Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 114
Перейти на страницу:

— Як ты там маешся, шнарагаловы?— спытаўся Малфой, куляй ўзляцеўшы перад яго вачыма, быццам жадаў паказаць Гары хуткасць сваёй мятлы.

Адказаць Гары не паспеў. У тое ж імгненне ў яго бок кінуўся цяжкі чорны бладжэр. У апошні момант Гары ўхіліўся і мяч пранесся ўшчыльную да яго галавы, крануўшы валасы.

— Ён амаль патрапіў па цябе, Гары!— прамільгатнуўшы міма хлопчыка, кінуў Джордж і стукнуўшы бітай па бладжэру, пусціў яго у бок слізэрынцаў. Гары выразна бачыў, як пасля магутнага ўдару, бладжэр паляцеў у бок Адрыяна Пасі, аднак папросту змяніў свой кірунак і зноўку рынуўся да Гары.

Каб пазбегнуць яго, Гары рэзка знізіўся, а Джордж з ўсяе моцы шпурнуў бладжэра ў бок Малфоя. Аднак той, зноў змяніў напрамак і нібы бумеранг паляцеў у гарыну галаву.

Гары набраў хуткасці і супыніўся на другім канцы поля. Ён чуў, як бладжэр са свістам раздзіраючы паветра паляцеў услед за ім. Што тварыцца? Ніколі раней бладжэры не канцэнтравалі свае сілы на адным гульцы, звычайна яны намагаліся трапіць у як мага больш чалавек...

На процілеглым канцы поля Гары і бладжэра ўжо чакаў Фрэд Візлі. Гары паднырнуў пад Фрэда, а той шыбануўшы па бладжэру зноўку збіў таго з курса.

— Я зрабіў гэта!— прагаласіў Фрэд, але ён памыляўся. Бладжэра быццам магнітам працягвала цягнуць да Гары. Ён зноўку кінуўся ў бок хлопца і Гары, каб чарговы раз пазбегнуць сутыкнення быў вымушаны ляцець на поўнай хуткасці.

Распачаўся дождж. Гары адчуў як цяжкія кроплі трапляюць па ягоным твары і распырсківаюцца па акулярах. Ён ня меў аніякага разумення, што адбываецца на полі, пакуль не пачуў каментар Лі Джордана.

— З лікам шэсцьдзесят на нуль наперадзе Слізэрын.

Найвыдатнейшыя слізэрынскія мётлы добра рабілі сваю справу, а бладжэр тым часам рабіў усё магчымае, каб збіць Гары з мятлы. Фрэд і Джордж цяпер ляцелі паабапал ад яго і Гары мог бачыць толькі махі іх бітаў. Хлопчык быў не ў стане не тое, каб злавіць сніч, ён не мог нават адшукаць яго.

— Гэты... бладжэр... нехта... сапсаваў... — размахнуўшыся, каб адбіць чарговую атаку мяча, прабурчаў Фрэд.

— Нам патрэбны тайм-аўт, — крыкнуў Джордж, спрабуючы адначасова даць ведаць аб гэтым Оліверу і не даць бладжэру разбіць гарын нос.

Відавочна Вуд усё-ткі зразумеў Джорджа, таму што праз імгненне адчуўся свісток мадам Хуч і Гары, Фрэд ды Джордж апусціліся на зямлю, спрабуючы не трапіць пад ашалелы бладжэр.

— Што тут тварыцца?— спытаўся Вуд, калі каманда прыціснуўшыся адно да аднаго плячыма і чуючы здзекі слізэрынцаў, пачала нараду. — Нас на галаву бьюць. Фрэд, Джордж, вы дзе валэндаліся, калі бладжэр не даў Алісіі забіць гол?

— Мы былі дваццацю футамі ніжэй, Олівер, і спрабавалі не даць другому бладжэру забіць Гары. — раззлавана адказаў Джордж. — Нехта прымусіў мяч атакаваць менавіта яго... бладжэр не пакідае яго ў спакоі, а іншых гульцоў цалкам не заўважае. Нехта са слізэрынцаў пэўна папрацаваў над ім.

— Але ж з часу нашай апошняй трэніроўкі бладжэры былі зачынены ў кабінэце мадам Хуч і ў той час нічога дрэннага з імі не было... — трывожна прамовіў Вуд.

У іх бок крочыла мадам Хуч. Праз яе плячо Гары бачыў, як слізэрынская каманда здзекваецца, кажучы пальцамі ў яго кірунку.

— Слухайце, — сказаў Гары, сочачы за набліжэннем Хуч. — Пакуль вы двое будзеце лятаць ля мяне, я змагу спаймаць сніч, толькі калі ён заляціць мне ў рукаў. Вяртайцеся да астатняй каманды і пакінце мяне сам-насам з гэтым шэльмецом.

— Ці ты не здурнеў?— спытаўся ў яго Фрэд. — Бладжэр цябе галаву адаб’е.

Вуд пераводзіў свой погляд з Гары на блізнятаў і назад.

— Олівер, гэта чыстае вар’яцтва, — люта прамовіла Алісія. — Ты не павінен дазваляць Гары заставацца сам-насам з бладжэрам. Трэба правесці расследванне...

— Калі мы супынім матч, то прайграем!— адказаў ёй Гары. — Мы не павінны прайграваць, усяго толькі з-за ашалелага мяча! Давай, Олівер, загадай ім, каб пакінулі мяня ў супакоі!

— Гэта ўсё з-за цябе, — раззлавана заявіў Вуду Джордж. — “Злаві сніч, ці памры ў спробе яго злавіць”... трэба ж цябе было сказаць падобную лухту!

Да каманды падыйшла мадам Хуч.

— Вы гатовы працягваць?— спыталася яна ў Олівера.

Вуд паглядзеў на рашучы твар Гары.

— Ну добра, — прамовіў ён. — Фрэд, Джордж, ці вы чулі Гары... пакінце яго і дазвольце самому змагацца з тым бладжэрам.

Тым часам дождж узмацніўся. Адчуўся свісток мадам Хуч і Гары, адштурхнуўшыся нагой ад зямлі кінуўся ў паветра, адразу ж пачуўшы за сабой знаёмы свіст бладжэра,. Ён падымаўся ўсё вышэй і вышэй, ён пятляў і кідаўся ўніз, ён ляцеў па спіралі, зігзагамі і круціўся вакол сваёй восі. У Гары пачала крыху круціцца галава, але ён працягваў ляцець шырока раскрыўшы вочы. Залева закрапала яго акуляры, а кроплі траплялі ў яго ноздры, калі ён перакуліўся да гары нагамі, чарговы раз ухіляючыся ад мяча. Ён чуў смех гледачоў і ведаў, што зараз напэўна выглядае вельмі недарэчна, аднак ён таксама ведаў, што бладжэр быў вельмі цяжкім і не мог змяняць курс настолькі хутка. Гары пусціўся ўздоўж стадыёну ў нешта нагадваючае паездку на амерыканскіх горках. Праз заслону дажджу ён бачыў, як Адрыян Пасі спрабаваў прайсці міма Вуда...

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)