Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 263
Перейти на страницу:

І так мы пачалі старацца чэшскае грамадзянства, як хацеў муж. Чэхі не проста давалі людзям пасляваеннае сваё грамадзянства. Яны нас траслі-ператрасалі, перавяралі ўсе костачкі й ніякіх грахоў не маглі за намі знайсці. Было толькі ім не зразумела, чаму за нас, чужынцаў, бяруцца ўсе іх чатыры партыі. Яны нам гэта сказалі. Ніяк не маглі зразумець, што беларусы мы, што мы людзі, людзі ў кожных абставінах жыцця, якія не здрадзілі праўдзе, шляхотнасці, сваёй Бацькаўшчыне, народу і ўсім добрым людзям на свеце. Вузкалобыя гэтага не маглі зразумець.

Юра выступіў супраць ідэі чужога грамадзянства й сказаў нам, што гэта здрада перад сваім народам. Было нам дзіўна яго слухаць. Сяння думаю, што, можа, яго, малога, агенты якія так навучылі. Аднойчы нам яго ўкралі, павезлі з сабою нейкія байцы, адразу нейк пасля іх прыходу ў Прагу. Ноч не было хлопчыка, і мы каналі са страху. Назаўтра нам яго прывезлі байцы таго штаба, які першы ў нас затрымаўся. З ім нам прывезлі мяса, каўбасаў і сваю, здавалася, дружбу. А сяння нечаму думаю, а можа, яны нам тады купілі дзесяцігадовага хлопчыка? Я сяння ўсё ўжо магу чакаць ад іх, хоць такое й неймаверна. Сына мы ніколі ні аб чым не пытаемся. Нам цяжка задаваць яму падобныя пытанні, раніць чалавека, а ён маўчыць. Маўчыць...

Людзі пачалі вельмі расчароўвацца ў савецкіх байцах і людзях. Рэчаістасць выглядала непрывабна, зусім іначай, як прапаганда на старонках савецкіх газет. Найболей не падабалася пагоня за гадзіннікамі. «Давай часы» — стала насмешлівай пагаворкай.

Чатыры партыі моцна змагаліся перад выбарамі. У Чэхах найболей галасоў атрымалі камуністы, у Славаччыне наадварот. Славакі не маглі дараваць Бэнэшу смерці ксяндза Ціса[164]. Бэнэш і тут кіраваўся помстаю. У яго волі было памілаваць гэтага чалавека. Адсутнасць велікадушша — трагедыя тупых адзінак, рэпрэзентуючых народ. Час ішоў. Чэхаславаччына ўсё яшчэ не выходзіла з чаду помсты й маніфестацыяў, але бурныя словы не маглі закрыць суровай для камуністаў праўды — народ, прывыклы да ладу й парадку, расчароўваўся ў пустых словах, традыцыі перамагалі.

Беспартыйнага майго мужа звольнілі з працы. Далі яму нейкае адшкадаванне. Трэба было шукаць працы. Тым часам далі нам чэшскае грамадзянства[165]. Мне сяння здаецца, што далі нам яго, проста каб мы не ўзялі другога, калі ўжо не бярэм савецкага. «Е нам цті дат вам обчанстві» (гонар для нас даць вам грамадзянства),— сказалі нам чэхі, даючы нам яго.

Муж шукаў працы, а сябры ўсё рабілі, каб толькі нас перацягнуць да сябе. «Ужо год еў бы кансервы, — гаварыў муж, — каб цябе паслухаў». Ну, пакуль што еў па кусочку свежага мяса, але гэта яшчэ пакуль што, пасля амаль дзесяць гадоў жывіўся знамянітай камсою ды хлебам з мякінаю. Кансерва была як мара, як сон, які не збываецца...

Нас клікалі ў Парыж, прыслалі паперы, каб лягчэй было нам дастаць дазвол і візу. Знайшліся ў нас там сваякі. Муж не хацеў слухаць, а мудры Юра так радзіў: «Хадзі, мамачка, паедзем з табою, а татачка так нас любіць, што хутка за намі прыедзе, не вытрымае». Гэта зрабіць тады сапраўды было б найразумней, але муж — галава ў хаце, пагледзьімо, што будзе далей, як жа тая галава пакіруе?

Бяда ў людзей іх шматкі, іх рэчы. У нас гэта былі горы кніжак, якія ўчэпіста трымалі майго мужа пры сабе. Яны, здавалася, яму даражэй за нас з сынам. Я зацінала вусны, і прадчуванне згубы нейк зусім авалодала мною. Муж шукаў працы. Абяцалі яму яе і ў Карлавых Варах, і ў іншых месцах, а далі ў мястэчку Вімпэрку ў Судэтах ля самай граніцы. Вось крыху толькі заблудзіся, і амерыканцы схопяць цябе на граніцы ў абдымкі. О, які гэта няздзейснены, які салодкі сон... Здаецца, нічога не хацеў бы, толькі б не баяцца, што ізноў цябе схопяць і павалакуць, як і іншых, на канец свету ў свае суровыя душагубныя снягі й маразы.

Чэхі, напэўна, нам і далі гэты Вімпэрк, што спадзяваліся-такі на нейкі розум у беларускіх галовах. Але каго Бог пакараць хоча, дык прытупляе той розум... З мужам на гэтую тэму дарма было гаварыць, і хоць адзіным яго аргументам былі кансервы, усё ж ён трымаўся за яго аберуч і з месца скрануць не даваўся. Яму снілася Бацькаўшчына, а мне свабода й жыццё, дзе ўсе людзі роўныя — кулакі яны ці люмпен-пралетары, абы былі чэснымі людзьмі. Здаецца, раз на дзень еў бы, каб толькі не баяўся за сваё адзінае дарагое дзіця. Рэчаістасць была страшнай: ніякае магчымасці літаратурнай працы ці наагул працы для свайго народу, карыснай, канструктыўнай, і гэты, ніколі не засынаючы страх з тылавых «герояў» арміі, якая паволі адыходзіла з Еўропы дамоў, тых, другіх, пакідаючы за сабою.

вернуться

164

Ціса Ёзаф (1887–1947) — славацкi каталiцкi святар i палiтычны дзеяч, прэзiдэнт Славакii (1939–1945), абвешчанай пры падтрымцы А. Гiтлера; пасля вайны асуджаны да пакарання смерцю.

вернуться

165

Далі нам чэшскае грамадзянства...– Янка і Ларыса Геніюшы атрымалі чэшскае грамадзянства 27 ліпеня 1947 г.

1 ... 62 63 64 65 66 67 68 69 70 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)