Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 110
Перейти на страницу:

Партызанскім рухам у Беларусі кіраваў ЦК КП(б)Б, якога сядзіба знаходзілася ў Маскве. Ад сакавіка 1942 г. існаваў спецыяльны палітычна-ваенны орган — Паўночна-Заходняя аператыўная група, які каардынаваў дзеянні Чырвонай Арміі і партызан у Беларусі. У выніку зімовага наступлення савецкіх войскаў у пачатку 1942 г. фронт клінам урэзаўся ў паўночна-ўсходнюю тэрыторыю Віцебшчыны, дзе існавала сфарміраваная структура партызанскага руху. Звыш паўгода між Усвятамі і Веліжам усталяваўся калідор шырынёю больш за сорак кіламетраў, вядомы ў савецкай гістарыяграфіі як Віцебскія вароты, цераз якія амаль бесперашкодна засылаліся на тэрыторыю акупаванай Беларусі людзі, ваеннае абсталяванне, сродкі сувязі і прапагандысцкія матэрыялы. Партызаны ў сваю чаргу рэквізавалі ў насельніцтва і выслалі на ўсход цераз Віцебскія вароты некалькі тысяч коней і быдла, каля 1,5 тыс. тон збожжа і звыш 20 тыс. чалавек прызвалі на службу ў Чырвонай Арміі. Пры дапамозе ваенных спецыялістаў у Беларусі было пабудаваных некалькі дзесяткаў палявых аэрадромаў, дзякуючы якім магчымае было пастаяннае забеспячэнне партызанскіх атрадаў зброяй і амуніцыяй.

У маі 1942 г. пры галоўным камандаванні Чырвонай Арміі быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў І сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка. Штаб Панамарэнкі намячаў галоўныя напрамкі дыверсійна-баявых дзеянняў, прапагандысцкай працы і вызначаў палітыку ў адносінах да несавецкіх падпольных структур у Беларусі. Рэалізацыяй указанняў Цэнтральнага штаба займаўся Беларускі штаб партызанскага руху, якім кіраваў Пётр Калінін.

У другой палове 1942 г., у сувязі з шырокамаштабнымі пацыфікацыйнымі акцыямі немцаў, партызанскія рады папоўніліся вялікай колькасцю ахвотных змагацца з фашыстамі. Адбыўся таксама адваротны зрух. Тысячы маладых людзей трапілі ў Беларускую самаахову. Такім чынам у Беларусі ствараўся фронт унутранага канфлікту, на якім беларусы змагаліся паміж сабой за інтарэсы фашысцкага або камуністычнага таталітарызму.

Да канца 1942 г. партызанскі рух канцэнтраваўся галоўным чынам ва ўсходняй Беларусі. У 417 партызанскіх атрадах змагалася больш за 47 тыс. салдат. Амаль 47 % падпольных сіл знаходзілася ў Віцебскай і Мінскай абласцях. У заходніх раёнах дзейнічала толькі некалькі дзесяткаў малалікіх атрадаў, якія сталі разбудоўвацца толькі ў канцы 1943 г., калі з усходу перапраўленых было 7 тыс. салдат.

Штаб Панамарэнкі, баючыся наступлення ў цэнтральным напрамку, загадаў знішчаць чыгуначны рухомы састаў і пуці на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Паводле савецкіх крыніц, партызаны за час акупацыі знішчылі больш за 10 тыс. ваенных транспартаў. Найбольш акцый праведзеных было ад мая да верасня 1942 г. Канцэнтрацыя дыверсійных дзеянняў у Беларусі аказалася памылкай, паколькі нямецкае наступленне адбылося на паўднёвым фронце. Вялікім поспехам, аднак, быў параліч чыгуначнага транспарту ў жніўні і верасні 1943 г., што давяло да рашучага скарачэння нямецкіх рэзерваў на цэнтральным участку фронту.

Чарговай важнай задачай, даручанай партызанам штабам Панамарэнкі летам 1942 г., была ліквідацыя ўстаноў гміннай адміністрацыі і працуючых там служачых разам з сем’ямі. Смяротнаму пакаранню падвяргаліся таксама настаўнікі беларускіх школ, солтысы, а нават сяляне, якім дасталася зямля ад распушчаных калгасаў. Яны знішчаліся як здраднікі савецкай радзімы і складалі пераважную большасць людзей, якіх савецкая гістарыяграфія лічыла «устаранёнымі партызанамі сіламі ворага». 70 % ад агульнага ліку забітых савецкім падполлем цывільных грамадзян складалі чальцы сем’яў солтысаў, гмінных чыноўнікаў, настаўнікаў. Тэрор з боку партызан, хаця і прымушаў настаўнікаў уцякаць са школ, а чыноўнікаў — з устаноў, аднак застаўляў іх шукаць ахову ў беларускіх пранямецкіх арганізацыях.

Псіхалагічнае становішча, якое склалася пасля пераможных баёў Чырвонай Арміі ў 1943 г., спрыяла развіццю савецкага партызанскага руху. Дзеянні штаба Панамарэнкі ўздым грамадскіх настрояў ператваралі ў новыя партызанскія брыгады. На працягу 1943 г. колькасць салдат, якія змагаліся ў партызанскіх падраздзяленнях, павялічылася ў 2,7 раза і ў канцы снежня перасягнула 150 тысяч, у тым ліку 37 тыс. дзейнічала ў заходніх абласцях. У 1943 г. у Беларусь паветраным шляхам было перапраўлена 43 тыс. штук стралковай зброі, вялікія колькасці мін, гранатаў, амуніцыі. У гэты перыяд на бок партызанаў перайшло 12 тыс. паліцэйскіх і былых салдат Беларускай самааховы ды 2,5-тысячная Нацыянальная руская брыгада СС пад камандаваннем палкоўніка Радыёнава. Астатняе падраздзяленне прымала ўдзел у шматлікіх пацыфікацыях беларускіх вёсак, а пасля змены фронту было перайменавана ў І Антыфашысцкую партызанскую брыгаду.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)