Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 156
Перейти на страницу:

Алексу не надта спадабалася такое нараўнанне. Але ён махнуў рукой. Што крыўдзіцца на веселуна Ашавазду?

A сапраўды, менавіта цярпенне Алексы, відаць, выратавала Апак. Гэта ён прачнуўся, калі дзяўчынцы стала блага i яна ссінела, не могучы дыхаць. Стары Нармурад тады спаў, варушачы ў сне вуснамі, твар яго быў светлым i лёгкім. А ён, Алекса, пачуў хрыпенне, i разам яны варушылі, церлі кволае цела, палілі ля скроняў дзяўчынкі горкі горны палын. Раніцай ёй стала лягчэй, а потым i зусім пайшло на папраўку. I калі ўпершыню Алекса вынес Апак на паветра, стаў з ёю на тэрасе, гледзячы , на ўжо звыклыя горы ў ix адзінокай i гордай велічы, а цёплы, напоены кветкамі вецер ласкава абвяваў ix твары,— ён зноў раскрыўся насустрач усяму навокал...

I усё гэта патроху вяртала яго да жыцця,— жыцця, якое струменіць гарачай крывёй у жылах i напаўняе нязведаным шчасцем кожную клетачку цела.

А пасля месяцы пайшлі адзін за адным, так што Алекса ўжо i не памятаў, калі што было, ён жыў, як малады звер, не зазіраючы ў будучае i стараючыся забыцца на мінулае.

У свабодны .ад работы час ён хадзіў да Ашавазды, памагаў таму на гаспадарцы. І хаця лекар Нармурад часта бурчаў на яго за гэта, не пераставаў гутарыць з чалавекам, які шмат чаго бачыў на свеце, ведаў на памяць столькі вершаў, што Алекса здзіўляўся — як умяшчаюцца яны ў галаве? Але Ашавазда толькі смяяўся:

— Што я? Вось вялікі Ібн-Сіна мог прачытаць кнігу i адразу вывучыць яе на памяць. А я нейкіх пару тысяч касыд ведаю — што з таго? Мяне яны не зрабілі ні багатым, ні паважаным. Наадварот — нашы старэйшыны касавурацца, што не адмаўляюся ад адзінай уцехі — піялы з віном. Мусульмане — суфіі, ап янеўшы, яднаюцца з Алахам. А я проста забываюся на тое, што свет такі паганы, i мне лягчэй жыць... Давай вып'ем!

I ён сапраўды ставіў перад Алексам вялікі фіял з чырвоным, як камень лал, віном. Хлопец адмоўна хітаў галавой, але пасля трохі выпіваў. Аната шыпела, як змяя, кідала падушкамі ў сцяну. Але, пакуль не наступаў яе час, змоўчвала, цярпела. Затое час ад часу як сатанела, i тады Ашавазду даводзілася туга. Пасля ён набіраўся сілы — i адводзіў душу. I доўга пасля таго расцірала пісягі Аната, скардзілася ўсім i кожнаму ў кішлаку...

Алекса браў у кладоўцы чарговы пергаментны скрутак — тым i канчаліся звычайна ix размовы. Але аднойчы Ашавазда з таямнічым выглядам дастаў аднекуль тоўстую, цяжкую, нібы камень, кнігу.

— Там было напісана пра другія краіны, пра вандраванні,— сказаў ён.— А тут сабраная мудрасць, якую я так i не адолеў. Мне ўступіў гэтыя запісы купец, што паміраў ад смагі ў пустыні i апошні застаўся ад каравана... Я даў яму вады, але i яна не магла ўратаваць гэтага чалавека. Ён памёр, бласлаўляючы мяне за гэтыя колькі глыткоў, хаця хацеў, відаць, за кнігу атрымаць нямала залатых дзінараў. І яна таго вартая!

— То чаму ж не прадалі ix, калі не думалі выкарыстаць? — наіўна запытаўся Алекса.

— Я не думаў? Думаў! Прачытаю ўсё, казаў сабе, стану разумным, як Рудакі ці Мані, i, хаця не буду так пісаць, як яны, спасцігну, што ж за стварэнне чалавек, што трымае яго на зямлі i куды ён нойдзе пасля смерці. Але... Хацелася жыць, проста жыць. Маладому — дзеля кахання i прыгажунь, стаў старым — захацелася мець здаpoye, а дзе ты яго захаваеш, гібеючы над покрывам мудрасці, якое дадзена адкрыць нямногім? Так i пражыў, а прадаваць гэтае...

Ён паказаў на кнігу.

— Не было як. Усё здавалася, што вось пройдзе час зноў збягу ў белы свет. Там спатрэбіцца. Вось толькі сілы набяру. А яе не прыбаўлялася, a рабілася ўсё меней... Чытай, можа, табе давядзецца стаць абраннікам Алаха, бо нездарма стары Нармурад выбраў цябе ў вучні. I не кажы нічога Анаце. Гэта — адзінае, што я змог зберагчы!

— Я... не магу. Гэта каштуе грошы,— прамармытаў Алекса.

— Глупства! Ты i так мне памагаеш...

I ён амаль выпхнуў Алексу з двара, дзе густа раслі райхон i ружы, якія ён беражліва захутваў на зіму.

Нармурад сустракаў яго пасля гасціны не надта прыхільна.

— Стары пяніца гатовы прапіць увесь свет! — казаў ён.— Мог бы прыносіць людзям столькі карысці, дапамагаць ім. А што атрымалася? Думае толькі пра асалоду!

— Можа, праўда якраз у гэтым? — запытаўся Алекса.— Ну, каб жыць для сябе i асалоду атрымліваць таксама толькі для сябе?

— Калі так, то табе застанецца недаступнай найвялікшая радасць даваць, аддаваць сябе. Вось ты выратаваў Апак, i хіба гэта не дало табе радасці?

— Можа, не так належыць рабіць сапраўднаму мужчыне? Можа, вялікі Пярун, ці, як тут кажуць, Зардушт, сам хоча распараджацца сваімі дзецьмі? Мая справа — змагацца. А я стаў падобны да слабой жанчыны i дазволіў дэману шкадавання ўвайсці ў сваю душу. Хіба гэта добра?

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)