Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 263
Перейти на страницу:

Мне ўсяк дагаджалі, вазілі мяне на машыне, прыносілі падаркі. Мы былі радыя, бо ўжо ніякія «славацкія героі» не мелі дачынення да нас. Часта было нам з нашымі новымі сябрамі даволі клапатліва, то частуй, то на рэнтген іх вядзі. Найгорай было, калі яны ў нас частаваліся, дзякавалі за ўсё й трэба было з імі выпіць. Гэта было неабходна. Муж пасля двух аб’ёмістых чарак рабіўся нежывы, а не выпіць мы баяліся. Наагул, прызнацца, мы ўсё ж іх вельмі баяліся. Піць даводзілася мне, я сільнейшая. У жыцці не піўшы, я піла поўнымі шклянкамі, перад гэтым выпіўшы добры глыток алею, і нічога мне не было! Трымалася, як усе мае Міклашы, мае продкі, знамянітыя тым, колькі маглі выпіць, не губляючы галавы й ног! Муж дзівам дзівіўся, разумеў маю адчайную ахвярнасць, толькі не разумеў, нехрыст паганы, што ён мяне пакінуў на такія пакуты, а я яго выручаю.

Пакуль што ўсё йшло добра, галоўнае было нейк захавацца ў Празе любою цаною. Забіралі пакуль што ўсіх савецкіх грамадзян, але мы не былі ніколі савецкія й нас гэта не датычыла. Чэшскія актывісты таксама трымаліся далей ад нас. Муж працаваў на сваёй апошняй ваеннай працы ў вялікай фабрыцы «Чэшска-мараўскай» у Празе. Вайною там чэхі весела рабілі немцам танкі, ну а цяпер нават не ведаю, што яны там тварылі. Мужа яны пакінулі на месцы, але яго шэф, чэх, мусяў уцякаць. З дырэктарамі яны зусім не цацкаліся, а загадвалі ім рабіць прысядкі і іншую гімнастыку за кару іх супрацоўніцтва. Мужа вельмі паважалі. Ён ім нічога асабліва добрага не зрабіў, але й паганага не зрабіў ніколі. Памагаў як мог і быў адным з чатырох лекараў фабрычных у рэспубліцы, якіх чэхі пакінулі ў спакоі й на працы.

Жылося нам матэрыяльна няблага, але вось спакою не было — не было спраў ад мужа бацькоў, ад Славачкі. Няведама, што было з мамай і рэштай сям’і. Тату я нечаму лічыла нежывым. Яго такі забілі ў гродзенскай турме, як і дзядзьку Валодзю. А вось за маму непакоілася.

У нас зноў быў цэнтр беларускага жыцця. Усе ўцекачы, якія не паспелі выехаць на Захад, збіраліся ў нас. Нейк трэба было іх ратаваць, бо дамоў яны не хацелі. Зачасціў да нас вельмі харошы, паважны хлопец Пётра Сценнік[150], ён вельмі моцна клапаціўся аб уцекачах. Недзе на вёсцы ля Прагі жылі нашыя, сярод іх доктар Мінкевіч з жонкаю й дзвюмя дочкамі, адна з іх была нарачонай Пётры. З Пётрай мы разумелі сябе як родныя і ўсё рабілі, каб ратаваць нашых. Прыходзілі і доктар Мінкевіч, і дацэнт Жарскі, які застаўся, каб вярнуцца дамоў, бо баяўся на Захадзе, як казаў, беспрацоўя. Паяўляліся розныя тыпы, і толькі я цяпер разумею, што было між іх поўна стукачоў.

Аднойчы прыйшла дзяўчына, якая шукала мужа. Казала, што ўцякла з савецкага лагеру, мела пры сабе толькі індэкс віленскага універсітэту, які паказала. Мужа яна ведала. Называць яе не хачу. Трымалася яна несамавіта, але я лічыла сваім абавязкам дапамагчы і ёй. Напала яна перад усім на папяросы, якія курыла без перарыву. Я карміла яе, калі прыйшоў муж. Яна нам залівала, што ўцякла з лагеру, каб нас пабачыць, што яе ад амерыканцаў укралі ў савецкі лагер. Мы слухалі й не падазравалі, што прысланая яна па нашыя душы. Яна ў нас убачыла Пётру і ўсё пыталася ў яго, як дастацца на Захад. Пётра маўчаў, і мы з ім госці не верылі.

Нарэшце мы з Пётрам паслалі адну чэшку ў Пльзень, каб яна нам даведалася пра вольны амерыканскі лагер для перасяленцаў. Найвышэйшы час было ратаваць людзей. У гэты час трэба было захварэць дачцэ Мікулічаў[151]. Захварэла яна цяжка на тыф. Палажылі дзяўчо ў шпіталь на сяле, дзе яе не лячылі зусім, бо мясцовы персанал быў камуністычны і іх лічылі за ўцекачоў ад саветаў. Бедныя бацькі бегалі ля вокан, а дзяўчо канала без лячэння. Бацьку-доктара да хворай не пускалі. Аднойчы Пётра прыйшоў счарнелы з болю — Гэля памерла. Няшчасце зрабіла нас неасцярожнымі. Мы думалі толькі аб памершай. У мяне прасілі, каб выстарацца дазвол на пахаванне яе на пражскіх могілках для эмігрантаў. Чэхі звычайна ні ў чым мне не адмаўлялі, не адмовілі й на гэты раз. Цела перавезлі ў капліцу на могілкі. Было нейкае ўжо асенняе амаль свята, і я паехала ў тую капліцу на вячэрню. Між праваслаўных мяне добра ведалі, і яны былі мне знаёмыя.

Ля капліцы я ўбачыла Жука й са здзіўленнем папыталася, што ён тут робіць? Ён дзіўна паглядзеў на мяне й сказаў, што прыйшоў паглядзець на магілы байцоў. А тут яшчэ паявілася знамянітая «студэнтка Віленскага універсітэту». Я спалохалася. Яна мне вытлумачыла, што яе зноў пусцілі з лагеру, і пачала нешта закідаць, што пражскім беларусам грозіць бяда. Мяне настарожыла сама атмасфера таго вечара, а тут яшчэ такія гутаркі... Дзіўна.

вернуться

150

Сценнік Пётра (1914–?) — настаўнік, кіраўнік Саюза беларускай моладзі на Вілейшчыне; жыў у Празе, дзе быў арыштаваны і вывезены ў СССР. Далейшы лёс невядомы.

вернуться

151

Трэба было захварэць дачцэ Мікулічаў…– магчыма, маецца на ўвазе сям’я Пятра Мікуліча (1922—1981), грамадскага дзеяча, музыказнаўца; з 1948 г. жыў у Аўстраліі.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)