Белая муха, забойца мужчын
- Автор: Бахаревич Ольгерд Иванович
- Год: 2016
- Язык: белорусский
- Год: Галіяфы
- ISBN: 9789857140077
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:
«Ну что, надо передать на волю, что мы сами тут все решили, — весела пацягнуўся ўсім целам Віталік. — Отдадим эту ведьму кому надо — и по домам. Блядь, я живой… Не верится даже».
Паўлюк і Рыгор падышлі да Босай і памацалі яе, кожны з нэрвовым сьмяшком. Сьмяшок Рыгора быў вялікі і тоўсты, ён забраўся Босай пад белую сукенку, пачаў казытаць яе, а сьмяшок Паўлюка быў халодны і тонкі, і расплыўся на сукенцы Босай тлустай сьлізкай плямінай.
Босая не павяла і брывом. Яна глядзела на іх і ўсьміхалася.
«Не, ну правда ведьма, — сказала нейкая расейская жанчына і сплюнула з павагай. — Откуда такие берутся. Глаза как у кошки».
«Как у мухи, скорее, — сказаў яе спадарожнік. — Страшная, грязная, как бомжиха. И это — женщина… Гений чистой красоты…»
«Ничего, — працадзіў Міхаіл Юр’евіч. — Разберемся. Фюрерша».
І ён з размаху ўдарыў Босую ў твар. Задаволена цокнуў, пабачыўшы кроў.
«Значит, обычная девка, — засьмяяўся ён. — Если кровь идет из всех дырок. А вы тут про ведьм. Ведьма — это жена у меня. А это… « «Так что с ней делать будем, а? — нецярпліва запытаўся Цімур. — Сдадим кому надо и всё?»
«Нет, не всё! — сказаў поп. — Я смотрю, вы здесь все люди благонравные, настоящие христиане. Но мне, братья мои, согласно сану моему положено видеть больше и дальше… Жена эта — сатанинское отродье, и мирскому суду ее отдавать ошибкою будет…»
Пачуўшы пра суд, Міхаіл Юр’евіч ажывіўся: «Судить ее надо, сейчас же! Народным судом! Знаю я все эти моратории, посадят на пару лет и выпустят по амнистии, за то, что баба. А кто оценит, какую она нам, мужикам, обиду устроила? Это ж надо, я, полковник в отставке, из таких передряг выбирался, сам не пойму, как выжил, а тут три дня у девки в рабах ходил… Бабенка какая-то, мокрощёлка, нам указывала. На святое замахнулась, сучка!»
Вочы ягоныя наліліся крывёй, як некалі.
«Сучка! Сучка! Сучка!» — рэхам гучаў ягоны бас, грымотамі б’ючыся ў кожным закутку Замку, адскокваючы ад муроў, коцячыся па сходах, лупячы кулакамі ў дубовыя дзьверы, узьлятаючы да самага неба.
«Юрьич дело говорит, — падаў голас Цімур. — Надо ее наказать, чтоб неповадно было. Научить, блядь, искусству любви. К ближним».
«Мне тоже обидно как-то, — падтрымаў Цімура Віталік. — Давайте ей хоть розог всыпем. Штук двадцать хотя бы. Здесь должны быть, это ж замок».
«Каждый! — сказаў нейкі расеец. — Каждый по двадцать! Разденем и всыпем, потому что баб учить надо, а мы забыли… Я в этом вашем Замке злоебучем весь домострой вспомнил. Читал когда-то в детстве…»
«Нет, братья мои, — мякка сказаў поп. — Розги — это дело хорошее, но только если жена, пред нами стоящая, раскается и за ум возьмется. Но смотрю я на нее, братья мои, и вижу, что ведьма она, ведьма, а ведьму — ее только огонь возьмет. Хоть и говорят, что латинский это обычай, здесь он будет к месту!»
«Спаліць яе? — узрадаваўся Паўлюк. — Вось гэта файна! А нам нічога за гэта ня будзе, сябры?»
«Все трупы, которые здесь найдут, на девок и спишут, зуб даю», — запэўніў Цімур.
«Только вот где эти девки… — прабурчэў змрочна Міхаіл Юр’евіч. — Ушли, падлы. А что, идея хорошая. Спалить фюрершу внизу, во дворе. Так что не спешите нашим передавать, телефоны не включайте, понятно?»
«А суд? Вы ж пра суд казалі», — скрывіўся Рыгор.
«А, ну да, — пагадзіўся Міхаіл Юр’евіч. — Вот демократ, чтоб тебя. Ладно. Кто за то, чтоб спалить эту ебанутую ведьму, прошу поднять руки!»
«А женщинам можно голосовать?» — спытала Жанчына ў Зялёным.
«А какая разница, если вы за», — засьмяяўся Цімур, і мужчыны падтрымалі яго дружным рогатам.
«Так… Кто против?»
Я падняў руку. Рука дрыжала. Рука была нібы не мая. Мне было вельмі сорамна за маю руку. І ня толькі таму, што яна тырчала цяпер, недарэчная і валасатая, перад усімі гэтымі вясёлымі, рашуча настроенымі людзьмі, якія стаміліся ад няпэўнасьці і сумневаў, ад замкнутай прасторы і тужлівых думак, ад вадзяністай, не разагрэтай як сьлед піцы і адсутнасьці якасных відовішчаў. Я думаў пра Лізу і яе гісторыю, пра кроў Босай і яе пагардлівы сьмех, пра Глюмдалькліч, пра сёньняшнюю раніцу і карову Жуту, пра Царонг і Аленькага Цьвяточка, пра мёртвую Джэка Патрашыцеля, якая ляжала наверсе, на тым месцы, дзе яна апошні раз у жыцьці стрэліла — не ў чалавека, а ў анёлкаў на столі. Я стаяў, трымаў сваю сарамлівую руку і думаў пра белыя калготкі.
Урэшце, я быў ёй проста вінен.
«Ты чего, сынок? — пакрыўджана паглядзеў на мяне Міхаіл Юр’евіч. — Голова болит? Опусти руку, засранец. Против своих поднял? Против отца родного?».
Ого, ён ужо называў сябе маім бацькам. Я падняў руку яшчэ вышэй. Да поўні.