Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 69
Перейти на страницу:

«О, што я бачу, — узрадаваўся Р-скі. — І гэты панок прэтэндаваў на Замак? Ды ты б у падзямельлях, у якіх я блукаў сёньня ўсю ноч, абасраўся б ад страху! Дзеўка ты! Баба! Дык прызнаеш? Давай, Якуцкі, кажы, у мяне яшчэ справаў багата! Або я павешу цябе, павешу, усё роўна кожны труп, які тут заўтра знойдуць, сьпішуць на гэтых пачварын!»

«Добра. Замак ня мой, — сказаў я ціха, і твар Р-скага пасьвятлеў ад задавальненьня. — Але і ня твой, таму што…»

«Што таму што? — закрычаў Р-скі. — Гэта мой Замак! Мой, гаўнюк, мой, і заўжды быў маім, і ні адна баба…»

А баба між тым зьявілася на парозе. Маладая баба ў брудна-белай, разарванай унізе сукенцы. Босая баба з Фалічным Сымбалем у цьвёрдых і тонкіх руках. Голыя ногі глядзелі на мяне сваімі нахабнымі каленямі, і не было нікога ні ў Замку, ні ва ўсёй гэтай краіне, ні ў цэлым сьвеце, хто мог бы прымусіць мяне адвесьці ад іх свае мокрыя вочы.

«Пакладзі рэліквію, — сказала яна Р-скаму. — Музэйная рэч. Не хачу, каб пра маіх дзевак думалі, што яны крадуць у музэях».

Р-скі спалохана азірнуўся, схамянуўся, але меч не паклаў. Наадварот, ён скочыў да мяне і занёс яго над маёй галавой.

«Толькі пальні ў мяне, паблядушка, — прамовіў ён са шляхецкай годнасьцю. — Апушчу яму на галаву. Гляджу, вы тут сьпеліся? Пасасала ў яго ўжо? Думаеш, у шляхціча сасала? Неее… У сабакі ты сасала!»

Босая не зьвярнула на яго ўвагі, зрабіла крок наперад і сказала, як заўжды, гледзячы мне проста ў вочы: «Зь дзеўкамі ўсё ў парадку, калі ты гэта хацеў у мяне спытаць. Толькі Джэка нашага, Патрашыцеля, не магу знайсьці».

«Яе забілі, — сказаў я, адвярнуўшыся. — Няма больш Джэка».

«Хто?» — спыталі бровы Босай. «Ён,» — адказалі мае. Босая хмыкнула, і праз імгненьне Тадэвуша Р-скага больш не было на сьвеце. Прынамсі, на гэтым. Сьвет, куды ён выправіўся, быў значна прасьцейшы. Там былі вострыя шаблі, і быстрыя коні, і ліхія вусы, і тысячы Ганнаў гарэлі, кожная пры сваім дрэве, кожная намертва прывязаная вяроўкай, прыгожыя вузлы, завітыя языкі полымя… Забіты жанчынай, ён ляжаў проста перада мной, сьціскаючы ў руках двухручны меч, і на твары ягоным была такая крыўда, быццам яму так і не далі разгадаць апошні сканворд.

Бывае, надыходзіць час, калі ўсё апошні раз і больш не паўторыцца.

«Люба знайшла пляны з падземнымі хадамі, — таропка сказала Босая. — Так што ня бойся, Грыльдрыг, у іх ёсьць, куды ісьці. А ў нас з табой наперадзе цудоўная ноч. Хадзем прагуляемся, у мяне тут засталася яшчэ адна справа».

Я пайшоў за ёй. Што мне яшчэ заставалася рабіць? Замак кіраваў мной — бо час уладароў прайшоў, цяпер будынкі загадваюць людзям, куды ісьці. Людзям і жанчынам са зброяй у руках. А тахканьне гадзіньніка гэтай гісторыі рабілася ўсё гучнейшым. Толькі мы ня чулі яго, аглухлыя пераможцы, сьляпыя гаспадары жывога і відушчага Замка.

Мы сустрэлі іх адразу ж, калі прамінулі калідор. Яны выйшлі адначасова з усіх бакоў — Міхаіл сьвет Юр’евіч, Паўлюк Ператрус, Рыгор-ад-трактара-матор… Віталік, Цімур, і поп у доўгай чорнай расе, і нейкія незнаёмыя мне людзі з тварамі едакоў разагрэтай у мікрахвалёвай печцы шавурмы, і гаспажа Ацтэцкая, і Жанчына ў Зялёным, і ўсе, усе, усе, іх сотні, тысячы, мільёны, і я ня ведаю, як іх усіх завуць, але яны жывуць вакол нас, і іншага чалавецтва ў мяне для вас няма. Іх ня так ужо й цяжка запомніць, яны людзі і часам жанчыны, хаця ня ўсё так адназначна, і калі б у мяне спыталі, ці люблю я іх, напэўна, я адказаў бы: люблю, бо ў кожнага зь іх свая гісторыя, а мы, менчукі, любім гісторыі, любім — але ня хочам расказваць, бо раптам пакрыўдзіцца хто — а нам будзе няёмка.

Сотні, тысячы, мільёны мірных людзей. Грамадзянаў Краіны Замкаў, Расейскай Фэдэрацыі і Эўразьвязу.

Што праўда, Кунцэ і Шпэцль трымаліся воддаль. Яны адшукалі ў штабе Босай свае тэлефоны і цяпер заклапочана азіраліся вакол, шукаючы, дзе б падзарадзіць.

У іншых жа былі свае, ня менш важныя клопаты. На іхных тварах было бясконцае расчараваньне.

У вачах іхных застыў нязьдзейсьнены подзьвіг — а хіба ёсьць на сьвеце больш гераічны подзьвіг, чым знайсьці вінаватага і пакараць яго. Дзеўкі зьніклі, растварыліся ў ночы, і ніхто ня ведаў, дзе іх шукаць. Як скрозь зямлю праваліліся, між каранёў гісторыі, у жвір, туды, дзе бярэ свой пачатак усё непераможнае пустазельле.

Босая паклала Фалічны Сымбаль на парапэт. Міхаіл Юр’евіч ухвальна ўсьміхнуўся і забраў яго, перадаўшы папу.

«Вот и всё», — уздыхнула Віталікава жонка і тут жа зачырванелася, схавалася за сьпінай у мужа.

«Как ты, сынок? — спытаўся у мяне Міхаіл Юр’евіч. — Ну, не сцы, видишь, все кончилось, она тебя больше не тронет. Элегантная победа, а?»

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)