Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 92
Перейти на страницу:

Пасля вайны ён вёў у мясцовай школе ўрокі працы, майстравання. Прыемна было сустрэць яго над нашым Нёманам хоць зрэдку. Спінінг — свае работы, a шчупакоў ды жэрахаў браў нядрэнна, зноў жа без пахвальбы. I так нам добра гаварылася — над ракой або сустрэўшыся на лугавой дарозе. Такі гэта спакойны, светлы чалавек.

* * *

Культурны рост Міра. Замак на ўліку ў ЮНЕСКА, рэстаўрацыя ідзе, турысты таксама. А газетны кіёск на плошчы знеслі. Прэсы якое i на пошце не купіш. Рэдка бываю тут апошнім часам, дык яно i дзіўна ўсё. Скажам, пайшоў у кнігарню каля касцёла, а там ужо не кнігі, a магазін рытуальных прадметаў — усё для нябожчыкаў. A кнігі дзе? Мне ветліва адказалі, што яны цяпер у «прамтаварах», у спецыяльным аддзеле. Падаўся туды, хоць далекавата. I праўда — крыху дзіцячых, больш дэтэктываў, а найбольш — дзве доўгія паліцы стройненька застаўлены —катушак туалетнай паперы.

А так жа нядаўна за мяжой зласліва хіхікалі, што ў нас яе няма!..

* * *

«Даведалася я, што мая братавуха, ужо каторы год удава, жыве адна, бо дзеці таксама ж па гарадах, нешта расхварэлася. У адведкі трэба пайсці. З пустым! рукамі не пойдзеш,— узяла чысценькі цэлафанавы мяшэчак шакаладных цукерак, з тых, што нявестка на Новы год з Баранавіч прывезла.

Хоць можна было б, добра падумаўшы, i не пайсці — за іхнюю з яе суседачкай дурную брахню, што я— ведзьма... Трэба ж дадумацца!..

Прыйшла, а яны сядзяць якраз абедзве, грубакахлянка гарыць, па тэлевізары кіно глядзяць. Павіталася, пакуначак аддала, «дзякуй» пачула, i пасядзелі мы, пагаварылі, як людзі, як сваякі.

А потым — чую — зноў тое самае: ведзьма!.. Яна — адной нашай бабе, а тая — мне, слова ў слова: «Не пачалі мы тых яе цукерак, ні з ёю разам, ні пасля. Пайшла яна, дык мы ix у печку, у агонь! Ну ж i трашчалі, мая ты мілая, ну ж i трашчалі!.. Каб ты, ведзьма зіркатая, сама з'ела тое, чаго ты мне начаравала!..»

* * *

Вялікі, тоўсты, у цёмным пераплёце слоўнік, узяты выкладчыцай на дачу, для работы, суседкі тое жанчыны, у якое яна стала жыць, палічылі «чорнай кнігай». Адна другой бажылася, што яе Анжэлачка, пойдзе ўжо ў чацвёрты клас, «дальбог жа, сама на свае вочы бачыла, што тая чорная кніга, лежачы на канапцы, падскаквала, як жывая!..».

* * *

Універсітэцкі вахцёр, i строгі, i важны таварыш з загадкавых адстаўнікоў, калі наведвальнікі звярнуліся да яго па-беларуску, не прыпадняўся з-за свайго службовага, прыўваходнага століка, толькі сказаў: «А вы по-человечески спросить не можете?..»

Гэта — у Мінску. A ў Беластоку,— чытаю ў газеце «Ніва»,— маці прыехала з вёскі да гарадскога сына ў бальніцу, сядзяць, гамоняць па-свойму, па-роднаму, а пані докгар падышла да ix i кажа: «No, może byście chociaż w szpitalu gadali po ludzku!»

Якая блізкасць моў! I як аднолькава — «по-человечески» i «ро ludzku» адносяцца да нас браты i сестры славяне!..

* * *

Позна ўвечары вялікі ліхтар жнівеньскай поўні глядзіць скрозь верхавіну... думаецца, што яліны, завостранай па-кіпарыснаму. Захацелася пастаяць, паглядзець...

A ўранні, запісваючы гэта, выйшаў на ганак праверыць сябе. Не яліна ўчора была ў гушчары за агародам i дарогай, a бярэзіна такая вастраверхая, a ў ёй прагалле такое ў лістоце — якраз акенца для поўні. Цяпер трохі ветрана, каб так было ўвечары, ліхтар зусім кругла ды чыста не глядзеў бы.

* * *

Я яго справядліва ляпнуў па мяккім, а ён расплакаўся ад найвялікшай крыўды i... прытуліўся да дзеда, у мяне добрага шукаючы абароны ад мяне дрэннага.

Тыя яго краплістыя слёзы не даюць мне спакою гадоў ужо з пятнаццаць, час ад часу вяртаюцца — як боль i вобраз...

I запіс пра гэта, здаецца, не першы.

* * *

Летась, яшчэ пазалетась пачаўшы, хварэў наш ельнік, яго спускалі ды вывозілі, масава. Адну яліну, старую ды вялікую, неяк прапусцілі ў санітарным пляжанні, яна засталася стаяць пры дарозе, ужо без ігліцы, з рэшткамі кары, толькі з тонкімі, голымі галінамі ды галінкамі, сілуэтам такая плоская, празрыстая піраміда, як на дзіцячым старанным малюнку.

Уранні я так бы i прайшоў міма яе, як штодня, але зверху нечакана пачулася буслінае клекатанне. Не проста вясёлае, а з дзіцячай гарэзнасцю: «А во дзе я!..» На самым-саменькім вільчыку. Адразу ўспомнілася слова накольнік, з матчыным клапатлівым гуканнем: «Куды ты ўзбіўся, накольнік, злазь, а то я!..» Падумалася, што бусел сёлетні, маладзён, у першых радасцях палётаў, вучэбных перад выраем i свавольных, як сёння, над аўсяным полем ад роднай буслянкі на слупе электралініі каля наднёманскага хутара. Падумалася таксама, што яго, навабранца, чакае яшчэ i нялёгкае шчасце далёкай дарогі, а пасля i глядзенне, стоячы, ужо ў большим пасталенні, з непараўнана вышэйшага верху ды ў зразумелай задуме... Як гэта ў Сыракомлі, што мы ў школьнай чытанцы любілі ў родным Лучынавым гучанні:

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)