Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 110
Перейти на страницу:

19 чэрвеня 1941 г. у Берліне заснаваўся Беларускі нацыянальны цэнтр (БНЦ), які ўзначаліў шэф Беларускага камітэта ў Варшаве Мікола Шчорс. У кіраўніцтве гэтай арганізацыі апынуліся ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Чэслаў Ханяўка, Анатоль Шкуцька, Вітаўт Тумаш, Мікола Ждановіч, Барыс Стрэльчык, Пятро Ластаўка. Улічыўшы час узнікнення БНЦ можна меркаваць, што быў гэта той орган, які меў намер аб’явіць сябе беларускім урадам. Дзеячы БНЦ пераважалі ў камітэтах, складалі рэдакцыйны калектыў «Раніцы», намагаліся стварыць шырэйшае беларускае прадстаўніцтва ў выглядзе Беларускага нацыянальнага фронту, надзеленага заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

Па-за БНЦ апынуўся Фабіян Акінчыц, які лічыў, што пры дапамозе немцаў самастойна даб’ецца больш высокай пасады, і Радаслаў Астроўскі, якому эміграцыйныя дзеячы не маглі прабачыць супрацоўніцтва спачатку з камуністамі, а потым з польскімі ўладамі. Астроўскі да выбуху нямецка-савецкай вайны быў старшынёю Беларускага камітэта ў Лодзі.

Ад супрацоўніцтва з немцамі адмовіўся старшыня Рады БНР Васіль Захарка. Ён, стваральнік незалежнай беларускай дзяржаўнасці, не мог змірыцца з стаўленнем ІІІ Рэйха да Беларусі як да аб’екта і не адабраў палітычнага мінімалізму дзеячаў, якія хадайнічалі перад немцамі аб падтрымцы.

Зараз пасля выбуху вайны з’явілася яшчэ адна група беларускіх дзеячаў, згуртаваных вакол Вацлава Іваноўскага і Янкі Станкевіча. Прабавалі яны скарыстаць змену палітычнай сітуацыі для разбуджэння беларускіх нацыянальных пачуццяў, намерваліся ўвесці як найбольш людзей у нямецкую адміністрацыю і са згоды акупаната стварыць беларускія мілітарныя фарміраванні. Іх непасрэднай мэтай была падрыхтоўка беларускага грамадства як маральна, так і арганізацыйна да змагання за сваю дзяржаўнасць. Аднак меркавалі яны, што канчатковыя вырашэнні ў гэтай вайне будуць некарыснымі для Нямеччыны і таму прабавалі дамовіцца з палякамі і вызначыць нацыянальныя мэты кожнага з бакоў, каб прадухіліць пазнейшы канфлікт. Прапанавалі яны стварыць пасля вайны польска-беларускую федэрацыю, а заходнюю мяжу Беларусі павесці па лініі Керзана. Аднак гэтая прапанова не падыходзіла польскаму боку, паколькі падтрымку беларускім незалежніцкім імкненням магла б яна аказаць толькі тады, калі б абмежаваліся яны да тэрыторый на ўсход ад рыжскай мяжы.

Імкненні беларускіх нацыянальных колаў ішлі ўразрэз з польскімі інтарэсамі, якія прадстаўлялі палітычныя структуры падначаленыя эміграцыйнаму ўраду ў Лондане. Супярэчлівасць асноўных беларускіх, савецкіх і польскіх інтарэсаў у Беларусі непазбежна вяла да вайны ўсіх з усімі. Канцэпцыя стварэння беларускай дзяржавы ў этнічных межах не супадала ні з мэтамі польскага падполля, якое намагалася вярнуць даваенны стан з 1939 года, ні з інтарэсамі савецкага падполля, якое ў сваю чаргу імкнулася аднавіць даваеннае становішча з 1941 года. У такіх умовах няўхільным было знішчанне ўсялякіх праяваў беларускага нацыянальнага жыцця як праз польскае, так і праз савецкае падполле. Немінучым быў таксама польска-савецкі канфлікт за заходнюю Беларусь.

Напружанні і канфлікты ўмела выкарыстоўваліся немцамі. У першых месяцах акупацыі ўсе выпадкі даносаў і абвінавачанняў у камунізме гітлераўскімі службамі бяспекі разглядаліся ў экстранным парадку. У адпаведнасці з указаннямі галоўнага камандавання ўзброеных сіл Рэйха ўсе абвінавачаныя ў прыхільнасці да бальшавізму асобы расстрэльваліся без судоў і праверкі сапраўднасці абвінавачанняў. Загінула тады многа беларусаў, якія паступілі на працу ў новастворанай адміністрацыі. Беларускі бок лічыў гэта арганізаванай акцыяй мясцовых польскіх чыноўнікаў і паліцыянтаў, якія дзейнічаюць у паразуменні з падпольлем і па ўказаннях лонданскага ўрада. Беларускія дзеячы і многія асобы, якія пазбягалі супрацоўніцтва з немцамі ў першых тыднях акупацыі, пачалі мсціцца, прымяняючы метады скарыстаныя палякамі. Знішчанне беларускіх і польскіх эліт рукамі нямецкай паліцыі цягнулася з розным напружаннем усю акупацыю, а інтэнсіўнасць канфлікту распальвалася найчасцей па меры патрэб акупацыйных улад.

Такой сітуацыі не наглядалася на тэрыторыі ўсходняй Беларусі, дзе не было польскай адміністрацыі і паліцыі, а беларуская нацыянальная эліта была знішчана яшчэ да вайны. Не абазначае гэта, што адсутнасць нацыянальных напружанняў паўплывала на абмежаванне ліку ахвяр сярод мясцовага мірнага насельніцтва. На ўсходзе нямецкія аператыўныя атрады Эйнзатцгрупы амаль з ходу пачалі знішчаць яўрэйскую інтэлігенцыю. Прафесія настаўніка, чыноўніка, юрыста была для яўрэяў дастатковай прычынай для расстрэлу. У Мінску і ў іншых гарадах усходняй Беларусі ваеннаслужачыя нямецкіх фашысцкіх атрадаў СС пры дапамозе Вермахта стваралі лагеры для цывільных грамадзян, у якіх трымалі мужчын у прызыўным узросце пад выглядам пошуку афіцэраў і камісараў Чырвонай Арміі. Кожны дзень немцы забівалі некалькі соцень чалавек, выбіраючы свае ахвяры паводле іх вонкавага выгляду.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)