Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 110
Перейти на страницу:

Не здзейсніліся спадзяванні дзеячаў Беларускага нацыянальнага цэнтра, што немцы паставяцца да іх як да палітычных партнёраў. Праўда, некаторыя з дзеячаў БНЦ, апынуўшыся ў Беларусі, атрымалі кіраўнічыя пасады ў адміністрацыі або ў дапаможнай паліцыі, аднак такія вырашэнні іх не задавальнялі. Вітаўт Тумаш стаў бургамістрам Мінска, а ягоным намеснікам — Адам Дземідэцкі-Дземідовіч. Кіраўніком адміністрацыі Мінскага раёна акупанты назначылі Мячыслава Кноўта, а камендантам дапаможнай паліцыі — Дзімітрыя Касмовіча. Дзеючага па-за структарамі БНЦ Радаслава Астроўскага немцы назначылі шэфам адміністрацыі ўсёй Мінскай акругі. Некаторыя дзеячы БНЦ былі высланы ў Віцебск і Магілёў. Шэф БНЦ Мікола Шчорс апынуўся ў Беластоку, дзе арганізаваў Беларускі камітэт і пачаў выдаваць газету «Новая дарога».

Камітэты хутка пачалі паўставаць у іншых гарадах Беларусі. Сталі яны пасрэднікамі паміж беларускім насельніцтвам і акупацыйнымі ўладамі і заадно цэнтрамі беларускага нацыянальнага жыцця. Неаднойчы хадайніцтвы дзеячаў камітэтаў засцерагалі людзей ад рэпрэсій, а ў іх радах шукалі прыстанішча таксама былыя чыноўнікі савецкага апарату ўлады.

Дазвол на дзейнасць камітэтаў, службу ў нямецкай адміністрацыі і дапаможнай паліцыі, а затым таксама згода на арганізаванне асветнага і культурнага жыцця ды выдаванне газет аказаліся ўсім што маглі запрапанаваць немцы стараючымся атрымаць іхнюю падтрымку беларускім палітыкам. Планы дзеячаў БНЦ і лідэраў іншых палітычных груповак наконт стварэння ўласнай дзяржавы ў этнічных межах былі перакрэслены ў выніку новага адміністрацыйнага падзелу краіны. У адпаведнасці з распараджэннем Гітлера ад 22 ліпеня 1941 г. з колішняй Беластоцкай вобласці, з паўночнай часткі Брэсцкай і заходняй Баранавіцкай была створана Беластоцкая акруга, якая ўвайшла ў склад Усходняй Прусіі. Неўзабаве да Генеральнай акругі Літвы былі далучаны паўночныя раёны Вілейскай вобласці, а да Рэйхскамісарыята Украіны — паўднёвыя раёны Гомельскай, Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Брэстам, Пінскам, Мазыром, Рэчыцай. З астатніх зямель БССР немцы стварылі Генеральную акругу Беларусь, якая была ўключана ў састаў Рэйхскамісарыята Остланд з сядзібай у Рызе. Генеральная акруга Беларусь была часова падзелена на дзве зоны: заходнюю, у якой было ўстаноўлена цывільнае праўленне і ўсходнюю, дзе ў далейшым абавязвала вайсковае праўленне. Па меры поспехаў на фронце немцы планавалі пашырыць цывільнае праўленне на ўсход, але пасля паражэння нямецкіх войскаў пад Масквой устаноўлены восенню 1941 г. парадак пратрываў да канца акупацыі.

Заходняя частка Генеральнай акругі Беларусь займала плошчу 45 тыс. кв. км і дзялілася на 11 камісарыятаў: адзін гарадскі ў Мінску і дзесяць акруговых — у Баранавічах, Барысаве, Вілейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Мінску, Навагрудку, Слоніме і Слуцку. Генеральным камісарам акругі Беларусь Гітлер назначыў Вільгельма Кубэ. Фармальна быў ён таксама начальнікам камандзіраў паліцыі і службы бяспекі на тэрыторыі акругі, але адначасна сам падлягаў шэфу паліцыі СС Генрыху Гімлеру.

Цяжка сказаць, якія былі канчатковыя мэты нямецкай палітыкі на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Адзіным на гэтую тэму вядомым дакументам з’яўляецца «Генеральны план „Ост“», распрацаваны начальнікам аддзела каланізацыі Галоўнага палітычнага праўлення Міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый Эргардам Ветцэлем ад 27 красавіка 1942 г. Праект Ветцэля ў кіруючых колах ІІІ Рэйха разглядаўся як аснова нацыянальнай палітыкі на ўсходзе Еўропы пасля пераможнага заканчэння вайны з Савецкім Саюзам. Адносна беларусаў прадугледжваў ён перасяленне 75 % насельніцтва ў заходнюю Сібір або на паўночны Каўказ. Астатнія 25 % беларусаў, асабліва маючых выразныя нардычныя рысы, Ветцэль прапанаваў перасяліць у Рэйх у якасці рабочай сілы для прамысловасці, сельскай гаспадаркі і рамесніцтва. Да іх акупанты ставіліся б як да грамадзян Нямеччыны. Адсутнасць выразнай нацыянальнай свядомасці — паводле аўтара праекта — павінна пасадзейнічаць іх паскоранай асіміляцыі. На тэрыторыі Беларусі планавалася пасяліць у будучым некалькі мільёнаў немцаў і асіміляваных у нямецкай культуры асоб. Гэтыя змены павінны былі адбыцца на працягу трыццаці гадоў пасля заканчэння вайны.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)