Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 179
Перейти на страницу:

Яна ні разу яго не спаткала, што лічыла нават дзіўным, бо столькі знаёмых сустракаецца на вуліцы.

Ну і добра: яна што, у гэтым, у ім, зацікаўлена? Ён казаў, яны не маглі прайсці міма адно аднаго, а што ён зрабіў, каб яе затрымаць? Нічога! Абсалютна нічога! Пакінуў ёй магчымасць удастоіцца гонару быць залічанай у яго гарэм! Ён груба памыліўся! Вельмі груба!

Нават не зрабіў ласкі патэлефанаваць! Напісаць! Ён паспрабаў сустрэць яе выпадкова? І пальцам не варухнуў!

Ганарлівец! Яму здавалася, што яна, як іншыя, не зможа адвярнуцца ад яго, пакорліва прыме ролю адной з многіх, не здолее пра яго забыцца…

Не змог правільна яе ацаніць, дык не варты ён ні яе, ні яе памяці.

Настолькі не варты, што яна б пра яго не памятала, калі б памяць залежала ад волі чалавека.

Раздзел 11

— Ой, капітане! Я яшчэ не гатовая! — закрычала Люба праз дзверы.

— Што? Яшчэ? — нібыта з абурэннем крыкнуў Друцкі.

— А што вы хацелі паказаць?

— Свой новы набытак, аднак калі вы не гатовая, то да пабачэння, я выходжу!

Друцкі пачаў тупаць нагамі і ціхенька сеў на крэсла тут жа ля дзвярэй.

— Капітане! Капітане! — крычала Люба і, не пачуўшы адказу, убегла ў залу.

Яна сапраўды не была апранута: у камбінашцы і халаце, які паспела надзець толькі на адну руку.

Не заўважыўшы Друцкага, яна прабегла да дзвярэй, што вялі ў сталовую і, высунуўшы галаву з-за іх, пракрычала:

— Ужо, ужо, я гатовая, вярніцеся, калі ласка!

Адначасова яна здолела справіцца з супраціўленнем другога рукава. Калі ўрэшце ёй гэта ўдалося, Друцкі, не кранаючыся з месца, вельмі гучна сказаў:

— Ну, нарэшце!

— Ах! — спужалася Люба. — О, вы нягоднік! Як можна… Падглядаць за мной неапранутай!

Яна падбегла да яго і, нахіліўшыся, сурова пагразіла яму пальцам.

Друцкі засмяяўся і схапіў яе за руку.

Ці то ўхапіў надта моцна, ці дыван ссунуўся, але гэтага было дастаткова, каб яна захісталася, страціла раўнавагу і апынулася ў яго на каленях. Люба знерухомела, не адпускаючы яго рукі.

— Люба!.. — засцерагальна прашаптаў Друцкі.

Яна засмяялася і закінула яму рукі на шыю:

— Напужаў мяне, дык цяпер павінен супакоіць.

— Люба! — хрыпла паўтарыў Друцкі.

Яна раскрыла вусны тут жа ля яго вуснаў, полымя ў яе вачах разгаралася. Голыя плечы яе краналіся яго шыі і карка. Яны наблізіліся да яго настолькі, што Друцкі адчуў паскоранае дыханне жанчыны.

Ён сціснуў сківіцы і адвярнуў галаву. Тады Люба пачала шаптаць яму на вуха, што нічога страшнага, што гары яно ўсё гарам, што служка не ўвойдзе, што яна больш не вытрывае, што ён каханы, што гэта пакута, няхай будзе што будзе…

Яе прагныя вусны пакідалі гарачыя палосы на яго твары.

Раптам ён узяў яе на рукі, сціснуў у абдымках, сарваўся з месца і пачаў хадзіць па пакоі. У вачах у яго памутнела, у грудзях хрыпела, кроў адбівала шалёны рытм у скронях. Друцкі не адчуваў яе цяжару, аднак хістаўся, як п’яны.

Не, гэта было вышэй за яго сілы!

Ён гвалтоўна адарваў яе рукі ад сябе, кінуўся ў крэсла.

— Нельга так, Люба… гэта страшна… нельга… — гаварыў Друцкі перарывістым голасам, — я даў твайму мужу слова…

Яна падышла да яго:

— І што! І што! І што, што не стрымаеш, — шаптала яна, чапляючыся за яго рукі.

— Стрымаю!.. Люба!.. Павінен стрымаць і стрымаю!..

— Ты даў слова, — не саступала яна, — што не кранеш мяне… Ну добра, добра… Але не адмаўляйся мілаваць мяне… Таму што гэта можна…

— Люба, я звар’яцею! Няўжо ты не разумееш?!.

— Нічога я не разумею, нічога не хачу разумець, — тулілася яна да Друцкага, — мой цудоўны, мой самы салодкі…

У яго былі гарачыя як полымя, рукі, а яе скура халодная як мармур. Вусны яго перасохлі, а ў яе былі сакавітыя і вільготныя.

Раптоўны званок тэлефона прывёў іх да памяці і працверазіў.

Трубка ў руках Любы дрыжала, і голас яе дрыжаў:

— Алё!

— …

— А, гэта ты?.. Што ты хацеў?

— …

— Малы гуляе. А я зараз выходжу, таму што прыйшоў капітан. Мы ідзём разам.

— …

— Добра. І я цябе цалую. І не спазняйся на абед.

Друцкі працёр лоб, пайшоў у сталовую, выпіў залпам дзве шклянкі вады і закурыў.

Люба пацалавала яго ў вусны і пабегла апранацца. Праз некалькі хвілін яна была гатовая.

— Пані Люба! — пачаў Друцкі, але яна яго перарвала:

— Толькі не маралі, капітане, толькі не маралі!

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)