Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 179
Перейти на страницу:

— Я таксама не гавару, не думаю.

— Няўжо? З-за гэтага вас тут усе абгаворваюць.

— Мяне абгаворваюць?

— Вас, вас, дарагі пан пракурор. Кажуць, што вы нават худзееце ад кахання да пані Горн.

— Я? Худзею? — зачырванеўся Мартыновіч, — худзею, бо п’ю «Карлсбад». А гэта ўсё плёткі…

Кароткі, моцны стук у дзверы і ўваход Аліцыі Горн як нажом перарэзаў спрэчку.

— Добры дзень усім! — прывіталася яна з усмешкай і адразу расклала перад Мартыновічам нейкія паперы.

Уваходзячы, яна ўмомант адчула, што паміж двума старэйшымі мужчынамі павінна была разгарэцца нейкая спрэчка. Пракурор быў чырвоны, а старшыня нервова скуб вусы. А па позірках, якія яе сустрэлі, яна зрабіла выснову, што размаўлялі пра яе, аднак Аліцыя была ўпэўнена, што нічога дрэннага.

Гэта, зрэшты, не было для яе навіной. Яна добра ўсведамляла, што ёй захапляецца не адзін мужчына ў судзе. Гэта яе не надта радавала, але і не было непрыемна. Урэшце, яна не пазбягала магчымасцей спадабацца, але і не шукала іх.

Яе пазіцыя станавілася ўсё больш трывалай. Не толькі ў Палацы Пацаў, не толькі ў юрыдычным асяроддзі, але і ў міністэрстве яе лічылі адным з самых здольных работнікаў пракуратуры.

Калі ў нейкай ступені падставай для такога меркавання і мела адносіны яе прыгажосць, яна ўвогуле пра гэта не турбавалася.

Таму што найперш яна была жанчынай, іншай, чым большасць, разумнейшай, больш інтэлігентнай, незалежнай у поўным сэнсе гэтага слова і толькі потым пракурорам, што — як яна гэта даказала сваёй паўгадавой дзейнасцю — не толькі не супярэчыла адно аднаму, але стварала адзінае цэлае, чым яна магла ганарыцца.

Вось яна стала жывым доказам паўнавартаснасці жанчыны.

Пракурор Мартыновіч прагледзеў паперы і бурклівей, чым звычайна, выказаў некалькі заўваг, пасля чаго кіўнуў галавой у знак, што ён не затрымлівае Аліцыю.

Старшыня Турчыньскі дэманстратыўна выйшаў разам з ёй. На злосць Мартыновічу!

Па дарозе ён распытваў Аліцыю пра здароўе, пра планы на лета, урэшце перайшоў на стасункі ў судзе, выказаў некалькі заўваг у сувязі з апошнімі справамі і, развітваючыся з Аліцыяй перад дзвярыма яе кабінета, сказаў:

— Я навучыўся верыць у ваш інстынкт крымінолага. Я называю гэта інстынктам, таму што, улічваючы ваш узрост, не магу казаць пра вопыт. Я не магу сабе растлумачыць толькі адну рэч: якім цудам у вас, істоце настолькі жаноцкай, аказаўся талент, які стагоддзямі вылучаў мужчыну.

— Прысвоены мужчынам.

— Скажам, — рассмяяўся Турчыньскі, — створаны і манапалізаваны, таксама, як і шмат іншых сфер: кіраванне, вядзенне войнаў, судоў.

— Я, аднак, настойваю на слове «прысвойванне», — звярнула ўвагу Аліцыя.

Яны стаялі на калідоры і павінны былі бясконца адказваць на паклоны мноства праходзячых па ім людзей.

Акрамя таго, старшыня, відаць, не жадаў перарываць размову, бо спытаўся:

— Тады, на вашу думку, некалі мужчыны дзялілі з жанчынамі прывілею кіравання, ажыццяўлення судоў і да таго падобнае?

— Не дзялілі, таму што ўвогуле ёй не валодалі. Бо вы ж ведаеце, што першасная арганізацыя людскіх грамадстваў была заснаваная на матрыярхальным ладзе. Патрыярхат налічваў, калі гаворка пра Еўропу, тры, да чатырох тысяч гадоў…

— Дробязь, — жартаўліва заўважыў старшыня.

— Сапраўды, — сур’ёзна сказала Аліцыя, — дробязь. Малюсенькі фрагмент гісторыі чалавецтва. А перад гэтым доўгія тысячагоддзі панаваў матрыярхат, кіравалі толькі жанчыны. І, відаць, рабілі гэта дастойна, паколькі сёння свет у захапленні адкрывае рот ад этрускіх адкрыццяў і эгейскіх, цывілізацыя якіх больш развітая, чым эпоха Версаля, і культура больш цудоўная і высокая, чым наша сучасная.

— На жаль, я нічога пра гэта не ведаю. Ніколі я гэтым не займаўся, — развёў рукамі старшыня, — але, прымаючы гэта пад увагу, я не думаю, што вы хацелі гэтым сказаць, нібыта свет вяртаецца да матрыярхату?

— Хто гэта можа ведаць, — усміхнулася Аліцыя. — Мы сапраўды з’яўляемся сведкамі павароту жанчыны да актыўнага грамадскага і дзяржаўнага жыцця, але ў нас надта малы адрэзак часу для назірання. Аднак жа ўсё, здаецца, пацвярджае… апаскі пана старшыні.

— Калі гэты лад закліканы нас, мужчын, прымусіць адрачыся на карысць такіх жанчын, як вы, паверце мне, што мае апаскі зменяцца шчырай радасцю.

Старшыня сказаў гэта з такой абаяльнай ветлівасцю джэнтльмена старой добрай вывучкі, што Аліцыя падзякавала яму самай мілай і какетлівай сваёй усмешкай.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)