Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 110
Перейти на страницу:

У нямецкай палітыцы перыяду акупацыі не наглядалася прыкмет трактавання беларусаў як грамадскасці, якая ў будучым мела набыць нейкую форму дзяржаўнага існавання. Беларускіх нацыянальных дзеячаў, якія хадайнічалі перад немцамі аб палітычных канцэсіях, акупанты трактавалі інструментальна, павышаючы па службе паасобных асоб па меры сваіх патрэб.

Канцэпцый гарантыі бяспекі і стабільнасці нямецкага панавання на тэрыторыі акупаванай Беларусі было некалькі. Генеральны камісар Вільгельм Кубэ быў прыхільнікам развіцця беларускага нацыяналізму ў процівагу савецкім уплывам. Кубэ зыходзіў з прадпасылкі, што існуе натуральная супярэчлівасць паміж савецкімі інтарэсамі і беларускім рухам, якога канчатковай мэтай было стварэнне ўласнай дзяржаўнасці. Згодна гэтай жа логіцы беларускі нацыяналізм не мог быць адобраны польскім падпольлем. У такой сітуацыі немцы, падтрымоўваючы беларускія нацыянальныя імкненні і спадзяванні на ўзнікненне беларускай дзяржаўнасці, маглі б памяняць настроі і выклікаць інтарэс грамадства да ліквідацыі савецкага партызанскага руху. Па гэтай прычыне некаторыя рашэнні генеральнага камісара ішлі ўразрэз з жудасцямі штодзённага жыцця, якія ўчыняліся нямецкай паліцыяй і службамі бяспекі.

У верасні 1941 г. на падлеглай цывільнаму праўленню тэрыторыі ўведзены быў абавязак навукі для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Выключэнне складалі яўрэйскія дзеці, якія разам з бацькамі былі зачынены ў гетах на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Гэтыя школы, апрача навучання беларускай мове, мелі вучыць дзяцей матэматыцы, біялогіі, практычным заняткам, а перш за ўсё мелі фарміраваць у школьнікаў вобраз Еўропы, у якой маторам усялякага прагрэсу і цывілізацыйнага развіцця былі немцы. У чэрвені 1942 г. на тэрыторыі цывільнага праўлення было каля 3,5 тыс. школ з 346 тыс. вучняў. У частцы школ навучанне вялося на польскай або рускай мовах. На тэрыторыі прыбалтыйскіх краін і Украіны ўлады дазволілі на адкрыццё толькі чатырохкласных школ, у якіх навука чытання і пісання была спалучана з прывучэннем да прафесіі.

Стаўка на развіццё беларускага нацыяналізму не знаходзіла, аднак, зразумення ў Берліне. Улады Рэйха больш верылі ў паспяховасць метадаў, прымяняемых падраздзяленнямі СС і Вермахта, чым у палітычныя вырашэнні. Узнікненне беларускіх школ і развіццё культурных устаноў адбывалася паралельна з генацыдам і грабяжом маёмасці, якія ўчынялі нямецкія салдаты і паліцыянты. Акупанты з размахам праводзілі акцыю вывазу твораў мастацтва, антычнай мэблі, каштоўных музейных экспанатаў у Нямеччыну. Грабяжы часта арганізаваліся як прыватныя мерапрыемствы камандзіраў паасобных часцей СС і Вермахта. Многія творы мастацтва былі бяздумна знішчаны салдатамі падчас раскрадання музеяў і палацаў.

Планам беларусізацыі краіны ў значнай ступені перашкаджала адсутнасць адпаведных кадраў. Хаця беларускі фактар карыстаўся падтрымкай улад цывільнага праўлення, аднак нельга было польскіх чыноўнікаў замяніць беларускімі, паколькі ў гэтым асяроддзі цяжка было знайсці людзей з адпаведнымі кваліфікацыямі, якія б праявілі ахвоту працаваць і не былі б абцяжараны камуністычным мінулым. Гэты апошні фактар быў даволі істотным аргументам, які многіх стрымліваў ад публічнай дзейнасці, каб не падвяргнуцца даносам з боку патэнцыяльных канкурэнтаў. І хаця ў канцы 1941 г. пачаліся праверкі сапраўднасці даносаў, а ў выпадку беспадстаўнага прыпісання віны — пакаранні даносчыкаў, узаемныя абвінавачванні не спыняліся. Палякі даносілі на беларусаў, беларусы на палякаў, католікі на праваслаўных, праваслаўныя на католікаў. Нямецкая акупацыя вызваліла ўсе прадузятасці: беларускія — даваеннага часу і польскія — перыяду савецкай улады. На гэты багаж узаемных крыўд напластоўваліся бягучыя мэты палітычных дзеячаў па абодвух баках канфлікту. Для палякаў небяспекай станавілася кожная беларуская школа, кожная газета, якая выходзіла на захад ад рыжскай мяжы. Таксама з пункту гледжання савецкага падполля ўсе беларускія арганізацыі — школы, аб’язныя тэатры, установы, якія існавалі на прасторы ад Беластока да Смаленска лічыліся праявай здрады Савецкаму Саюзу.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)