Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 114
Перейти на страницу:

— Прабач?— перабіў яе Рон. — Што ты мела на ўвазе, пад “крышачку ад таго ў каго мы жадаем перавараціцца”? Я не буду піць анічога ў чым ёсць крэйбавы пазногці...

Герміёна працягвала чытаць, быццам нават не чула Рона.

— Хаця аб гэтым нам непакоіцца пакуль ня трэба, бо іх трэба дадаваць напрыканцы...

Рон адвярнуўся, у яго аднялася мова, а вось Гары выглядаў надта занепакоенным.

— Герміёна, ты разумееш колькі мы будзем мець праблемаў, калі паспрабуем скрасці адсутныя інгрэдыенты? Цёртая скура бумсланга... яе ў шафе для навучэнцаў не знойдзеш. А як нам прарвацца да асабістых запасаў Снэйпа? Я нават ня ведаю, ці ёсць гэта добрай ідэяй...

Герміёна з грукатам захлопнула кнігу.

— Ну што, калі вы абодва збіраецесь падтуліць хваста, добра, — адказала Герміёна, яе шчокі паружавелі, а ў вачах аб’явіўся большы чым звычайна бляск. — Вы абодва ведаеце як Я не люблю парушаць правілы. І Я лічу, што тое, што пагражае ўсім магланароджаным чараўнікам значна горшае, за варства цяжкога зелля. Аднак, калі вы не хочаце даведацца, якім бокам да гэтай справы тычыцца Малфой, я зараз жа пайду і вярну кнігу мадам Пінс...

— Не думаў, што дажыву да таго дня, калі ты будзеш пераконваць нас парушыць школьныя правілы, — прамовіў Рон. — Добра, мы згодны. Але, каб без пазногцяў.

— А як доўга будзе варыцца зелле?— спытаўся Гары, калі задаволеная Герміёна зноўку адчыніла кнігу.

— Ну, стуліху трэба апрацоўваць на поўню, а сеткакрылак таміць на працягу дваццаці аднаго дня... Думаю, калі мы знойдзем усе неабходныя інгрэдыенты, на гэта пойдзе прыблізна месяц.

— Месяц?— спытаўся Рон. — За месяц Малфой паспее ажыцявіць напад на палову магланароджаных, што тут вучацца!— але заўважыўшы, як вочы дзяўчынкі зноўку небяспечна звузіліся, імгненна дадаў. — Хаця, гэта лепшы план, які ў нас зараз ёсць, так што наперад на ўсіх парах.

Тым ня меньш, пакуль Герміёна правярала, ці няма небяспекі за дзвярыма прыбіральні, Рон прашапатаў Гары:

— Аднак, лепей будзе, калі ты заўтра папросту, скінеш Малфоя з мятлы.

*

У суботу, Гары прачнуўся на золку і, працягваючы ляжаць ў ложку, прыняўся разважаць аб маючым адбыцца матчы. Ён быў занепакоены, і тым што скажа ім Вуд, калі яны прайграюць, і тым, што сёння ім прыйдзецца супрацьстаяць камандзе, якая лятае на самых хуткіх мётлах, якія толькі мажліва набыць за золата. Ніколі ранней ён так моцна не жадаў паразы слізэрынцаў. Праз поўгадзіны ляжання ў яго пачало круціць у жываце, тады ён ўстаў, апрануўся і спусціўся на сняданак. Да яго здзіўлення, не гледзячы на ранні час, уся грыфіндорская каманда ўжо сядзела за пустым сталом, занепакоеная і не шматмоўная.

Аб адзінаццатай гадзіне ўся школа пачала рухацца ў напрамку квідытчнага стадыёну. Дзень быў задушлівы, а ў паветры адчувалася хуткае набліжэнне грымотаў. Ля распранальні да Гары падбеглі Рон з Герміёнаю, каб пажадаць яму поспеху. Потым ён, разам з астатняй камандай, пераапрануўся у пунсовую квідычную мантыю і прысеў, каб паслухаць звычайную падбадзёрлівую перадматчавую прамову Вуда.

— Так, у Слізэрынцаў лепшыя мётлы за нашыя, — распачаў ён, — і ня мае сэнсу сцвярджаць, што гэта не так. Аднак на нашых мётлах, сядзяць найлепшыя за іхных ГУЛЬЦЫ. Мы трэніраваліся больш чым яны, мы ляталі ў любое надвор’е... (— Цалкавітая праўда, — прамармытаў Джордж Візлі. — Апошні раз надзейна высахлая вопрадка ў мяне была ў жніўне.)... — таму, давайце зробім так, каб яны праклялі той дзень, калі дазволілі Малфою, гэтаму куску брыды, набыць шлях у іх каманду.

Усхвалявана ўздымаючы грудзі, Вуд звярнуўся да Гары.

— І асабістае заданне для цябе, Гары —  пакажы Малфою, што дзеля таго, каб быць паляўнічым, трэба нешта большае за багатага бацьку. Злаві сніч раней за Малфоя, ці памры ў спробе яго злавіць. Мы павінны выйграць сённяшні матч, павінны.

— Так што не турбуйся, Гары!— падміргнуў яму Фрэд.

Як толькі яны выйшлі на поле, іх сустрэла аглушальнае равенне натоўпу —  Рэйвенкло і Хафлпаф таксама з нецярпеннем чакалі паразы слізэрынцаў, аднак ў натоўпе было чуваць і няўхвальны гуд ды сыканне слізэрынцаў. Мадам Хуч, квідытчная суддзя, загадала Вуду і Флінту наблізіцца і паціснуць адно да аднаму рукі. Што яны і зрабілі, абдараваўшы суперніка пагрозлівым поглядам і сціснуўшы рукі мацней чым гэта было неабходна.

— Пачынаем па маім свістку. — сказала мадам Хуч. — Раз... два... тры...

Пад равенне натоўпу, чатырнаццаць мёцел ўзняліся ў свінцовага колеру неба. Гары ўзляцеў вышэй за астатніх і прыжмурыўшыся, прыняўся шукаць вачамі сніч.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)