Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 332
Перейти на страницу:

– Добра, Ежы, што скажа Дзюлеран?

Нестар павольна падняўся з канапы:

– А я ўношу прапанову аб поўным і безаглядным падпарадкаванні Рэвалюцыйнаму камітэту. Толькі так мы будзем моцныя.

– Галасуем.

Рукі паднялі амаль усе.

– Хто не згодзен?

Не згодны былі Эдмунд Вярыга і Пётра Чакатоўскі.

– Сябры мае таварышы, апошняе пытанне, – зноў падняўся Дзюлеран. – Нам неабходна зацвердзіць пячатку літоўскай арганізацыі, якая мае надпіс “Мужнасць. Разважлівасць.”

А ў апошні дзень адбылося паседжанне, на якім абралі Літоўскі правінцыйны камітэт. У яго ўвайшлі – Зыгмунт Чаховіч, Эдмунд Вярыга, Канстанцін Каліноўскі, Ян Козел, які раней быў у Камітэце Звяждоўскага, і начальнік горада Вільні – Ахілес Банольдзі...

Ежы і Антоній адразу ж паехалі ў свае вёскі.

Дарогай Ежы дзяліўся сваімі ўражаннямі ад паседжання. Вярыга яму падаўся чалавекам, які не адказвае за свае ўчынкі. Апіраўся на гарадскі элемент, і верыў, што гарадскія масы падымуцца па першым закліку. Думаў, што для гэтага не патрабуецца шмат падрыхтоўкі і чакання. Чаховіча Ежы назваў фаталістам. А Козел, рускі інжынер у адстаўцы, толькі забаўляўся роляй пабочнага рэвалюцыянера, яму нават не патрабавалася зброя, бо, лічыў, што “у руках рэвалюцыянера і гаршчэчак выбухае”. Бо вельмі ж гучна ён расказваў пра змаганне і аб стратэгічных пунктах.

– А як табе Банольдзі? – пацікавіўся Антоній, упіраючыся спіной у мяккую перакладзіну і паклаўшы на яе галаву.

– Ахілес Банольдзі... Толькі што прыехаў з Італіі, і ён не ведае, чым жыве наш край. Таму яго меркаванні, я пераканаўся, памылковыя і далёкія ад сапраўднага становішча.

Калі яны вярнуліся дахаты, раніцай прыскакаў да іх веставы – юнак з кароткай чорнай бародкай і вусамі. Аддаў ім асабіста ў рукі шэрыя пакеты. Не чакаючы, калі Ежы разарве канверт, развітаўшыся, сцебануў каня ў яблыках, рвануў адразу ў галоп і знік за пажоўклымі кустамі...

Антоній Залескі атрымаў рэвалюцыйную пасаду начальніка акругі Трокскага павета, а Ежы Ігнацый стаў памочнікам ваяводскага, хаця, як ён ведаў, ваяводы як такога яшчэ не было...

7.

Хто не ведаў у Вільні літаратурны салон Кіркора? Хто не ведаў самога Адама Ганоры Карлавіча Кіркора? У Пецярбурзе з цікавасцю чыталі яго творы, у Маскве дапытваліся, дзе знайсці напісаныя ім кнігі ці артыкулы.

Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары, Яцак… Гэта ўсё яго літаратурныя псеўданімы. Асоба незвычайная. Каларытная. Магутная. Этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык літаратуры, грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку. Працаздольнасць у яго была незвычайная – мог суткамі сядзець над нейкай навуковай працай, пакуль не лічыў, што выклаў асноўныя тэзы задуманага. А потым ужо дарабляў, перапісваў, шліфаваў…

Ведаў пра тое Уладыслаў Сыракомля, ведаў, ды ўсё ніяк не мог адважыцца завітаць да Адама Кіркора, чамусьці пераносіў сустрэчы надалей.

Абрамавіцкі завулак, куды выходзілі вокны, быў ціхі, зрэдку калі даносіўся які голас. Ад дома непадалёк знаходзіўся евангельска-рэфармацыйны касцёл, – але званы яго не перашкаджалі, наадварот, супакойвалі, улагоджвалі яго душу боскай мілатой. Уладыслаў пазнаёміўся з пастарам Клішэўскім, і той прапанаваў яму наведаць бібліятэку касцёла. Паэт дакрануўся да вокладак рэдкіх выданняў – XVI-XVII стагоддзяў, – адчуў, як задрыжэлі пальцы. Ніколі не трымаў у руках такога багацця. Тады ён, мусіць, адчуў справядлівасць свайго прызнання ў першых лістах з Вільні да свайго сябра: “Не меў я сілы праз мае горкія ўспаміны жыць далей у вёсцы, у мясціне, дзе калісьці жыццё працякала болей шчасліва, перанёсся я ў горад са спадзяваннем, думаючы, што, дзе больш людзей, больш кніг, там мне будзе лепш і працаваць, і адпачываць…”

Так, у Вільні было больш народу, болей кніг, болей прастору для творчасці.

Вінцэсь Каратынскі перагаварыў з Доўнарам, папрасіў, каб дазволіў гаспадар збірацца на кватэры людзям творчым і таленавітым. Доўнар не толькі дазволіў, а нават выдзеліў для гэтага яшчэ адзін дадатковы прасторны пакой. Сам прысутнічаў калі-нікалі, бо любіў паэзію, мастацтва, радаваўся, калі парог дома пераступалі людзі вядомыя не толькі ў Вільні, а і далёка за яе сценамі…

– Братка Вінцэсь, – дзяліўся думкамі з сакратаром Уладыслаў Сыракомля, – гэта так добра, што ты арганізаваў нешта накшталт літаратурнага салона! Раз на тыдзень мы маем магчымасць бачыцца з людзьмі і размаўляць з імі, абменьвацца творчымі задумамі. Калі мясцовая арыстакратыя траціла на адзін вечар да паўтысячы рублёў, то нам дастаткова на гэта ўсяго тры рублі. І грамада збіраецца разнастайная, і для кожнага знойдзецца цікавы занятак. І ў нас усё проста і натуральна, кожны вольны гаварыць што хоча, паводзіць сябе як хоча…

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)