Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 263
Перейти на страницу:

У нас былі прыгатаваныя тры ўколы, калі б нас бралі на здзекі, адныя ці другія — дык мы пастанавілі лепш траім памерці. Уколы ляжалі яшчэ з вайны.

У хаце ў мяне ўсё больш-менш ёсць, нават сухая бульба. Ходзім па хаце на цыпачках, як духі, больш ляжымо. Панядзелак. Калі ж ужо будуць нас красці? Вокны завешаныя, і ніхто не ведае, што мы ўдома. Ведае толькі той пан Зіка, быўшы югаслаўскі консул, пацук аблезлы, каб ён скруціўся да раніцы... Дзень прайшоў сяк-так. Хлопцаў сваіх я накарміла. Гаворым мы мала, болей думаім. Я яшчэ не чытала «Графа Монтэ-Крыста» Дзюма[154], вось цяпер пачала чытаць. А няхай яго, ну й літаратура мне трапіла на гэты час... Што ж, і мы тут як на тым востраве Іф[155]...

Я хварэла ўвесьь час на язву страўніка, і ад такога перажывання вельмі пачало мне балець пад ложачкай. Звычайна сода мне памагала. Было ўжо надвечар, ціха кругом. Я ўстала босая, з распушчанымі косамі да пояса, у доўгім, да зямлі, халаце, узяла шкляначку тонкую венскую й замяшала ложачкаю соду, каб выпіць, як раптам пачаў званіць званок, але так званіць, што я не выпіла той соды і, трымаючы ложачку рукою ў шклянцы, каб не бразнула крый Божа, падышла да дзвярэй і падперла іх моцна плячом. За дзвярыма гутарка, як на кірмашы, а я стаю, не баюся, вось толькі каб тая ложачка не бразнула. Мне здаецца, я лекачу. Не, няхай яны не ведаюць, што мы ўдома... Галосны наш званок грыміць, не перастае. Цямнее. Я на цыпачках іду на сваё ложка. Муж ляжыць, як нежывы, маўчыць, бо й што скажаш? Мераю вокам адлегласць да вакна. Затрашчаць дзверы, дык выскачу галавою ўніз, я ведаю, што я ім патрэбная, як і ўся мая кулацкая сямейка. Не, я жывая не дамся! Званок звоніць і звоніць, і звоніць да першае гадзіны ўначы. Пасля мы паснулі.

Ранак быў сонечны, мы хадзілі, елі ціхенечка, амаль не дыхалі. Была пошта, нехта званіў, але мы нікому не адчынялі. Юрачка, наш неспакойны, як жывое срэбра, сынок, цэлымі днямі сядзеў пад сталом на дыване й ставіў вежы з падушак, што на канапе. Надзіва спакойны малы. «Сынок, ты, напэўна, хочаш на двор, такая ж пагода?» — «Не, мама, што мне з таго, каб быў я на дварэ й не меў татачка й мамачкі, лепш я пасяджу пад сталом і буду мець мамачку й татачка»,— мудра надзіва сказала хітрае наша дзіця.

У мяне заўсёды нейкія запасы ежы. Я сялянка. Вось цяпер гэта ўсё прыдалося. Юры падабаецца есці смачныя кампоты штодня... Так мы праседзелі тыдзень аж да суботы. У суботу мы выйшлі. У хату наляцела людзей, плачуць, цалуюць нас, прынеслі ежу й кветкі. Адныя думалі, што мы ўцяклі, другія баяліся, што нежывыя.

Знача, пад наш вялікі дом прыехаў грузавік з «асвабадзіцелямі», і салдаты пад нашымі вокнамі трымалі расцягнутыя брэзенты, а начальнікі званілі, але пад дом наш сышлася ўся часць горада, дзе мы жылі, увесььь квартал, і паднялі крык, што не аддадуць «пані доктараву», што мы іх людзі, харошыя людзі! Цікава, што найбольш крычалі й лаяліся камуністы. Што ж, людзі працы не раз адчувалі маю спагаду, і не адзін сакрэт з часоў вайны быў паміж намі. Добрыя людзі, яны крычалі, што без чэшскай паліцыі ніхто не мае права чапаць нас, а тут было якраз без паліцыі. Наш зямляк, якога мы ратавалі вайною, інг. Жук памагаў шукаць нас. Ён вадзіў знамянітую «экспедыцыю» па хатах, па кватэрах (кватэраў болей як 30), вадзіў і ў склеп, а ў дзвярох паставілі патрулёў. Так да першай гадзіны ўначы. Болей не паказаліся. «Экспедыцыя» закончылася. Павезлі Пётру, налапалі яшчэ кандыдатаў у лагеры ў Комі. I на гэты раз ім зноў не ўдалося схапіць нас. Бог даў нам яшчэ тры гады чалавечага жыцця, праўда — трывожнага...

Муж быў бледны, хістаўся, адзін цень. Ён пабег недзе пратэставаць у камендатуру, але дэлегацыя з нашага квартала ўжо пабывала ў галоўнай савецкай камендатуры ў горадзе Лысай над Лабаю. Бедныя, добрыя, яны ўжо нас і там ратавалі...

Я яшчэ раз напісала прэзідэнту рэспублікі й на гэты раз напісала яшчэ паслу амерыканскаму ў Празе, Лоўрэнсу Стайнгарту. Я верыла толькі яму. Чэхі дасталі паперы з маімі ініцыяламі, перапісалі майго ліста на машынцы па-чэшску, і цераз адну асобу, добра ёй заплаціўшы, я паслала гэтага ліста ў самае амерыканскае пасольства.

На трэці дзень харошы Стайнгарт ужо паведамляў мяне, што гаварыў з чэшскім урадам і пакуль што каб я была спакойная. Я цалавала таго ліста, і здавалася мне, што небяспека амаль мінула. Яна не мінула, але тры гады, ад 45-га да 48-га, гэта былі самыя страшныя гады, калі людзі мерлі ў лагерох, як мухі, іх проста нішчылі «велікадушныя» пераможцы абедзьвюма рукамі, асабліва нацыянальна ідэйных. З яўна нямецкімі прыслужнікамі яны адразу знаходзілі супольную мову й рабілі іх правай рукою ў вынішчэнні ўсяго беларускага. Людзі, каб захаваць жыццё, падлелі неймаверна, каяліся нат у тым, чаго ніколі не рабілі. Кляліся ў вернасці Сталіну й камунізму, страшнае называлі — гуманным, дурное — мудрым, сваё добрае хрысцілі паганым, ад беларускага з болем сэрца шарахаліся, як ад агню, згубіўшы надзею, што наагул ажывем калі-небудзь.

вернуться

154

Дзюма Аляксандр (Дзюма-бацька; 1802–1870) — французскі пісьменнік.

вернуться

155

Мы тут як на тым востраве Іф…– на востраве Іф у Міжземным моры (паблізу Марселя) была турма для асабліва небяспечных дзяржаўных злачынцаў.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)