Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
З людзьмі і сам-насам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

З людзьмі і сам-насам

Электронная книга - «З людзьмі і сам-насам». Краткое содержание книги:

Новая кніга Янкі Брыля «З людзьмі i сам-насам» — своеасаблівы працяг такіх ягоных кніг, як «Жменя сонечных промняў», «Вітраж», «Вячэрняе», «Дзе скарб ваш», а таксама — цыклаў лірычных запісаў i мініяцюр «Усё, што ўражвае», «Свае старонкі», «Пошукі слова», «Хлеб надзённы»... I ў новай кнізе народнага пісьменніка — роздум пра час, чалавечыя лёсы, галоўныя праблемы сучаснасці, шчыры клопат пра мір, свабоду, дэмакратыю, родную мову, захапленне красой прыроды i вечнай паэзіяй маленства.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 92
Перейти на страницу:

* * *

Застанецца тое, што запісаў. А не застанецца тое, што толькі здаецца мне запісаным. I цяжка разабрацца, што запісана, а што я толькі расказваў, ці маючы намеру потым запісаць яго, ці не задумваючыся над гэтым.

Яно, відаць, i суджана, запланавана так, з такімі неаплатнымі выдаткамі. Падумаць толькі, якая процьма бабулек ды дзядкоў не знойдзена па «глыбінках», не ахоплена фалькларыстамі. А тыя з простых таленавітых людзей, што думалі-прадумалі столькі свайго — аднаму самому сабе, у глухой адзіноце?..

Адзін зануда — яшчэ нічога, а вось уявім некалькі ix на доўгай лаве,— сядзяць, сапуць i паныла, важна маўчаць... Ажно табе няёмка стане быць, можа, крыху залішне балбатліва-вясёлым у кампаніі.

* * *

Квецень чарэшняў i алычы прымерзла тут без мяне. Густой, раскошнай беллю сустрэлі яблыні. Таксама, чаго добрага, асуджанай на глум, бо прымаразкі кожнай раніцы. Ці бядуй, ці хавайся за спрадвечную мудрасць: «Што людзям, тое й нам» — усё роўна.

А такая сухмень, бяздожджыца — чарговая ненармальнасць, як было з красавіцкім ненатуральна летнім цяплом?..

* * *

Наколькі лепшымі былі тыя вёсны, якімі захапляўся ў розныя гады, цяжка, а то i немагчыма сказаць, дый не так i патрэбна,— бо вось я, захоплены, зачараваны вясной, як быццам i безлічна даўняй, бясконца паўторанай, аднак i зноў непараўнана новай.

* * *

Уранні я ішоў з пасёлка з малаком, а дачны сусед толькі ехаў туды, насустрач мне. Прыцішыў ход, неяк правай рукою крутнуў, зняўшы яе з «баранкі», нешта сказаў, чаго я добра не пачуў, але зразумеў як «пачакай мяне тут!». Дарога, зноў з пыльнымі каляінамі, у гэтым месцы глыбокая, нібы бясконца доўгае карыта. Я прысеў на травяной узбочыне, як на нейкай знарокавай прызбе, i адразу прыгадалася не банальна-класічнае «спыніся, імгненне, ты цудоўнае», а раней епакойнае, еціплае ў Фёдара Янкоўскага: «Прыпыніся на часіну», такая назва яго не навуковай, a мастацкай кнігі.

Праходзячы тут кожнай раніцы, бачыў я гэта, але мімаходзь, а цяпер нібы зусім па-новаму смачна ды ўдзячна спыніўся зрокам на густой кляновай зеляніне. Цераз дарогу. Кантрастам прыгадалася i наша дэкаратыўная шыпшына пры дарозе, уздоўж драцяное сеткі агароджы, i маладыя, пяцідзесяцігадовыя дубы, якія да сцішнаты шэра-аголена, трохі загуста пасаджаныя, гаем стаяць над Нёманам у сваім Дубовым норце. Шыпшына паспяшалася даць лістоту ў красавіцкую ненармальную цеплыню, яе да карычневай ссохласці прыхапіла начнымі прымаразкамі, i цяпер зеляніна новай лістоты малапрыкметна прабіваецца праз жорсткую карычняватасць. А на маладыя дубы трэба пайсці зірнуць,— як яны, следам за дзедам, што магутна ўзвыша^цца бліжэй ад норта да нашых сядзібаў, трэба думаць, пачалі ўжо зелянець.

А тут, перада мной, у шчаслівым секундным пацікванні цудоўных імгненняў, густа ды сакавіта, у спакойнай няяркасці зелянела лістота маладых прысадных клёнаў, таксама загуста пасаджаных. Праўда, крыху збоку да іхняй цеснай грамадкі, нібы панавагодняму адна, стаіць вышэйшая за ўсіх, стройная ялінка, але ж святочная яна зялёнасцю іншай, круглагадавой, i шчасце спаткацца з гэтай зялёнай радасцю — невыказна іншае.

* * *

Да пяці дождж перастаў, i я, усё ж такі абуўшы гумовыя боты, пайшоў на праходку, на гэты раз у бок Лузінаўкі, карыстаючыся прамочанымі i прыкатанымі каляінамі, па якіх ідзецца лепш, чым па менш язджалай дарозе на Студзёнку.

Захацелася павярнуць у Дубовы норт, праверыць, як там тыя «сцішнавата голыя» дубы.

I такое мілае здзіўленне — на ix ужо густа-зелена, амаль паўнамерная лістота, што так «паперла» ад цеплыні i дажджоў. Што значыць маладая, разбуджаная сіла! Дый трава пад дубамі шчодра ўзнялася, пераклікаецца з верхняй зелянінай...

«Пераклікаецца» — гэта, відаць, зашмат, перабор. Пошум зверху бывае ад ветру ці ветрыку, а трава больш маўчыць, асабліва ў нізкім зацішку.

Няхай будзе хоць так.

* * *

Старому трэба не швэндацца па свеце, а трымацца роднага кута — i не таму толькі, што там i сцены дапамагаюць, але ж i дзеля годнага заканчэння свайго жыццёвага шляху, са сваім месцам у Зямлі.

* * *

Самагубства. Якія б значныя ні былі прычыны для яго, a крыўда, боль, абраза, ганьба, якія ён наносіць блізкім, калі яны ў яго блізкія, бачацца мне наймацнейшым аргументам супраць такога выхаду з тупіка.

* * *

Памёр апошні з тройкі Кукрыніксаў — «Нікс». Добрае слова пра яго ў «Литературной газете». Толькі адразу здзівіла: а чаму гэта на апошняй, гумарыстычнай старонцы? А потым прыйшлося i засмяяцца, дый з паўторамі. Аказваецца, мастак Мікалай Сакалоў i вершы пісаў, «дый нядрэнныя». А далей трэба працыгаваць: «Аднойчы ён рызыкнуў паказаць свае вершы Чукоўскаму. Той прачытаў i сказаў: «Вашы вершы, дарагі Кукрынікс, трэба не чытаць, а танцаваць!» I пайшоў упрысядкі, чым вельмі збянтэжыў i так нясмелага аўтара».

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 92
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)