Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 379
Перейти на страницу:

Галава яе перавязана, пякло ў шчаку, пакладзены на раны пластыр.

– На каго я цяпер падобна, Ларыска?

– Няважна, на каго, Зіна, галоўнае што ты жывая, і, па-ранейшаму, прыгожая.

– Дай люстэрка, Лора.

– Навошта табе яно? На дыскатэку збіраешся?

– Значыць, дрэнь мае справы, – вынесла сама сабе прысуд дзяўчына.

Ларысу паклікалі, і яна засталіся ўдваіх з Леанідам.

– Дзякую табе, Лёня!

– За што?

– Што вярнуўся, што не пакінуў мяне...

– Усё абышлося, не перажывай.

Зінаіда ўспомніла, якімі вачыма глядзела Ларыса на Лёню, і таму ніяк не магла даўмецца, чаму ён вярнуўся да яе, сказаўшы пра тое астатнім? Што ж падумала пра тое яе лепшая сяброўка? І яго развітальнае пытанне ўспомніла: “Вам ніхто не казаў, што вы прыгожая?..” Для чаго сказаў? Проста так, без аніякага значэння?

І ўспомніла пра галоўнае – ёй жа сёння вечарам на змену заступаць. А яна не прыйдзе. Трэба папярэдзіць.

Апякла думка: “А як жа аднясуцца на рабоце да ўсяго, што здарылася з ёю? Што падумаюць?..”

Стала сорамна і няёмка за сябе, за безразважлівасць і бяздумнасць... Чаму б не паслухацца Ігара, які прапаноўваў сустрэць на прыпынку? Ды што сустрэць – маглі б разам і пабыць на дні нараджэння. Усё было б да месца... А цяпер столькі праблемаў, што аж галава кругам ідзе... Хаця яна баліць і без думак, – добра, мусіць, прыклаўся начны гвалтаўнік ці маньяк...

Прыйшоў да яе доктар, назваўся Аляксандрам Львовічам, прывітаўся.

– Як адчуваеце сябе, Зінаіда?

– Ужо лепш...

– Галавакружэнне прайшло?

– Здаецца, прайшло. У мяне сатрасенне, доктар?

– Так, і вы перанеслі моцны стрэс.

Доктару гадоў пяцьдзесят. Праніклівы і ўважлівы позірк, кароткія валасы, голас павольны і разважлівы. Ён памераў пульс, потым ціск. Паглядзеў пільна ў вочы, затрымаў позірк.

– Аляксандр Львовіч, мне ж трэба папярэдзіць сваіх на працы. Я ж сястра рэанімацыйнага аддзялення хімзаводаўскай бальніцы...

Ён усміхнуўся, паклаў даланю на яе руку:

– За гэта не хвалюйцеся. Я пазваніў загадчыцы вашага аддзялення, папярэдзіў.

З трывогай у голасе пільна паглядзела на доктара:

– І што вы ёй сказалі?

– Так і сказаў, што на вас вечарам напаў невядомы злачынца, моцна збіў, і што вы некалькі сутак будзеце знаходзіцца пад нашым наглядам...

– А адкуль вам вядома ўсё пра мяне? Я ж нічога не расказвала...

– Вашы сябры і паведамілі... Ларыса і ваш сябар Леанід.

“Вось яно што, – зразумела Зінаіда, – з іх слоў усё...”

– Званілі з пракуратуры, пыталіся, калі можна будзе з вамі пагаварыць... Сказаў, што заўтра-паслязаўтра... Пракурор сказаў, што гэта пятае ўжо здарэнне, і што яны ніяк не могуць напасці на след...

“Дажылася, – з горыччу падумала Зінаіда, – мной ужо і пракуратура цікавіцца...”

– Ляжыце, – сціснуў доктар руку, – адпачывайце, і ні пра што кепскае не думайце... Вам трэба цяпер пра харошае і светлае думаць. Гэта вашы цяпер самыя галоўныя лекі...

Калі доктар выйшаў, спытала ў Леаніда:

– Ты ўвесь час тут быў, побач?

– І я, і потым пад‘ехала Ларыса. Вельмі перажывае, што так атрымалася. Але правільна сказаў Аляксандр Львовіч, што думаць табе трэба толькі пра добрае. Усё засталося ў мінулым. Я рады, што ты прыехала да Ларысы, рады, што пазнаёміўся з табою... За гэтую ноч я шмат перадумаў, па-іншаму пачаў асэнсоўваць сваё жыццё... Ты ляжы, Зіна, ляжы, нічога не гавары... Я буду гаварыць глупствы, а ты ім не надавай значэння. Мне нехта падказаў, тады, у аўтобусе, каб вярнуўся. Я пачуў крык аб дапамозе... Я яскрава пачуў твой голас... Выскачыў на першым прыпынку, злавіў першую легкавушку, папрасіў тэрмінова ехаць да цябе... Я прыехаў, а на прыпынку нікога не было. Мне падалося, што я пачуў у цемры нечый вокліч, кліч аб дапамозе... Кляну сябе, што не кінуўся туды, у цемру, каб хаця праверыць, пераканацца, што клікалі некага... А потым адтуль паказалася... Я не мог паверыць, што гэта была ты, і таму стаяў, як ёлупень, не могучы сысці з месца... А потым падхапіў цябе на рукі...

Зінаіда ўздыхнула, як і прасіў Леанід, не вымавіла ніводнага слова. Глядзела на яго і не ведала, як аднесціся да яго слоў, аднак жа верыла яму.

– А цяпер я паеду, – паклаў Леанід руку на яе, сціснуў, – прыду заўтра. Можа што прынесці?

Яна няўцямна паціснула плячыма.

– Папраўляйся, і ні пра што не думай. Усміхніся, ну?

Усмешка атрымалася пакутлівая і кіслая.

А ён застаўся задаволены.

Сказаўшы ўсім хворым палаты “папраўляйцеся!”, азірнуўся, позіркам яшчэ раз падбадзёрыў дзяўчыну.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)