Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 156
Перейти на страницу:

— Тое, што ты называеш дэманам — добры дух. Але табе многае яшчэ павінна адкрыцца. Я толькі малю, каб заўсёды гарэла над тваёй галавой зорка Муштарп!

Кал i ж Алекса прынёс кнігу, якую даў яму Ашавазда, Нармурад упершыню ўзрадаваўся:

— Хай мне даруе вялікі Зардушт, але заўсёды, калі я думаў пра суседа, язык мой рыхтаваўся да брыдкага слова. Цяпер жа я гатовы сказаць, што шчодрасць яго падобная да суседняй гары Тахамтан — гэткая ж магутная. Чытай, мой сын, чытай i думай! Я ўсяго толькі сціплы лекар, мае здольнасці малыя. Але я жыў як мог. Я не рабіў благога, стараўся жыць добрымі думкамі i ўчынкамі. Можа, я траплю зноў на зямлю пасля нараджэння?

Калі не было якой пільнай работы i не трэба было ісці па карэнні i травы альбо даіць казу (пальчыкі Апак был i яшчэ слабыя для такой работы), Алекса садзіўся на невялічкае глінянае ўзвышша — супу i, беражліва разгарнуўшы світак на белым дастархане, як самае каштоўнае з усяго, што меў, асцярожна разбіраў слова за словам, упітваючы ў сябе старадаўнюю мудрасць адышоўшых з зямлі людзей. Многае было ў кнізе яму незразумелым. Тады ён чытаў па многу разоў, пытаючыся пра незнаёмыя словы ў Нармурада, i нават хадзіў некалькі разоў у далёкі кішлак, дзе стары настаўнік перакладаў яму асобныя арабскія словы, але ўсё роўна не мог растлумачыць, што значаць яны, сабраныя ў адным сказе. Даводзілася здагадвацца, доўга ламаць галаву. Гэтую кнігу не вывезці адсюль — такая яна цяжкая. Першы раз, як падумаў пра вываз — злавіў сябе на тым. Значыць, жыве ў ім усё-ткі надзея на вяртанне. Але вярнуцца трэба не воінам — ix многа. Тое, што возьме тут — ведаюць нямногія. Ён вернецца лекарам. Сваім! Не чужаземным. I будзе лячыць усіх. Тады, можа, вылечыць Катуніху. Дапаможа маці i бацьку!

Вельмі хутка Алекса зразумеў, што прачытанае трэба запісваць. Таямнічыя лініі, знойдзеныя даўнімі лекарамі Паднябеснай краіны на чалавечым целе, упраўляючы якімі можна вылечваць хваробы i адганяць злых духаў, патроху рабіліся зразумелымі. Ды зменлівая чалавечая памяць, ці захавае яна праз нейкі час усё гэта? I ён стаў думаць, што i як у Полацаку, пры двары епіскапа i пры манастыры рабілі перапісчыкі. Аднойчы бачыў, зазірнуўшы ўслед за князем, як, схіліўшыся над высокім пастаўцом, рыпеў гусіным пяром стары, з рэдзенькай сівой барадой i выцвілымі вачамі, нямоглы дзядок у высокай шапцы. Вялікая, аблямаваная скурай вокладка кнігі ляжала асобна, пажаўцелыя лісты пергаменту, здаецца, пахлі тлом i нылам. Ён тады здрыгануўся — далоў адсюль, да свежага паветра, да сонца i веснавой травы! Нішто тады не падказала яму, што ён захоча быць некалі на месцы гэтага старога. Што сам будзе пакутліва думаць, з чаго пачынаць. На чым пісаць, чым пісаць? Як зрабіць пяро такім, каб яно магло правесці хаця б нешта падобнае да літары? Ды i забылася тая, даўняя, яшчэ ў кароткі год у школцы пры манастыры засвоеная, а пасля добра забытая навука — выводзіць літары, каб яны былі роўныя, не налазілі адна на адну i нешта гаварылі. Ён ужо спрабаваў нісаць — пакуль што на пяску, на свежай гліне, але літары выходзілі крывыя, а некаторыя зусім непадобный да знаёмых, нібы рука, звыклая да мяча, ніяк не хацела прывыкаць да пісьма.

— Так у вас пішуць? — аднойчы, зазірнуўшы праз плячо Алексы на мяккую гліляную таблічку, што ляжала на каленях хлопца, запытаўся Нармурад.

Алекса зірнуў у вочы Нармурада i пачырванеў. Так, ён думае вярнуцца назад, на далёкую сваю зямлю, i значыць, не за мен i ць Нармураду сына, на якога той так снадзяваўся. Застаўшыся адзін, нейкі час сядзеў у здранцвенні. Пасля шпурнуў таблічку прэч. Яна шмякнулася аб зямлю i сплюшчылася ў вялікі, бясформенны кавалак.

Ноччу, калі недзе над стромай жалобна стагнала птушка Шэбавіз, яка я штоночы плача па мінулым дні, ён думаў пра старога лекара. Як яго пакінуць? Няможна пакінуць i дзяўчынку Апак — яна так прывязалася да яго, што хадзіла ўслед, называючы Алексу ата — бацькам — i першаю выбягала насустрач, калі вяртаўся з бярэмам галінак i сукоў, каб было што запаліць у ачагу. Апроч таго, прыносіў ёй дзікія плады, арэхі ці ягады.

Абавязак яго — закрыць вочы Нармураду i самому адвезці яго да каменная вежы. Так хоча стары лекар — толькі так. Самому ж Алексу было ўсё роўна, дзе будзе ляжаць пасля смерці,— можа, таму, што смерць была так далека, што i не думалася пра яе. Калі тое будзе! Ён павшей зрабіць так многа — прачытаць вялізігы світак, перададзены яму Ашаваздам, запісаць самае важнае, каб пасля, некалі, перадаць, прынесці ў Полацак, навучыць людзей таму, што за многа-многа гадоў да ix нараджэння ўжо в еда л i старадаўнія мудрацы. Нямнога ix на зямлі, але i тое, што ведаюць яны, можа згубіцца ў страшным кругавароце часу...

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)