Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 92
Перейти на страницу:

Прыемна было, што сабралася так многа моладзі, амаль зусім незнаёмай. Гэта нядрэннае сведчанне пра імкненне маладых да роднага слова. Колькі ix выядрыцца ў сур'ёзных літаратараў, гэта пакажа час, a ўжо ж i сёння, асабліва сёння добра, што яны — ідуць.

* * *

Сам выдае загад, дурны i шкодны, i сам лічыць яго законам, які нам иельга парушыць.

* * *

Вось i зноў успомнілася з талстоўскага «Фальшивого купона»: забойца некалькіх чалавек пад канец жыцця пачаў адчуваць свае віны, грахі. I што? На колькі стагоддзяў трэба прадоўжыць яму існаванне, каб ён зрабіў i штосьці добрае для пэўнай раўнавагі, калі наогул можна дараваць ужо не ўсё, a хоідь бы адно забойства добрай, мілай бабулі?..

А дзе ж яно — іншае выйсце?..

* * *

«Сляза пякучая айчыны» — зборнік артыкулаў пра творчасць Яна Чыквіна. Хораша выдадзеная кніга дастойна i па-асабліваму прыемна мне адкрываецца словам Валодзі Калесніка. Артыкулы Конана, Мацяш, Разанава i іншых аўтараў шчодра, пераканаўча падмацоўваюцца радкамі з вершаў i сапраўды таленавітага, культурнага паэта. А мне найбольш спадабаўся такі вось просценькі ўсплеск пачуцця:

Сад мой, садок, Душа найлепшая з душ, Прыбяжы да мяне ў Беласток У белай кашулі груш.

* * *

«Такое дабро, як ты, можна выкінуць i без саўка. А я «саўком» не быў i не буду. I слова такое агіднае!..»

У развітальнай прамове Салжаніцына, а яшчэ выразней у яго ранейшым кароткім выступленні па тэлевізары адчулася няёмкасць у тым, як ён, Салжаніцын, хваліць нябожчыка Запыгіна за подзвіг надрукавання ў «Новом мире» ягонага «Архипелага ГУЛАГа». Як быццам у доўгім, працавітым жыцці таленавітага вучонага i літаратара — гэта галоўнае.

* * *

Выкручваю з калодзежа вядро вады, i тут — праз семдзесят гадоў — раптам радкі Жукоўскага:

Рустем рванул — Зораб упал к его ногам; Рустем давнул — и в грудь Зораба Глубоко врезался кинжал...

Старэйшы волат забівае маладзейшага, не ведаючы, што той — ягоны сын, як i сын не ўведаў, хто яго перамог.

Падлеткам гэта да слёз хвалявала мяне — як сына, цяпер — як бацьку.

* * *

Эрнест Рэнан, «Жизнь Иисуса» (вытрымкі перакладаю падкарочана):

«Чысты культ, рэлігія без духавенства i знешніх абрадаў, якая трымаецца на сардэчным пачуцці...»

Гэта заўсёды было мне блізкім. Як i наступнае, дзе захацелася падкрэсліць аснову асноў:

«Аб'явіўшы палітыку нікчэмнай, ён адкрыў свету тую ісціну, што радзіма — гэта яшчэ не ўсё i што чалавек старэйшы i вышэйшы за грамадзяніна».

Калі б Ісуса судзілі па законе Майсеевым, рэлігійным, яго трэба было б каменеваць. А па законе акупантаў адправілі на крыж — рымскую вісельню, як злачынцу крымінальнага, нібы забойцу, злодзея, нявольніка, смерць якога падмацоўваецца ганьбаваннем. Ад страшнага — да страшнейшага.

«Як многае, што ў ім было вялікага, не дайшло да нас дзякуючы неразуменню яго вучняў, так, верагодна, i шмат якія недахопы яго схаваныя ад нас».

Які цвярозы рэалізм, якая жыццёвая мудрасць.

A ў самым канцы, ва «Уводзінах», такое:

«Бог адкрываўся да Ісуса, будзе адкрывацца i пасля яго».

Гэта — супраць абмежаванай канфесійнай замкнёнасці ў самой сабе, што жыве, культывуецца i шкодзіць дагэтуль.

Гётэва «Хто хоча зразумець паэта, павінен ісці ў яго край» падыходзіць i тут: кнігу сваю Рэнан пісаў у Галілеі, зачараваны яе райскай красою.

Мяркуючы па каментары, аўтарам выкарыстана процьма патрэбнай літаратуры. Дый сам тэкст гаворыць пра грунтоўную падрыхтаванасць даследчыка. Чытаючы, дакладней — перачытваючы гэтую кнігу, не адзін раз падумалася, як гэта я чытаў яе вясковым дзецюкам, многае не разумеючы. Дый цяпер таксама не да крышачкі ўсё зразумелае, калі мець на ўвазе некаторыя навуковыя тэрміны. Аднак галоўнае збольшага даходзіла ўжо i тады.

* * *

З «галасоў стагоддзя» па радыё «Свабода», хоць сярод ix трапляюцца i даволі цікавыя, нават i нечым значныя, найлепш пакуль што запомнілася выступление мастака Алеся Пушкіна. У мястэчку Бобр яго лічаць дзіваком, усміхаюцца, калі праходзіць міма, а то i хіхікаюць наўздагон. Адзін з такіх высотнікаў нават у царкву, дзе Алесь паказваў турыстам свой роспіс, дазволіў сабе ўгрукацца ў шапцы на п'янай галаве, нават заўвагі нейкія мармытаў i таксама, павулічнаму, усміхаўся. Мастак пастараўся выпрасіць госця, адвёўшы ўбок, шэптам паабяцаўшы, што намалюе яго партрэт, абы ён да яго зайшоў. I той неўзабаве з'явіўся, а мастак, адкінуўшы прыкрасць, пачаў работу, ды так спакваля захапіўся, што ўвайшоў у высокі творчы настрой.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)