Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 110
Перейти на страницу:

Пацыфікацыйныя акцыі ў Беларусі, якія вяліся на аснове загаду Гімлера, мелі на мэце ачышчэнне выдзеленай тэрыторыі ад партызан, яўрэяў і насельніцтва, якое падазравалася ў аказванні дапамогі руху супраціўлення. Аперацыі рыхтаваліся некалькі тыдняў. Акцыя, якая праводзілася на дадзеным абшары, атрымоўвала свой крыптанім, а паасобным падраздзяленням назначаліся заданні. У штабах СС і паліцыі ды Вермахта спакойна планавалася зніштажэнне паасобных вёсак і іх жыхароў. У рамках калектыўнай адказнасці выносіліся смяротныя прыгаворы для соцень тысяч чалавек. Падчас пацыфікацыі ў Слонімскай акрузе ў снежні 1942 г. жыццё страціла больш за 6 тыс. вяскоўцаў, а ў Слуцкай акрузе ў сакавіку 1943 г. расстраляных было 13 тыс. чалавек, у ваколіцы Барысава ў чэрвені 1943 г. загінула 13 тыс. мірных грамадзян з навакольных вёсак. Да канца акупацыі праведзеных было звыш 60 вялікіх пацыфікацыйных акцый, у ходзе якіх спаленых было 627 вёсак, а іх жыхары былі знішчаны. У гэтых акцыях прымала ўдзел некалькі тысяч украінскіх, літоўскіх, латышскіх паліцыянтаў, батальён польскай паліцыі і Руская вызваленчая нацыянальная армія Браніслава Камінскага. Апрача вялікамаштабных акцый, якія ахоплівалі ўвесь раён і для выканання якіх прыцягваліся значныя сілы, праведзеных было звыш 80 карных экспедыцый з выкарыстаннем мясцовых сіл. Іх маштаб і характар залежалі ад волі раённага камандзіра СС і паліцыі. Часам абмяжоўваліся яны да знішчэння насельніцтва толькі адной вёскі або нават да расстрэлу выпадкова выбраных яе жыхароў. У прынцыпе ўсім пацыфікацыйным акцыям спадарожнічалі рэквізіцыі маёмасці загінуўшых людзей.

Аперацыі, накіраваныя галоўным чынам супраць партызан, наносілі ўдар перш за ўсё па мірным насельніцтве. Ахвярамі найчасцей ставалі выпадковыя людзі, каб такім чынам запалохаць насельніцтва і адхіліць яго ад супрацоўніцтва з партызанамі. Партызаны ў сваю чаргу ў ходзе канцэнтрацыі нямецкіх сіл найчасцей пакідалі раёны «ачысткі» на час трывання аперацыі і менавіта таму паліцэйска-вайсковыя акцыі не наносілі вялікіх страт савецкаму падполлю. Пасля адступлення пацыфікацыйных атрадаў партызаны нанава пераймалі кантроль над гэтымі абшарамі.

Партызанскі рух

Савецкі партызанскі рух у Беларусі ў прынцыпе быў адным з франтоў змагання Чырвонай Арміі, да ўдзелу ў якім прыцягнута было, часта насуперак сваёй волі, мірнае насельніцтва. Дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б)Б ад 29 чэрвеня 1941 г. ускладвала на камуністаў абавязак арганізаваць дыверсійныя дзеянні і рух супраціўлення на занятых немцамі абшарах СССР. У акупаванай зоне былі пакінуты 508 дыверсійных груп і 4560 камуністаў і камсамольцаў для неадкладнага ажыццяўлення задач вызначаных урадам і кіраўніцтвам партыі. Усе савецкія грамадзяне былі абавязаны выконваць указанні ўлад у галіне барацьбы з акупантам, а спробы ўхіляцца ад падтрымкі партызанскаму руху расцэньваліся як здрада савецкай радзіме.

Натуральнай грамадскай базай для ўзнікнення савецкага падполля былі шматлікія групы салдат і афіцэраў, якія не паспелі адступіць на ўсход летам 1941 г. і якім удалося выратавацца ад нямецкага палону. Свой лёс усведамлялі таксама дзеячы партыі і камсамола ды прадстаўнікі яўрэйскай інтэлігенцыі, якія апынуліся пад нямецкай акупацыяй. Для іх удзел у руху супраціўлення быў адным з шанцаў выжывання.

Да часу паражэння гітлераўскай арміі пад Масквой партызанскія дзеянні на тэрыторыі акупаванай Беларусі былі нязначныя. Многія пакінутыя савецкім камандаваннем групы былі ліквідаваны ў ходзе пацыфікацыйных акцый, якія праводзіліся аператыўнымі атрадамі Эйнзатцгрупы летам і восенню 1941 г. Перапалоханае тэрорам эсэсаўцаў і салдат мірнае насельніцтва неахвотна ўключалася ў падтрымку дзеянняў камуністаў. Ажыўленне і рост значэння партызанскага руху наступілі вясною 1942 г. Савецкае камандаванне спадзявалася чарговага наступлення ў напрамку Масквы і таму прыняло шэраг мер па дэзарганізацыі тылоў Вермахта. Ужо ў студзені 1942 г. у Беларусь, па-за лінію фронту, былі перакінуты 33 групы, якія налічвалі 215 абучаных у дыверсійных акцыях салдат. У лютым падрыхтаваных да высылкі было 12 груп, у склад якіх уваходзіла 558 салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, а ў перыяд ад сакавіка да чэрвеня — чарговых 16 груп па 49 салдат кожная. Былі гэта кадры для будучых вялікіх партызанскіх злучэнняў. Радавыя салдаты прызываліся з ліку мясцовага насельніцтва. У тылах Маскоўскай, Прыволжскай і Уральскай ваенных акруг сістэматычна абучаліся сотні салдат з прызначэннем арганізаваць партызанскую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Большасць перапраўленых цераз лінію фронту чырвонаармейцаў складалі беларусы, прызваныя ў Чырвоную Армію летам 1941 г.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)