Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 179
Перейти на страницу:

Танцпляцоўка тым часам гудзела ад забавы. Гоман размоў, смех і бразгат шкла на фоне бесперапыннай ігры аркестра стваралі настрой, які, здавалася, ужо ўвабралі ў сябе гэтыя сцены.

Друцкі аглядаўся і некалькі разоў пытаўся ў афіцыянта, ці прыйшоў адвакат Лэньчыцкі.

Нарэшце афіцыянт прыйшоў сам з навіной:

— Няма Лэньчыцкага, пан дырэктар, і гэтай пані, што з ім бывае, але прыйшоў пан доктар, такі лысаваты ў акулярах, што з імі хадзіў.

— Адзін? — сарваўся з месца Друцкі.

— Так, пан дырэктар, адзінюткі.

— Дзе ён? — выглянуў ён у залу.

— Тут, пан дырэктар, якраз пад гэтай ложай.

У гэты час Друцкаму падумалася, што, можа, доктара Чухноўскага адправіла Аліцыя.

Нават напэўна, бо дзеля чаго яму прыходзіць?

Друцкі прабачыўся перад прафесарам і, нават не заўважыўшы яго іранічнай усмешкі, сышоў у залу.

Чухноўскі сядзеў адзін за маленькім круглым столікам і піў каньяк. Твар яго зрабіўся яшчэ бляднейшым, чым быў, пад вачыма з’явіліся сінякі, а шчокі запалі.

— Добры вечар, доктар, — павітаў яго Друцкі.

Кроў ударыла ў твар Чухноўскага, а вочы яго заблішчалі з-за пенснэ. Аднак ён устаў і падаў Друцкаму руку.

— Магу я запытацца, — не цырымонячыся, пачаў Друцкі, — чаму доктар апошнім часам такі рэдкі госць у мяне? Можа, што са здароўем, не дай божа?

Чухноўскі падазрона паглядзеў на яго і паціснуў плячыма:

— Не, я здаровы, дзякуй!

— Вы, як і ваша кампанія, забыліся на «Аргенціну»…

— Што вы кажаце? — здзівіўся Чухноўскі. — Дык і пані Горн не бывае?

— Ды не. Ні пані Горн, ні адвакат Лэньчыцкі. Я рады, што хоць вас бачу, доктар.

— Іх зусім не бывае? — дапытваўся Чухноўскі, нібыта не верачы сваім вушам.

— Зусім. Я нават здзівіўся.

— І я дзіўлюся, — сумна падхапіў доктар.

— Чаму? — з няшчырай абыякавасцю кінуў Друцкі.

Чухноўскі зноў пачырванеў.

— Таму… таму, што я думаў… што мне здавалася… Ну, я меркаваў, што пані Горн была зацікаўлена ў знаходжанні тут.

— Ах, — дадаў Друцкі, — і ў мяне было ўражанне, што пані Горн не сумна ў «Аргенціне».

Ён пашкадаваў ужо, што Чухноўскі прыйшоў, бо сам хацеў сустрэць Аліцыю.

«Небарака!» — падумаў Друцкі.

Проста ў яго галаве не ўкладвалася, каб чалавек інтэлігентны, які, калі не на ўласным вопыце, дык ва ўсякім выпадку дзякуючы літаратуры павінен быў больш-менш разбірацца ў жаночай псіхіцы, а ён настолькі бездапаможны. Друцкі ведаў, што Чухноўскі яго сапернік, але не адчуваў у ім саперніка да такой ступені, што гатовы быў хоць бы зараз ляпнуць яго па калене і ўскрыкнуць:

«Гэй, прыяцель! Ліха цябе бяры, не так дабіваюцца жанчын! Рабі што-небудзь! Дзейнічай, не енч і не румзай, тысяча чарцей!»

Друцкі ўстаў:

— Ну, тады жадаю вам прыемна правесці час… А пры магчымасці перадавайце маё шанаванне пані Горн і пану Лэньчыцкаму.

— Хвілінку, — затрымаў яго руку Чухноўскі, — секунду…

— Слухаю вас!

Доктар грыз ніжнюю губу:

— Не, уласна, нічога… Прабачце велікадушна… Можа, іншым разам…

Друцкі раззлаваўся. З яго было дастаткова! Ён так сціснуў далонь доктара, што той аж сыкнуў ад болю і плюхнуўся ў крэсла:

— Слухай пан, — злосна кінуў Друцкі, — альбо ты мужчына, альбо мяккі бесхрыбетны разявака. Што ты з сабой вырабляеш, гарохавы вянок табе на шыю[19]. Альбо плюнь на сябе і пастаў крыжык, альбо вазьмі сябе ў рукі! Не палезем мы ў труну, бо няма чаго! Што ты хнычаш, ліха цябе бяры! У цябе што, два жыцці, чаго ты адзінае жыццё сабе так атручваеш?!

Чухноўскі бяссільна апусціў галаву на грудзі.

— Давай па шчырасці, — працягваў Друцкі, распалены безнадзейнай мінай слухача, — ты глядзіш на мяне, як на ворага, бо думаеш, што я яе ў цябе забраў. Так?

Чухноўскі маўчаў.

— Так ці не? — настойваў Друцкі.

— Так.

— Ну дык я не забраў, бо не атрымаў.

Твар доктара праяснеў, ён быў гатовы абняць Друцкага, што давяло таго ледзь не да шаленства:

— І чаму вы радуецеся, чорт вас бяры! Чаму? Што я не забраў?.. Скажу вам: калі не я, то яе забярэ кожны, разумееце, кожны, толькі не вы. Не я, дык другі, але не вы са сваімі плаксівымі адносінамі да жыцця. Пане, Божа мілы, ці ж вы гэтага не бачыце?

— Бачу… бачу, — падтакваў доктар.

— І што вы зробіце?

— А што я магу зрабіць?.. — з роспаччу развёў рукамі Чухноўскі.

Друцкі ўстаў:

— Павесіцца, даражэнькі, павесіцца. Я б на вашым месцы павесіўся.

Ён быў такі абураны, што выцяў бы гэтага ёлупня тут жа, на месцы.

Друцкі схаваў рукі ў кішэні і, не развітаўшыся, пайшоў наверх.

вернуться

19

Гарохавы вянок табе на шыю — паводле польскай традыцыі, гарохавы — вянок, звіты разам з поўнымі стручкамі, — гэта адмова паклонніку, знак нежадання нявесты выходзіць замуж.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)