Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 92
Перейти на страницу:

Ды яшчэ мне смешна па той прычыне, што я так доўга не ведаў гэтага, a даведаўся з кнігі дзіцячай.

* * *

На прынёманскім лузе — скрозь «купальскае зелле», вядомае з пастушынага маленства. То светлажоўценькія, то ў бела-салатавай драпястасці незлічоныя мяцёлачкі...

Адвячорак пасля дажджу. Іду па надрэчнай травяной сцяжыне. I так свабодна, легка ўспамінаецца светла-народнае, шчыра-купалаўскае:

На Купальле, на сьвятое Рвій, матуля, зельле тое, Што ў нас папараць завецца I шчасьлівым быць здаецца!

Памятаецца са школьнай чытанкі «Родны край». Прыемна было нядаўна сустрэцца з яго першадрукам у факсімільным выданні «Нашай нівы» за 1910 год, адкуль, дарэчы, i выпісваю. А як яно легка... не скажу: завучвалася, бо дакладней будзе: запаміналася — так мы яго любілі. Жыва ўспомніўся прадаўгаваты, пад гладкай цёмна-русай прычоскай, крыху шыракароты, чарнабровы тварык аднакласніцы, імя i прозвішча якое цяпер буду ўпарта намагацца прыпомніць. А бачу i чую, як яна прыўзнята, хораша расказала верш, стоячы каля дошкі, a ў канцы ўсміхнулася міла на двух апошніх радках:

Будзеш, маці, меці ў хаце Долю, згоду i багацьце!..

...Такі пастскрыптум:

Верш, вядома, на той час з усімі патрэбнымі мяккімі знакамі, але ж i з польскім «рвій». У газеце падобнае маецца: джўма — замест чума, згладзіць — замест забіць, сафандўла — няўдаліца... Не памятаю, ці ў чытанцы было тое «рвій». Школа польская, настаўніца полька, магло так i лічыцца за належнае...

* * *

A ўсё ж такі небывалае — дзяцел на градзе клубніцаў. Побач з высокім падмуркам белацаглянага . дома, паміж кустом даўно ацвіцелага бэзу i сценкакі дэкаратыўнай шыпшыны, кветачкі на якой ужо духмяна ружавеюцца. Той дзяцел, на якога звычайна глядзіш угару, спынены яго працавітым пастукваннем, цяпер прызямліўся на градзе, патупаў сярод клубнічнай лістоты i малатком сваім ці долатам не дзёўб, a гулліва хапаў — адну за адною — першыя спелыя ягады. Калі я весела прыкрыкнуў на яго з-пад ліпы, з-за стала, пярэсты зладзяйчук не адразу ўцяміў, што да чаго. Прыйшлося грукнуць кулаком па стальніцы. А потым — i пашкадаваць, кал i ён успырхнуў i знік... Будзеш ізноў цікаваць на яго толькі знізу, яшчэ i галаву задзёршы, як блазнюк?..

* * *

Такое хочацца дэкламаваць. З гэтым я сёння прачнуўся:

Оружия любимейшего род, Готовая рвануться в гике, Застыла кавалерия острот, Поднявши рифм отточенные пики...

Або такое, i сёння сучаснае:

Мне ни рубля не накопили строчки, Краснодеревщики не слали мебель на дом, И кроме свежевымытой сорочки, Сказав по совести, мне ничего не надо.

Цытую, вядома, з памяці, i з яго «лесенкой» тут у мяне можа быць непарадак. Яна мяне, гэтая «лесенка», раздражняла ў яго трынаццацітомніку. Столькі лішніх прабелаў! Пасля, скарачаючы бібліятэку, якой i ў чатырохпакаёвай кватэры стала зацесна, i гэты збор твораў здаў букіністу, сабе набыўшы аднатомнік.

З усёй іншай, яшчэ большай шматтомнасці засталіся ў трыццацітомніках Чэхаў i Дастаеўскі, якіх ніколі не зашмат. A пазбавіўся я, ці здаючы ў антыкварыят, ці дорачы каму-нсбудзь або куды-небудзь, i Маркса з Энгельсам, i Леніна, i Горкага, i Герцэна... Трыццацітомнік Аляксандра Іванавіча, у палавіне падпіснога тыражу апамятаўшыся, я абмяняў з суседам на дзевяцітомнік, а потым i пашкадаваў, што паспяшаўся, i цяпер шкадую — з-за «Колокола»...

Талстога не зашмат у першую чаргу, але яго дваццацітомнік я, адцзяляючыся з жонкай у асобную двухпакаёўку, пакінуў сынавай сям'i, забраўшы толькі выпадкова набытыя апошнія тамы дзевяностатомнага Поўнага збору, з перапіскай i дзённікам, а таксама ўсе мемуары вакол Льва Мікалаевіча. I не хапае часамі дома таго ці іншага мастацкага твора, прыходзіцца прасіць прынесці. Ахвотна набыў бы які «сярэдні» збор твораў. Тым часам у друку было ўжо, што выйшаў першы том стотомніка, але тут, з падпіскай на яго — штосьці касмічнае па часе: i малады не кожны дачакаецца ўсяго выдання.

* * *

У «Нашай ніве», зноў за 1910 год, апавяданне нейкага Н., «Праўда — не праўда, казна — не казка». Хлопец пытаецца ў дзяўчыны, навошта яна жыве, у еэнее найвышэйшым, а яна адказвае: «Я? Я жыву, каб праўды дажыцца». Як проста i як нязвычна хораша. А яшчэ i фотаілюстрацыя да гэтага, «Дзяўчына з-пад Слуцка» — сціпла-просценькая краса прынядзеленай работніцы,— здымак, удала знойдзены рэдакцыяй, а можа, i присланы тым засакрэчаным аўтарам, не так сабе, а з адпаведнай думкай. Якую мне падкрэсліць захацелася.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)