно шафаў, як капіталістычны дысананс, небяспека сацыялістычнага новага ладу. Адвечныя славянафілы чэхі дарма шукаюць рысаў славянскага ў вусатым і насатым твары Джугашвілі[159], крыху крывяцца, але загад ёсць загад, і Прага пад уплывам новых, барадатых, насатых прарокаў ходзіць на галаве. Няўжо і ім Бог адняў начыста розум? Не, гэта не замена багоў, гэта цынічнае ануляванне дасягненняў людскасці за дзве тысячы гадоў прасветленай, хрысціянскае эры.

Я пачынаю крыху разумець, што я нарабіла, запісаўшыся ў Саюз чэшска-амерыканскай дружбы, для мяне, праследаванай,— гэта страшная небяспека, але адначасова для мяне як для чалавека — гэта адзіны крытэрый жыцця, прамень святла ў цьмянай яскіні[160], дзе мы цяпер апынуліся. Усё грозіць нам згубай, але сумлення свайго, твару свайго чалавечага мы не губляем! Юрачку мы запісалі ў ІМКу, гэта Саюз хрысціянскай моладзі на манер амерыканскай. Разам з Фірлінгеравымі ён едзе на Сазаву[161] ў летні дзіцячы лагер. Гэты лагер, кажуць, найлепшы ў сярэдняй Еўропе.

У мужа водпуск, і мы з ім першы раз едзем адпачываць у Шпіндлерув Млын[162] у Судэты. У прыватным доме адпачынку нам няблага, толькі муж не хоча хадзіць, не любіць. Ляжыць на сонейку, выграваецца. А ў гарах хораша, зелена. Пасля Прагі паветра — як найлепшы лек. Кормяць няблага, толькі порцыі мікраскапічныя, і мы даволі галодныя. Які шчаслівы мой муж, а вось я зусім няшчасная, сумую, лекачу ўся, не знаходжу сабе месца. Раптам баюся за Юру, пішу яму на Сазаву поўныя кахання лісты. Перажываю. Чаму? Тут усё нямецкае, але немцаў выгналі, ходзяць адныя толькі старушкі ў чорных хустачках, на іх нельга глядзець — колькі трагічнага болю ў іх тварах... Гэты боль аж крычыць, і я яго адчуваю, бо я так добра ведаю, што гэта боль. А кругом вясёлыя курортнікі, папіваюць «півічко», смяюцца, ходзяць у горы, і рэшта ім усё абыякава. Праўда, яшчэ тут ходзяць хораша апранутыя дамы — чэшкі. Яны наравяць усё трымацца бліжэй да зняволеных калонаў, якія працуюць у лесе, відавочна, жонкі калабарантаў. Калі добры, людскі канвой, дык яны сустрэнуцца, пагавораць...

Як жаль, што не відно канца лагером і зняволенню, і здаецца, што яно толькі пачынаецца. Мне несказана цяжка. Са сваімі прадчуццямі я толькі пакута, вечна настарожаная бяда майму мужу. Ён сабе ляжыць, чытае, і нічога хімернага, несамавітага яго не мучыць... Нявесела мець паэтку за жонку, недзе думае ён сабе. А я бягу ў касцёл, там правіць ксёндз, яшчэ немец, якога не паспелі прагнаць. Што ж мне рабіць, каб было лягчэй? «Адпраўце мне імшу па памершых»,— прашу ў ксяндза. Гавару яму, хто я й што мне вельмі, вельмі цяжка. У касцёле не так, як у царкве, я стаю, малюся, але мне й пасля імшы не палегчала...

Ідзе экскурсія на Снежку (найвышэйшая там гара, нешта 800 метраў), я ўпрасіла мужа, каб пайшлі й мы. Хораша, так хораша, неба блізка, а калі захмарылася, дык воблакі плывуць пад нагамі, не нагледжуся на прыгаство, скачу лёгка, як каза, я не ведаю змучання, але пачынаецца дождж, мы заходзім у турысцкую хату, перакусваім нешта. За намі ўбягае, засопшыся, тып з партфелем і пытаецца, ці не ўздумаім ісці яшчэ на Снежку? Шпіён, шпік за намі й тут, у гэтых божых гарах, ледзь ужо дыша, няшчасны вырадак, як жаль, што не йдзем на Снежку...

Дамоў у Прагу вяртаемся аўтобусам і пасля цягніком. У аўтобусе як пад стражай проста адчуваецца, як акружылі. У цягніку ўжо вальней. Едзем дамоў, і нам сумна, ужо сцяна дыму й сажы над Прагаю, здаецца, цяжэй стала дыхаць.

Юра вернецца за пару тыдняў. Ад’язджаючы, мы былі ў яго на Сазаве, вазіў нас на лодцы, частаваў абедам. Былі мы з другімі бацькамі й ля іхняга круга, дзе пяюць і чытаюць малітву. Хлопчык тут чуецца добра, а з нас такі рады, такі рады. Нешта трэба напісаць яму, галоўка не працуе на такой цудоўнай рэчачцы, просіць, каб я яму крыху дапамагла. Сам ён зробіць лепей, калі захоча, але я крыху памагаю. Маці.

вернуться

159

Джугашвілі — сапраўднае прозвішча І. Сталіна.

вернуться

160

Jaskinia (польск.) — пячора.

вернуться

161

Сазава — рака ў Чэхіі, прыток Влтавы.

вернуться

162

Шпiндлерув Млын — курортны горад у Судэтах, горным масiве на мяжы Чэхіі, Польшчы і Нямеччыны.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)