Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 379
Перейти на страницу:

Падышла да дзвярэй, націснула гузік званка.

– Во, і Зінка наша прыйшла! – усклікнула радасна, адчыніўшы дзверы, яе лепшая сяброўка – прыкасцюмленая, з высокай прычоскай; ад яе патыхала дарагімі французскімі духамі. – Як добра, што ты прыехала!

– Даруй, трошкі прыпазнілася, – абняла сваю сяброўку Зінаіда, пакуначак ёй перадала – набор парфумы, пацалавала тройчы ў шчокі, як і трэба, па-хрысціянску...

– Ды не, акурат, ты не апошняя...

Выйшла сустрэць і Кацярына, больш сціпла апранутая, але таксама па-святочнаму выглядала, абняла госцю, расцалаваліся.

Гасцей было няшмат – пяць дзяўчат, чатыры хлопцы. Павіталася з усімі..

– Гэта наша сяброўка Зінаіда, – пазнаёміла ўсіх прысутных Кацярына, – разам вучыліся...

Зінаідзе назвала ўсіх, хто сядзеў за сталом. Адна дзяўчына падалася знаёмай, але не стала ўдакладняць, дзе бачыліся. Хлопцы ўсе незнаёмыя, ні з кім не сустракалася на жыццёвых скрыжаваннях.

Села між сваіх сябровак, радавалася. што зноў разам сабраліся.

– Ну, што, сямёра аднаго не чакаюць? – падняўся хударлявы высокі хлопец, з валасамі да плячэй. – Час ляціць, а мы не птушкі!

– Пачнем! – дала згоду імянінніца. – Табе, Лёнік, слова!..

– Тады бяру кіраўніцтва ў свае рукі, – працягваў Леанід, беручы пляшку “шампанскага”. Роўна праз дзве хвіліны павінна нарадзіцца нашая імянінніца. Таму прашу падрыхтаваць фужэры, а я выстралю з гарматы...

Ён глядзеў на гадзіннік, адлічваў секунды:

– Засталося сорак секунд, трыццаць, дваццаць, увага!..

Корак паляцеў у столь, палілася белая пена... Ён наліў першай Ларысе, а потым і ўсім астатнім...

– А цяпер, шаноўная і дарагая Ларыса, слухай мой тост...

Ён прачытаў ёй верш, потым гаварыў, які яна цудоўны чалавек і медык, і што яе прыгажосць прыцягвае да сябе ўвагу закаханых у яе хлопцаў...

– За цябе, Лора-Ларыса! – падняў фужэр, і першы дзынкнуўся з ёю.

– Дзякуй, Лёня, за добрыя словы! За ўсіх вас, за маіх сябровак і сяброў! Без вас было б сумнае маё жыццё!

Зінаіда адразу адчула сябе сваёй у гэтай кампаніі, і на душы паспакайнела, трывога некуды знікла – яна заўсёды ніякавела, калі пападала да незнаёмых людзей, гублялася, калі да яе прыставалі з роспытамі і пытаннямі...

Потым Леанід спяваў, акампануючы сабе на гітары, песні, прысвечаныя Ларысе.

Ты адзіная ў цэлым сусвеце, прыгажэйшай не сустрэў я нідзе, – імя тваё лашчыць цёплы вецер, чоўнам плыве па зіхоткай вадзе...

Зразумела Зінаіда, што Ларыса пасялілася ў сэрцы Леаніда, бо не раз пераймала іх закаханыя позіркі. Радавалася за сваю сяброўку.Зірнула на гадзіннік – хутка праляцеў вясёлы час. Мінуў незаўважна, як некалькі хвілінаў праляцела...

– Лорка, позна ўжо, мне ў інтэрнат дабірацца яшчэ.

– Зінка, хоць хвілінку яшчэ пабудзь, – умольна паглядзела на яе сяброўка. – Хутка і ўсе разыдуцца...

Пагаварыць не выпадала. Хаця ж і не захмялелыя, але ўзбуджаныя, хлопцы гаварылі, перабіваючы адзін аднаго, спрачаліся... Да іх далучаліся дзяўчаты, – і падышла ўжо тая пара, калі гасцям збірацца пара дахаты...

Ужо ні слова не гаворачы, улучыўшы момант, калі Лора адышла ад яе, пайшла ў калідор. Апранулася...

– Ой, і нам пара ўжо! – усклікнулі дзяўчаты. – Хлопцы, вы з намі?

– З вамі, з вамі! – выгукнуў нехта з іх... – Мы яшчэ аглабельную – і выходзім да вас... Вы не далучыцеся?

– Не, мы не коні, каб нас у аглоблі... Самі ўжо як-небудзь.

Да іх выйшла Кацярына.

– Мо правесці вас?

– Ды не, не трэба, – адмовілася Зінаіда. – Што тут ісці да прыпынку – два крокі... Вам жа яшчэ шмат працы з посудам...

Абняліся. Яшчэ раз Зіна павіншавала сяброўку, пажадала словамі айца Уладзімера:

– Хай беражэ цябе Бог, Ларыса! Кахання і згоды!

Не паспелі дзяўчаты апрануцца, як і хлопцы засабіраліся, і ўжо ў калідорчыку ўсім месца мала. Таму і выйшлі дзяўчаты на пляцоўку, каб пачакаць іх.

А потым і яны далучыліся, і вясёлай гурбой выкаціліся на вуліцу.

На небе цьмяна свяціўся маладзічок, рыпеў пад нагамі снег, іскрыўся. Хлопцы дурэлі, дзяўчат абдымалі. Яны ж вішчэлі, адбіваліся ад іх, таксама дурэлі... Зіну яны не чапалі, як ведалі, што ёй тое не да спадобы.

– Табе куды, Зінка? – пацікавіліся дзяўчаты, калі падышоў аўтобус і пачаў разварочвацца, пад‘язджаць да прыпынку.

– Я не на гэтым, мая “дванаццатка” прама каля інтэрната спыняецца... Пачакаю.

Адышоўшы ад усіх, да яе наблізіўся Леанід, крануўся пляча, да вуха нахіліўся:

– Вам ніхто не казаў, што вы вельмі прыгожая?

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)