Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Яна падыйшла да локхартаўскага стала, сціскаючы ў руках нейкую паперу, а Гары і Рон крочылі следам.
— Эээ... прафесар Локхарт?— запінаючыся, сказала дзяўчынка. — Мне б хацелася... узяць у бібліятэцы адну кнігу. Для дадатковага чытання. — крыху дрыжачымі рукамі, яна працягнула Локхарту паперу. — Але, уся справа ў тым, што яна знаходзіцца ў забароненай секцыі бібліятэцы і трэба, каб хто-небудзь з настаўнікаў падпісаў дазвол на яе атрыманне... упэўнена, што толькі яна дапаможа мне зразумець , тое што вы казалі аб атрутах запаволеннага дзеяння ў сваёй кнізе “Гульні з гулямі”...
— А, “Гульні з гулямі”!— прымаючы ў Герміёны цыдулку і шырока ўсміхаючыся. — Гэта вельмі любімая мной кніга. Яна спадабалася табе?
— Так, зразумела, — палка адказала дзяўчынка. — А як вы разумна зрабілі... калі трапілі ў пастку маючы толькі чайны падсітак...
— Ну, я ўпэўнены, што калі я крышачку дапамагу лепшай вучаніцы году, ніхто супраць ня будзе, — з цеплынёй прамавіў Локхарт і выцягнуў аднекуль вялізнае паўлінне пяро, — Прыгожае, ці не праўда?— не правільна зразумеўшы агідны выраз на ронавым твары. — Звычайна, я падпісваю ім кнігі
Ён паставіў на герміёнінай цыдулцы зухаваты рочырк і вярнуў яе дзяўчынцы.
— Во, Гары, — прамовіў прафесар, калі нягнуткімі пальцамі Герміёна складала цыдулку і клала яе ў сваю торбу, — заўтра ж першы квідытчны матч сэзону, так? Калі не памыляюся Грыфіндор грае супраць Слізэрыну. Я чуў ты выдатны гулец. Я таксама быў паляўнічым. Мне нават прапаноўвалі месца ў нацыянальнай зборнай, але я вырашыў прысвяціць сваё жыццё выкараненню з гэтага света цёмных сіл. Тым ня меньш, калі ты будзеш адчуваць патрэбу ў невялічкім прыватным практыкаванні, не саромся папытаць мяне аб гэтым. Я заўжды гатовы дапамагчы сваімі ведамі і вопытам камусьці меньш здольнаму...
Гары выдаў нейкі невыразны гук са свайго горла, а потым паспяшаў следам за сябрамі.
— Мне ў гэта не верыцца, — прамовіў Гары, калі яны ўтраіх разглядалі локхартаўскі подпіс на герміёнінай цыдулцы. — І нават НЕ ЗІРНУЎ, што за кнігу ты жадаеш узяць?
— Гэта таму, што ён бязмозглы ёлупень, — адказаў Рон, — але каго гэта павінна хваляваць, калі дазвол у нашай кішэні.
— Ён табе НЕ бязмозглы ёлупень, — пранізліва заявіла Герміёна і яны напалову бегам паспяшалі ў бібліятэку.
— Ты так думаеш, таму што ён назваў цябе лепшай вучаніцай году...
Яні кінулі свае спрэчкі, бо ўвайшлі ў ахутаную цішынёй бібліятэку дзе панавала мадам Пінс, хударлявая і заўжды раздражнённая жанчына, якая нагадвала сабой недаядаючага сцервятніка.
— Найпатэжны зеллі?— паўтарыла яна і паспрабавала ўзяць цыдулку з герміёніных рук, але дзяўчынка працягвала моцна трымаць яе.
— Я буду ўдзячна, калі вы не будзеце яе забіраць, — адным дыханнем прашапатала Герміёна.
— Ай, кінь ты дурное, — вырваўшы цыдулку з Герміёніных рук і кінуўшы яе мадам Пінс, сказаў Рон. — Калі Локхарт пратрымаецца на сваім месцы дастаткова доўга, ты зможаш атрымаць яшчэ ані не адзін яго аўтограф.
Мадам Пінс паглядзела на цыдулку праз святло, спрабуючы выявіць падробку, але нічога не знайшла. Таму, падняўшыся з месца, яна крочыла між высокіх паліц ў глыбіню бібліятэкі і праз колькі хвілінаў вярнулася адтуль трымаючы ў руках вялізную і застаражытную з выгляду кнігу. Герміёна асцярожна паклала яе ў торбу і яны паспяшалі прэчкі намагаючыся ісці не надта хутка і не выглядаць надта вінаватымі.
Праз пяць хвілінаў, яны ўжо акупіявалі непрацуючую прыбіральню Мармытухі Міртлы. Адкінуўшы ўсе ронавы пратэсты, Герміёна вырашыла, што гэта апошняе месца, куды можа завітаць хтось у добрым розуме, таму ім гарантыявана некаторая прыватнасць. У сваёй кабінцы працягвала енчыць Міртла, але яны ігнаравалі адно аднаго.
Герміёна асцярожна адчыніла кнігу і усе трое схіліліся над яе вільготнымі, пакрытымі плямамі старонкамі. З першага погляду яны зразумелі, чаму кніга апынулася ў забароненай секцыі. Шмат зелляў прадстаўленых у ёй мелі надта жахлівы эфект, што было паказана на колькіх гідкіх ілюстрацыях — чалавек, якога здавалася вывернула навыварат ці вядзмарка ў якой з галавы расло колькі дадатковых пар рук і таму падобныя.
— А вось і яно, — прамовіла Герміёна, знайшоўшы зелле ілюстраванае выявамі людзей, якія ўжо напалову ператварыліся на кагосці іншага. І гледзячы на іх, Гары шчыра спадзяваўся што наймацнейшыя пакуты на іх тварах, толькі фантазіі мастака.
— Гэта самае складанае зелле з тых што я колісь бачыла, — праглядаючы рэцэпт, паведаміла Герміёна. — Мухі сеткакрылкі, п’яўкі, стуліха, драсён, — шапатала яна, водзячы пальцам па радках. — Ну гэта дастаць вельмі лёгка, яны ёсць у шафе для навучэнцаў. Ёйку, глядзіце, таўчоны рог двурога... нат ня ведаю дзе яго знайсці... Цёртая скура бумсланга... гэта таксама будзе складана, ну і вядома крышачку ад таго ў каго мы жадаем перавараціцца.