Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 332
Перейти на страницу:

У сярдзіне снежня таго ж года разам з сям’ёй і Вінцэсем адправіліся да бацькоў і сясцёр паэта, каб адсвяткаваць каляды ў Тулёнцы. Але Уладыславу было не да Калядаў. Зачыніўшыся ў пакоі, ён за кароткі час напісаў гутарку “Пан Марка ў пекле”. І тут жа нарадзілася задума прадоўжыць мелодыю, на папулярным матэрыяле, прымяняючы маральна-бытавую і этычную побытнасць народа, з яго паданнямі і выслоўямі, гумарам і дасціпнасцю, прытчаў і фантастычнай міфічнасці, напісаць “Піліп з Канапель”...

Сыракомля выбіўся на незнаёмую для сябе дарогу, але яна нечакана стала для яго роднай, зразумелай. Ён выдзеліў сам сабе кавалачак зямлі і засяваў зярнятамі-словамі сваё поле. Калі ў жыцці ён арандаваў фальварак і чатыры валокі, то ў сваім фантастычным уяўленні ён быў гаспадаром неабсяжнага поля, багацеем, бо ўраджай ён збіраў такі, што яго нельга было ні ўзважыць, ні палічыць...

А потым прасілася тэма “Пра Заблоцкага і мыла” – зарабіў, як Заблоцкі на мыле. Тыя прымаўкі, якія чуліся кожны дзень, знайшлі сваё паэтычнае ўвасабленне ў радках Сыракомлі...

Адарваўся ўсё ж Уладыслаў ад сваіх радкоў, выпіў з бацькамі наліўкі, схадзіўшы перад гэтым у касцёл. Не заўважыў сын, што на бацькоўскія плечы ў тыя дні легла шмат клопатаў. Бацька не скардзіўся, што выжываюць яго з арандатарства скнарныя і хітрыя суседзі, і ўладальнік зямлі Вітгенштэйн нічога не зрабіў, каб пакінуць Кандратовічаў у спакоі... То амаль праз год, абураны несправядлівасцю, Уладыслаў напіша “Кавалак хлеба”...

Вяртаючыся ў Барэйкаўшчыну, Сыракомля стаў маўклівы і заклапочаны.

... Вечарам прыехаў у Барэйкаўшчыну Вінцэсь Каратынскі. З парога яшчэ, убачыўшы, што Уладыслаў не за сталом і не адарве яго ад думак, абвясціў:

– А я вам прынёс запрашэнне, спадар Уладыслаў!

– Якое? І ад каго? – без асаблівай цікавасці выглянуў з расчыненых дзвярэй вясковы лірнік.

– Ад самога Кіркора!

Сакратар падаў аркушык паперы, на якім ад рукі было напісана каліграфічным почыркам:

“Шаноўны спадар Уладыслаў! Здаецца, шмат мінула часу, як ты жыў у Вільні, потым пераехаў у вёску, а мяне так ніколі і не праведаў. Даўно хачу з табой пабачыцца, пазнаёміцца і абняць цябе за тое, што ты пішаш такія цудоўныя вершы. Будзе час – зазірні, буду вельмі рады. Твой – Адам Кіркор.”

– Ты як з ім пазнаёміўся?

– А ў мяне былі клопаты ў археалагічнай камісіі. Але я найперш зазірнуў да яго як да рэдактара “Кур’ера Віленскага”.

– А-а, – няўцямна прамовіў Сыракомля, – так яно, так, Вінцэсь... Я і забыўся, што даваў табе такое даручэнне...

……………………………………………………………

Дом, дзе жыў Адам Кіркор, адшукаць было няцяжка.

Спачатку Уладыслаў Сыракомля прайшоў па Дамініканскай вуліцы, якая вяла да Святаянскіх муроў, а потым звярнуў да будынка былога ўніверсітэта. Непадалёк ад гэтай мясціны ўзвышаўся губернатарскі палац.

Ён увайшоў у арку двара Сарбевіуса, і тады глуха адазваліся яго крокі над галавой. Падумаў: “Як у густой пушчы, калі кроны сплятаюцца над галавой...”

Перайшоўшы вуліцу, апынуўся каля самага дома. Нечага пастаяў каля пад’езда, быццам разважаў, ісці ці не. Мо і дома гаспадара не было, а ён вось так, без папярэдняй дамоўленасці, з’явіцца на парог. Запозненая няёмкасць бліснула гаркаватасцю і адразу ж зглухла...

Паступова падымаўся па сходах, апіраючыся рукой на парэнччы. Пастукаў ціхенька ў дзверы.

Доўга не адчынялі, а потым стала чуваць, як нехта ўзяўся за дзверныя ручкі, шчоўкнуў замок. Жанчына ў белым пярэдніку ўважліва глядзела на наведвальніка.

– Добры дзень! Скажыце, а гаспадар – Адам Кіркор – дома?

– Добры дзень! Вы па запрашэнні?

– Так, – абрадавана прамовіў Сыракомля, радуючыся, што і гаспадар дома і пакаёўка прыветная. – Адам запрасіў мяне...

– Заходзьце. Прысядзьце, я пайду і скажу пра вас.

Невялічкая гасцёўня з мяккай мэбляй, светла-блакітныя сцены, на іх медальёны з эмалі і ідылічнымі гравюрамі – сялянка з сярпом, касец, у абдымку сядзяць хлопец і дзяўчына, з доўгай касой да каленяў... Далей – карціны невядомых мастакоў, і вядомых – двух Залескіх, майстроў пейзажаў – “Раніца” і “Над Нёманам”...

Расчыніліся дзверы і на парозе стаў гаспадар. Хаця ён усяго быў на пяць гадоў старэй за Уладыслава, але кінулася ў твар яго азызласць.

– Мо то мяне праведаў паэт Уладыслаў Сыракомля, які хаваецца ад мяне і абмінае маю хату?

Сыракомля падняўся, ступіў крок насустрач.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)