Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 140
Перейти на страницу:

Яны ўтраіх былі самымі малодшымі ў тым атрадзе, які пад аховай ехаў у Галіцкую Русь. Жывена меркавала дабірацца з ім да Бярэсця, каб пасля кіравацца на Новагародак, ды вагалася, ці не варта ўсё ж заязджаць у Холм і Галіч? Купцы казалі пра вайну галічан супраць новагародцаў, але Войшалк мог у любую хвіліну заключыць мірную дамову з Данілам Галіцкім — колькі ўжо разоў то ваявалі, то мірыліся паміж сабою Галіцка-Валынскае і Новагародскае княствы. Апошняе ўсё часцей спрабавала вырвацца з некалі магутных абдымкаў суседа, якога з кожным годам усё мацней падточвалі татары, гэтыя страшныя барбарынцы, сярод якіх, мабыць, цяпер пасяліўся наймагутнейшы на зямлі бог Разрушальнасці і Вайны, якога розныя народы завуць то Рарогам, то Вогненным Змеем, то Шываю. Гэты бог не жыве ў адным народзе, але ходзіць па зямлі, і гора той краіне, якая паддалася злому чараванню і дазволіла свайму духу-аберагальніку (бо, як вядома, у кожнага народа ёсць свой аберагальнік) прыняць заваёўніка! Нават калі той народ заўладарыць паўсветам, усё роўна давядзецца плаціць крывавую даніну Рарогу — будучымі сваімі нашчадкамі, выпаленаю зямлёю… Пралітая некалі кроў паліць грудзі Маці Сырой Зямлі, плача яна па дзецях сваіх і з-за іх…

Так думала Жывена, калі гадзіна за гадзінаю мерна калыхалася ў сядле, не рызыкуючы адыходзіць ад атрада, які, абараняючы свае нагружаныя таварамі вазы, ехаў вольна і асцярожна. Аднак сцярожкі позірк жрыцы раз за разам заўважаў знакі, што звычайна, у вялікай сваёй літасці, пасылаюць смяротным багі, і знакі тыя былі нядобрымі: злавесны клёкат гругана на далёкім кургане; чорны галыш на дне ражачкі, якую выцягнулі са студні дзеля Гайны і які яна са смехам дастала і паказала ўсім; слізкі зялёны валун, аб які спатыкнуўся і закульгаў конь Душана і адкуль маланкай слізганула ў кустоўе цёмна-жоўтая гадзюка…

Неяк раніцай, калі ўжо сядлалі коней, Гайна са страхам прашаптала Жывене:

— Бачыла ў сне судзяніц* — са свечкамі, у белым. Усе тры глядзяць на мяне моўчкі, а малодшая раптам галавой адмоўна паківала, хаця я ні аб чым і не пыталася…

* Паркі, багіні Лёсу.

— Сёння сны лгуць, — схітрыла жрыца. — Да таго ж судзяніцы свой прысуд на лбе пішуць, і перад чым благім твар цямнее і завастраецца. А ў цябе вунь які — як кветачка.

— Дык ты і праўду не бачыш на мне якога нядобрага белегу*? — зарадавалася Гайна.

* Меціны.

— Думай пра дзіця! — абарвала яе Жывена і ласкава дадала колькі суцяшальных словаў, бо будучым парадзіхам гавораць толькі добрае, каб не палохалася цяжару гэтага свету дзіця і не заседжвалася ў чэраве. Да таго ж заставалася два дні шляху да Бярэсця, і Жывена спадзявалася, што да горада дабяруцца яны без злыбеды.

Аднак жа таго, што напісана на лёсе чалавека судзяніцамі, адмяніць не ў сілах ніхто і нішто. Ясна чытала Жывена на твары маладой жанчыны змрочныя палосы-пісьмёны, не бачныя іншым. Аднойчы, загаварыўшы ваду, глядзелася ў яе і сама, аднак не ўбачыла цёмнага кола над галавой; белы ж скрутак на грудзях разгадаць не магла. Хвароба — не хвароба? Страта? Набытак?

І, плывучы ў пругкім струмені жыцця, наляцелі яны на той чорны дзень, аб якім сведчылі злавесныя білінчы*, пра якія маўчала жрыца.

* Знакі.

У цьмяны перадсвітальны час завыла, загалёкала навокал пастаялага двара, нібыта ўсе нячысцікі свету сабраліся разам. Жывена адсунула дошку аканіцы, угледзелася скрозь слюдзяную бель: ніколі не бачаныя постаці ў вастраверхіх шапках, на нізкіх, таксама нянаскіх коніках ламалі дзверы, падпальвалі саламяную страху ў некалькіх месцах і секлі тых, хто пачаў скакаць праз вокны, ці то ратавацца, ці то ўцякаць прэч.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)