Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 92
Перейти на страницу:

«Запаветнае» я падпісаў яму з падзякай «за плённае супрацоўніцтва», i думаецца цяпер, што гэта зроблена было надежна. I горка ад думак, як гэта ўсё-такі i крыўдна, i недарэчна — так молада памерці...

Апошні раз (як заўсёды — хто ж гэта думаў, што апошні?!) мы з ім бачыліся нешта ў палавіне ці пад канец красавіка, калі ён зусім адпаведна падобны да самога сябе i маладжавым, здараўчаным выглядам, i ўсмешлівым спакоем, пытаўся пра маю маскоўскую кнігу, для якое мы ўсю зіму шчыравалі, i мы пагаварылі даўгавата, спачатку толькі ўдвух у рэдакцыйным пакоі, а потым i з другімі, калі пачалі збірацца «нёманцы», у прыязным, утульным сяброўскім гурце...

* * *

Гляджу на старую, прывезеную з горада канапу i з тугою думаю, як на ёй ляжаў калісьці Валодзя Калеснік, а каля другое сцяны, на самаробнай дачнай «тахце» ляжаў я. Увосені гэта было, мы начавалі толькі ўдвух у доме, i можна было ў бязмежным вечары пагаварыць пра ўсё — літаратурнае, сяброўскае, мужчынскае...

* * *

Просценькае, з бабуліных вуснаў: «Коце-браце, ратуй мяне!..» А так жа люба ўявілася яно з абавязковай прысутнасцю i самога ката, які, на цёплай лагодзе печы, можа, i трохі слухаў разам з бабінай унучкай ці ўнучкам натуральную перадачу спрадвечна народнага, а можа, толькі соладка драмаў, заплюшчыўшыся i не варушачы вусамі.

Верны «коце-браце» i майго маленства.

* * *

Такое важнае гучанне гістарычных датаў— 1905, 1917... А некаму ж i ў кожным з гэтых высокіх гадоў было па некалькі годзікаў маленства з належна вялікім, толькі сваім, законным, адзін раз дадзеным зместам штодзённага, штогадзіннага, штохвіліннага пазнавання свету...

* * *

Далёкае, ваеннапалоннае.

Спраўны хлапчына, не мой аднапалчанін i родам не з нашых мясцін, на «арбайтскамандзе» пры заводзе крыштальнага шкла, дзе я ў нашай замкнёнай на кожную ноч i назаўсёды закратаванай па вокнах «штубе» вечарамі вучыў ахвотных сяброў роднай грамаце, выказаў мне недавер, як «такому ўжо настаўніку». Сказаў: «Па-рускі i па-беларуекі, калі ўжо ты хочаш, буква «к» пішацца без доўгай верхняй ножкі. A ў цябе?..» I не хацеў паверыць, што гэта ў мяне — у сшытку, куды ён зверху зазірнуў, у слове адным — проста апіска ў польскі бок, па школьнай памяці, колішняй прывычцы.

* * *

Учора ў штотыднёвай радыёперадачы «Адпачынак на канапе» — непаўторная Ганна Герман, песні яе апошніх гадоў. Спакойна-інтэлігентная вядучая ў сваім захапленні, так зразумелым i мне, раптам назвала аўтара слоў не знаёмай мне песні: «...яе друг, паэт Станіслаў Рышард Дабравольскі». Думалася пасля пра гэтую цудоўную нечаканасць — хораша i сумна. Бо мог жа i я пазнаёміцца з паняй Ганнай — вельмі проста, цераз вясёлага, таварыскага Рыся, сябра i майго. А вось жа не ведаў пра іхнюю дружбу...

* * *

Новы асколак даўняй памяці — пачатак верша літоўскай паэткі Оўнэ Міцютэ, перакладзенага маладым, віленскім Танкам:

Ведаю, што не спіш ты начамі, Боль вочы ссе ціха i слёзамі свежыць, I птушкі цябе, як раней, гапасамі Вясёлымі болей не цешаць. О маці, маці мая! Твой сын цяжка хворы...

Больш памяць не захавала. Пазней, пасля вайны, даведаўся, што Міцютэ — жонка Янкі Шутовіча, рэдактара i мне знаёмага «Калосься». Максім пазнаёміў нас з Шутовічам, калі той у канцы 50-х вярнуўся з латера. Памятаю чамусьці найлепш, як Максіма раздражнялі Шутовічавы папрокі, што піша ён, Танк, горш, чым раней. З Міцютэ я ніколі не бачыўся, не помніцца, каб чытаў яе больш, як той верш, пачатак якога не-не дый згадваецца, вось i цяпер. I не таму, што гэта такі ўжо шэдэўр. Ну, а чаму? Хоць ты скажы дзіцячае: а таму! Хоць нейкая ж прычына ёсць, чаму сёе-тое так доўга трымаецца ў глыбейшых залежах памяці, час ад часу міжвольна выбліскваючы.

* * *

Неабдымна дзябёлы, безнадзейна гультаяваты, нават i дабрадушны, лагодны завала, целяпень, заўсёды ненацешна мокры, да вушэй у вадзе. Усё такое — пра бегемота. Такія ўспаміны ў мяне пра яго, з усіх заапаркаў, дзе я з ім весела сустракаўся, з усіх экранаў, на якіх яго ахвотна бачыў.

А вось чытаю ў дзіцячай пазнавальнай кнізе i смяюся, задаволены справядлівасцю. Ён, аказваецца, свабодна перакусвае напапалам найбольшага кракадзіла, а льва можа ўзяць за царскі каршэнь ці за каторую лапу i ўцягнуць у ваду, на глыбокае, каб ён пабулькаў i назаўсёды змоўк.

A справядлівасць смеху ў чым?

А вы — магутныя ды страшныя — не чапайце, не палохайце мяне, спакойнага, калі я вас не кратаю.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)