Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69
Перейти на страницу:

Мужчыны пасядзелі, аднакурсьнік выкурыў пахкую, як гарэлая шына, танную папяросу, ён прызнаваў толькі такія, якія кураць простыя мужыкі. Яны павялі

Босую далей і ўсё расказвалі, расказвалі пра князёў Якуцкіх, пра Казіміра Якуцкага, які быў адважным патрыётам, не цураўся простага люду і да таго ж праславіўся як паэт — гэта ён напісаў тую прыгожую песьню, а потым гэты факт неяк забыўся, як і самі подзьвігі палеглага на вайне з маскалямі Якуцкага.

Мужчыны так захапіліся сваёй размовай, што забыліся пра Босую, а яна, вырашыўшы дагнаць іх крыху пазьней, схавалася ў цёмным закутку, дзе не было ніводнай жывой душы, прысела, справіла малую патрэбу, чуючы іхныя галасы, якія нясьпешна аддаляліся… Потым выйшла і неяк неўпрыкмет заглядзелася на зарослы мур, спынілася, задумалася пра тое, як бы яна жыла тут, калі б нарадзілася трыста гадоў таму, і кім была б, і што мусіла б рабіць… І сама не заўважыла, як ціха засьпявала пад нос — пра тое, як прывязалі Ганну да высокага дрэва… «Красівая песьня, — быццам пагаджаючыся, сказала нейкая старая жабрачка, што раптам зьявілася перад Босай. — Добра твае хлопцы пяюць…»

Босая пабачыла зморшчаны, падобны да кавалку замкавага муру твар зь нечакана пяшчотнымі, разумнымі вачыма. І адчула яе пах — нейкі зьвярыны.

«Ніхто гэтай песьні ўжо ня знае, — сказала жабрачка, радая, што Босая не зьбіраецца яе праганяць. — А я знаю…»

Босая кіўнула. Трэба было ісьці да мужчын, але чамусьці не хацелася. Хацелася слухаць гэтую старую. Хацелася пачуць ад яе нешта важнае.

«А яшчэ я знаю, што так яно і было ўсё, — усьміхнулася жабрачка ва ўвесь шчарбаты рот. — Так і было. Той пан яе прасіў, Ганульку гэную, прасіў, а яна не дала.

Тады пан і разазьліўся. Мужыкі, яны надта злыя бываюць. Сама знаеш. Знаеш жа?»

Босая паціснула плячыма.

«Пан яе прасіў, а яна не дала, — працягвала старая, сьвецячы вачыма. — І панок той, які ў замку жыў, ягоны гэты замак быў, ага, а яна простая дзеўка была, мо і з той дзярэўні, што я… Дык я і кажу: як гэта паночку ня даць можна? А яна не дала. Тры дні яму не давала, ніхто ногі разжаць ня мог. Як паралізавала яе. Дык ён разазьліўся, сказаў, каб яе да дзерава прывязалі, і спаліў жывую. А потым дык песьню напісаў. Доўга плакаў. Хоць мужык быў дужы, сільны. Жаль яму дзеўку было. А з другой стараны…»

Босая слухала і не разумела, што зь ёй адбываецца. Быццам яе саму прывязалі за ногі, за рукі да гэтага месца — і не адпускалі, трымалі наўмысна, каб яна слухала шамканьне старой бабы, якая прыйшла на руіны замку, каб стрэсьці ў гарадзкіх пару тысячаў. Яна не хацела адсюль сыходзіць, не магла, ня верыла — і ўсё роўна ведала, што старая жабрачка кажа праўду.

«Я і кажу: няможна мужыку не даваць, — заківала старая. — Асабліва калі пану. Такая нашая бабская доля. І для здароўя жэнскага палезна мужыку даваць. Вот так. Дык ты запомні, што я сказала, бо іначай нічога з табой добрага не праізайдзёт. Запомніла? Ну і харашо, ну і добра. Ідзі да мужа, ён цябе ўжо даўно заве, разазьліцца можа. Ідзі…»

І Босая пабегла да мужчын. Муж і праўда быў крыху раздражнёны і зрабіў ёй вымову за тое, што размаўляе з жабрачкамі, якія, чаго добрага, скрадуць кашалёк, а потым шукай іх тут…

Зрэшты, ён хутка падабрэў, і яны яшчэ доўга хадзілі па замку, размаўляючы пра Гісторыю. Увечары на машыне мужавага аднакурсьніка яны паехалі ў мястэчка. Аднакурсьнік жыў з жонкаю ў шматкватэрным двухпавярховым доме. Ім з мужам паслалі ў асобным пакоі, чыстая пасьцель пахла чужой жанчынай, яе ўздыхамі, яе клопатамі, пральным парашком у яе руках. Уначы муж прачнуўся і пачаў гладзіць Босую па сьпіне, ён дыхаў шумна і быў падобны ў цемры да вялікага дывана, які паклалі ў ложак і накрылі коўдрай, каб зьбіць кагосьці з толку, можа, і саму Босую? Яна пераконвала яго не рабіць глупства, ёй здавалася, што яе шэпт і ягоныя ўздыхі чуваць на ўвесь дом, а сьцены былі тонкія, тонкія… Яна ўжо хацела саступіць, дзеля міру ў сям’і і каб нарэшце хоць трохі паспаць, дзень быў цяжкі — саступіць, хоць ёй зусім не хацелася ніякіх любошчаў, яна і думаць не магла пра тое, каб зараз займацца нечым падобным.

Яна думала пра Ганну. Пра тое, як тая сьціскала ногі — так, што нават дужы панок і ўсе ягоныя служкі не маглі рассунуць. Быццам паралізаваная.

Яна ўяўляла сабе, як Ганна стаіць, прывязаная да дрэва. І адчувае ў гэты момант узбуджэньне. Але позна. Вяроўка ўпіваецца ў рукі. «Сухазельле ў грудзі ўпілося».

У цыцкі. У лыткі.

Паміж ног. І агонь лашчыцца, кусае, балюча, лезе на цела, абдымае панскімі рукамі.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)