Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Свіст у гарыным вуху, паказаў хлопчыку, што бладжэр толькі што зноў абмінуў яго. Хлопчык развярнуў мятлу і пусціў яе ў процілежным кірунку.
— Рыхтуеш балетны нумар, Потэр?— прагаласіў Малфой, калі Гары, чаговы раз быў вымушаны шелёна закруціцца ў паветры, каб пазбегнуць сутыкнення з мячом. Пакінуўшы бладжэра ў колькіх футах па-за сабой, Гары развярнуў мятлу, з нянавісцю зірнуў на Малфоя і ўбачыў ЗАЛАТЫ СНІЧ, што вісеў у таго адразу над левым вухам... але Драко быў настолькі заняты высмейваннем Гары, што папросту не заўважаў мяча.
На адно цягучае імгненне Гары завіс у паветры, не рашаючыся кінуцца ў бок Малфоя, бо той мог заўважыць сніча і тут...
БАМ!
Гары занадта доўга вісеў на адным месцы. Бладжэру хапіла гэтага часу, каб нарэшце яго дастаць. Ён стукнуў хлопчыка ў локаць і той адчуў як ламаецца ягоная рука. Напалову згубіўшы прытомнасць ад болю ў руцэ, Гары слізгануў на пакрытым дажджом тронку сваёй мятлы, аднак утрымаўся на ёй, абкруціўшы тронак адной нагой, але яго правая рука бескарысна боўталася з боку. Тым часам бладжэр падрыхтаваўся да новага нападу, на гэты раз накіраваўшыся ў гарын твар. Гары паспеў ухіліцца, яго розум быў заняты толькі адной думкай: ТРЭБА ДАБРАЦЦА ДА МАЛФОЯ.
Пераадольваючы покрыва дажджу і боль, Гары кінуўся ў бліскучы, здзеклівы твар Малфоя, ён бачыў, як вочы слізэрынца ў жаху пашыраюцца. Той вырашыў, што Гары яго атакуе.
— Што... — ледзь дыхаючы прамовіў ён і паспяшаў прэчкі ад Гары.
Гары адарваў ад мятлы левую руку і трымаючыся толькі каленямі кінуўся наперад. Ён адчуў, як яго пальцы стуліліся вакол халоднага сніча. Чуючы крык натоўпу ў нізе, Гары накіраваў мятлу да зямлі, намагаючыся не страціць прытомнасць.
З плёскаючым гукам, хлопчык апусціўся на пакрытую брудам зямлю і скаціўся з мятлы. Яго правая рука вісела пад вельмі дзіўным вуглом. Перапоўнены болем, ён чуў недзе здалёк свісценне і крыкі. Ён паспрабаваў засяродзіцца на снічы, які сціскаў здаровай рукой.
— Так, — няўпэўнена прамовіў ён. — Мы перамаглі.
Сказаўшы гэта, хлопчык знепрытомеў.
Гары ачуняў ад таго што дождж біў яго ў твар, ён ўсё яшчэ ляжаў на полі і нехта схіліўся над ім. Гары ўбачыў знаёмы бляск зубоў.
— Вой, не, — прамармытаў хлопчык, — толькі ня вы.
— Не разумею, што ён такое кажа, — гучна заявіў Локхарт згрудзіўшамуся вакол іх занепакоенаму натоўпу грыфіндорцаў. — Не хвалюйся, Гары. Зараз я папраўлю тваю руку.
— НЕ!— усклікнуў хлопчык. — Дзякуй, ня трэба. Няхай застаецца як ёсць...
Ён папрабаваў сесці, але яго пранізаў нясцерпны боль. Гары пачуў знаёмыя пстрычкі.
— Я не хачу, — гучна прамовіў ён, — каб ты зараз фатаграфаваў мяне, Колін.
— Ляжы, Гары, — супакойваючы яго сказаў Локхарт. — Я ведаю простую замову, якой карыстаўся безліч разоў.
— Чаму б мне папросту не пайсці ў шпітальнае крыло?— сціснуўшы зубы, сказаў Гары.
— Яму сапраўды лепей пайсці туды, прафесар. — прамовіў загважджаны брудам Вуд, які не мог стрымаць усмешку, нават гледзячы на свайго параненага паляўнічага. — Гэта было сапраўды пышна, Гары. Лепшае ўзяцця сніча, якое я толькі бачыў.
Скозь зарасці ног, Гары ўбачыў Фрэда і Джорджа, якія намагаліся запхнуць ашалелага бладжэра назад у скрынку. Ён ўсё яшчэ працягваў аказваць дзікі супраціў.
— Адсунцеся!— загадаў Локхарт і закасаў рукавы сваёй нефрытава-зялёнай мантыі.
— Ані... ня... — слаба прамовіў Гары, але Локхарт ўжо паспеў махнуць палачкай і скіраваць яе на руку хлопчыка.
Дзіўнае і непрыемнае пачуццё ахапіла гарына плячо і распаўсюдзілась ажно да кончыкаў пальцаў. Яму падалося, што яго рука нібыта садзьмулася. Ён заплюшчыў вочы і адвярнуўся, не адважваючыся паглядзець на то, што сталася, аднак па таму, што згрудзіўшыеся вакол яго навучэнцы вохнулі, а Колін Крыві апантана пачаў пстрыкаць сваёй камерай зразумеў, што споўніліся яго самыя найгоршыя жахі. Рука больш не балела... аднак тое, што ён адчуваў, ані не нагадвала руку.
— Аёй, — войкнуў Локхарт. — Так. Адчасу такое здараецца. Але самае галоўнае, што косткі больш не паламаныя. А гэта, мне здаецца, самае галоўнае. Цяпер, Гары, можаш пакрысе ісці да шпітальнага крыла... так, містэр Візлі, міс Грэйнджэр, ці вы не правядзеце яго? Няхай мадам Помфры... эээ... зробіць усё астатняе.