Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 92
Перейти на страницу:

Карней Іванавіч, якога я бачыў i чуў неаднойчы, якога нямала чытаў,— дзіцячае, крытыку, публіцыстыку, дзённік,— жыва ўявіўся ў тым танцы: худаватавысозны, злёгку сутулы, з «нестарэючай» усмешкай пад лапцявата-доўгім носам.

* * *

I яшчэ Рэнан, «Жизнь Иисуса». Спыніўся там, дзе адна простая галілеянка, паслухаўшы маладога прапаведніка Ёсуа, у захапленні сказала:

«Блаженно чрево, носившее тебя, и сосцы, питавшие тебя!..»

Мне жыва, сонечна згадалася лясная вясна 1950 года ў Доме творчасці «Каралішчавічы», тое застолле, калі Танкі святкавалі пяцігоддзе нараджэння сваіх дачушак-блізнят.

Тамадзіў яшчэ не стары Міхась Лынькоў, з яго пацэтным, злёгку духоўна-семінарскім гумарам. Так ён звярнуўся да абаяльна сціплай, хораша ўсмешлівай Танчыхі, таксама ж яшчэ маладой:

— Любоў Андрэеўна, паколькі вы ўжо не корміце малютак бюстам, то, грэшным дзелам, можа, такі ўзялі б на радасць нам недастойным хоць адну, хоць найменшую чарчыну?..

Адгэтуль прыгадалася, як старэнькая Наталля Арсеньева ў сваім, нядаўна прачытаным мною, «Аўтабіяграфічным нарысе», надрукаваным у кнізе «Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі», успамінае:

«Мы вельмі пасябравалі з Танкам i ягонай Любай».

Гэта — працуючы перад вайной у вілейскай «Сельскай газеце». А пазней, вярнуўшыся з казахстанскай ссылкі:

«У Беластоку я сустрэла Танка (ён, не ў прыклад іншым, быў мне нават напісаў ліст у Казахстан, не пабаяўся, за што я была вельмі ўдзячная), i той уладзіў мяне на кватэру i на працу ў рэдакцыю газеты».

Дзе тая Галілея, тая Беларусь, той Казахстан, тая Амерыка, дзе хто пра каго думаў, хто каму быў удзячны... А згадваючы такія «дробязі» — весялей на душы.

* * *

Гараць тарфянішчы. Узняўся вецер, пыл тарфяны гарыць на ляту, у паветры. I гэта страшна — з-за лесу, вёскі, статка i людзей, якія на дарозе гэтага агню-падпалу.

Страшна — бачачы, чуючы збоку, на тэлеэкране.

* * *

Чытаючы ў «Нашай ніве» за далёкі 1910 год хроніку, апрацаваную з чытацкіх допісаў, прыемна ўяўляецца, як гэта ўспрымала веска, тыя людзі, што самі сабе чытаюць, i тыя, што слухаюць ды абмяркоўваюць чытанае ўголас...

* * *

Пасля стандартнага тупату салдацкіх кірзачоў i грукату ўбойнай тэхнікі цішэй тарабанілі камбайны i яшчэ цішэй тралейбусы. А ён стаяў на трыбуне, пастарабабску шчасліва, няспынна ўсміхаўся і, як Іван Іванавіч Перарэпенка, перакочваў пад спацелай лысінай буйны шрот думачак:

«Господи Боже мой, какой я хозяин! Чего только у меня нет?.. Хотел бы я знать, чего нет у меня?..»

* * *

Адрываючыся ад старонак серба Міларада Павіча, яго «Пейзажа, нарисованного чаем», думалася, што, чытаючы добрую кнігу, i сам, здаецца, робішся разумнейшым, таленавіцейшым.

А чытаючы рускага Юрыя Палякова, аповесці ў томе «Сто дней до приказа», думаў, як гэта добра — быць самому вясёлым i весяліць сваім словам другіх!..

* * *

Толькі што выдадзены па-нашаму том выбранага Элізы Ажэшка.

Пачаў знаёміцца з невядомага дагэтуль вялікага нарыса «Людзі i кветкі над Нёманам», цікавага i прыемнага сваёй свабоднай пабудовай: вобразы сялянак-лекарак, i назвы іхніх зёлак, i прыказкі, таксама ж кветкі нашай зямлі,— усё гэта i спалучана ў адно цэлае, i расцярушана на старонках у замілаваным паказе.

Учора за дзень амаль неадрыўна прачытаў нячытаныя па-польску «Нізіны», на ўсю душу прыняўшы моцны, яркі па маляўнічасці, глыбокі па пранікненні ў тэму чалавечнасці твор.

Перачытваць «Дзюрдзяў» i «Хама» не пацягнула, даволі празрыста памятаючы ix у арыгінальным гучанні. Не захацелася перачытваць i свой даўні гіераклад даўжэйшага — «Зімовым вечарам», а з карацейшым «Тадэвушам» не вытрываў яшчэ раз адчуўшы красу i сілу гэтага апавядання.

Наогул — добры, хораша выдадзены том.

I яшчэ раз — які малайчына са сваім «кнігазборам» наш Кастусь Цвірка!..

* * *

Валодзя Машкоў... Такая балючая нечаканасць...

Потым ён да мяне вяртаўся. Ціхі, спакойна-ўсмешлівы, удумліва працаваты пісьменнік, найбольш i найлепш дзіцячы, i перакладчык, які так нямала i добра зрабіў i для мяне, яшчэ i ў сёлетні першы нумар «Нёмана». «Хорошо он перевел Вас, уловил не только главное, но и оттенки»,— так пісала мне, падзяляючы жаль, масквічка Іна Сяргеева, знаўца абедзвюх моў, вядомая гіеракладчыца нашай прозы.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)