Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 110
Перейти на страницу:

Паліцыянты і чыноўнікі патрэбны былі акупантам перш за ўсё на тэрыторыі ўсходняй Беларусі. У гэтай частцы краіны наогул чакалася роспуску калгасаў, але такія змены не адбываліся. На думку немцаў, толькі вялікія сельскія гаспадаркі маглі лепш забяспечыць харчовыя патрэбы Рэйха. Насельніцтва абыякава ставілася да лозунгаў аб іх вызваленні з-пад савецкага ярма. Публічныя экзекуцыі, часта выпадковых людзей, якія выконваліся Вермахтам і атрадамі паліцыі наводзілі на людзей большы жах чым сталінскія злачынствы трыццатых гадоў. Многія жыхары ўсходняй Беларусі пазбягалі супрацоўніцтва з акупантам, баючыся хуткага вяртання савецкага парадку. Істотным фактарам, які стрымліваў ад удзельніцтва ў нямецкай сістэме ўлады, было таксама хуткае ўзнікненне савецкіх партызанскіх структур. Партызаны, выконваючы дырэктывы цэнтральных савецкіх улад, усіх тых, што працавалі ў акупацыйнай адміністрацыі, лічылі здраднікамі. У адпаведнасці з указаннямі СНК СССР і ЦК ВКП(б) былі яны абавязаны знішчаць усіх паплечнікаў акупанта.

Ва ўсходняй Беларусі нямецкія вайсковыя праўленні на працу ў цывільнай адміністрацыі прымалі ранейшых савецкіх чыноўнікаў, а ў дапаможную паліцыю — дабравольцаў з ліку ваеннапалонных і былых міліцыянераў. У прынцыпе і былыя чырвонаармейцы, і эксміліцыянеры сумленна выконвалі свае абавязкі для сваіх новых работадаўцаў.

Клопаты з прыцягненнем на паліцэйскую службу мясцовага беларускага элемента прымусілі немцаў перавесці восенню 1941 г. на тэрыторыю ўсходняй Беларусі некалькі літоўскіх, латышскіх і ўкраінскіх батальёнаў. Гэтыя фарміраванні, асабліва літоўскія часці, выкарыстоўваліся падчас масавых экзекуцый на яўрэйскім насельніцтве і падазроных у садзеянні савецкаму падполлю беларусах.

Нямецка-савецкая вайна абнадзейвала беларускіх палітыкаў. Многія з іх у 1939–1941 гадах прабывалі на тэрыторыі Нямеччыны, Генеральнай губерні або Літвы. Назіранні і аналіз польскай і савецкай палітыкі ў адносінах да беларусаў у міжваенны перыяд, праведзеныя беларускімі палітыкамі, вырашылі аб неабходнасці шукаць прыхільнікаў беларускай справы сярод гітлераўскіх саноўнікаў. У галовах многіх беларускіх дзеячаў узнікла ілюзія, што немцы могуць дапамагчы аднавіць беларускую нацыянальную дзяржаву. Слабасцю беларускай нацыянальнай эліты была яе палітычная раздробленасць, унутраная пасваранасць і нерэальныя амбіцыі лідэраў паасобных груп. У адносінах да немцаў намагаліся яны выступаць у ролі патэнцыяльных партнёраў, прапанавалі гітлераўскім палітыкам палітычныя вырашэнні, якія — на іх думку — забяспечвалі б інтарэсы як Рэйха, так і беларускага народа. Немцы ахвотна прымалі прапанаваныя паслугі, аднак не спяшаліся ажыццявіць якія-небудзь праекты вырашэння беларускай праблемы, прад’яўленыя лідэрамі паасобных груп.

Пад канец 1939 г. немцы заснавалі ў Берліне рэдакцыю беларускага штотыднёвіка «Раніца», якога публікацыі ўнушалі прыхільнасць гітлераўцаў да беларускага народа. Выданне ўказвала таксама беларускім дзеячам магчымых нямецкіх партнёраў для перамоў. У жніўні 1939 г. па нямецкай ініцыятыве дайшло да перамоў прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў ІІІ Рэйха з прабываючым у Празе старшынёю Рады БНР Васілём Захаркам і эміграцыйным беларускім дзеячам Іванам Ермачэнкам. Стары і знясілены хваробаю Захарка сваім аўтарытэтам толькі адчыніў дарогу амбітнаму Ермачэнку, які неўзабаве ў знешнепалітычным ведамстве Рэйха прадставіў праект развалу СССР пасля паражэння ў вайне з Нямеччынай. Паколькі дзеялася гэта ў пік нямецка-савецкага прыбліжэння, Ермачэнка, відаць, карыстаўся вялікім даверам Берліна, калі ведаў аб маючай неўзабаве адбыцца радыкальнай змене ўсходняй палітыкі Гітлера. Праект Ермачэнкі прадугледжваў стварэнне хаўруснай з Нямеччынай беларускай дзяржавы.

Летам 1940 г. беларусы, якія прабывалі ў Берліне, атрымалі дазвол стварыць Беларускі камітэт самапомачы. Неўзабаве філіі БКС узніклі ў Познані, Лодзі, Торуні, Лейпцыгу, Мюнхене, Празе. Раней немцы дазволілі стварыць такія камітэты ў Варшаве, Кракаве і Белай-Падляшскай. Асноўнымі мэтамі камітэтаў мелі быць арганізацыя грамадскай апекі над беларускім насельніцтвам у нямецкай зоне ўплываў і культурна-асветная дзейнасць. Па меры набліжэння нямецка-савецкай вайны камітэты ставаліся цэнтрамі палітычнай дзейнасці. Некаторыя дзеячы сталі займацца арганізацыяй выведвальнай, прапагандысцкай і дыверсійнай работы ў карысць Нямеччыны. Дзеля выканання гэтай мэты прыцягваліся ваеннапалонныя беларусы, былыя салдаты Войска Польскага. Іх абучэннем у лагеры пад Берлінам кіраваў правадыр беларускіх нацыяналсацыялістаў Фабіян Акінчыц. У такі спосаб рыхтаваў ён сабе групу людзей, якіх планаваў скарыстаць у якасці функцыянераў будучай беларускай дзяржавы.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)