Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 179
Перейти на страницу:

— З двух ліх?

— З двух ліх, — пацвердзіў прафесар.

— Ну дык добра. Я ўладжу яшчэ некалькі спраў і вярнуся да цябе. Можа… можа, сёння ты мне нарэшце растлумачыш, чаго ад мяне хочаш?

— Можа… Я чакаю.

Друцкі збег уніз, аддаў некалькі распараджэнняў, яшчэ раз прагледзеў спіс гасцей, якія замаўлялі столікі, і стаў лаяцца:

— Што за чорт! Гэты Лэньчыцкі што, ашалеў?!

Пяць дзён ужо Аліцыя не заглядвала ў «Аргенціну». Спачатку Друцкі тлумачыў гэта какецтвам, потым задумаўся, ці не варта ўсё ж сур’ёзней аднесціся да слоў гэтай дзіўнай жанчыны пра тое, што больш яна тут не пакажацца, урэшце Друцкі пазваніў Лэньчыцкаму, спытаўся пра яго здароўе і дазнаўся, што адвакат сам намагаўся ўгаварыць пані Горн правесці вечар у «Аргенціне», але безвынікова.

«Яна толькі прыкідвалася, што цікавіцца мной, — падумаў Друцкі, — але калі яна мяркуе, што я памру ад роспачы, то вельмі памыляецца. У любым выпадку дзіўна».

Хоць ён і абяцаў сабе махнуць на Аліцыю рукой, аднак пільнаваў яе кожны дзень і злаваўся, калі лавіў сябе на гэтым чарговы раз. Ён дакладна ведаў, што не закахаўся ў яе, але таксама добра ўсведамляў, што яго цягне да яе мацней, чым да іншых жанчын. Друцкі думаў, што і з ёй робіцца тое самае, але — як аказалася — ён памыліўся.

— Я да тваіх паслуг, — прамовіў ён, уваходзячы ў ложу Бруніцкага, — і, праўду кажучы, рады, што хоць адзін вечар адпачну і пагутару з табой. Скажы мне, — пачаў ён пытанне, наліваючы Бруніцкаму віна, — паўторны аналіз маёй і крыві твайго сына даў такія ж вынікі, як папярэдні?

— Так. У цябе кроў тыпу «С», а ў яго тыпу «А».

— Вось бачыш, — выдыхнуў Друцкі, — я быў упэўнены ў гэтым. Нейкае пракляцце навісла над нашым сяброўствам, але я перакананы, што ў рэшце рэшт твае даследаванні перакрэсляць усялякія сумненні і ўсе падазрэнні, якія — не кажучы пра мяне — так азмрочваюць светлую памяць пра тваю жонку…

Твар прафесара асунуўся, і ён глуха сказаў:

— Аднак жа яна цябе кахала…

— Давай вып’ем, — перарваў яго Друцкі.

Бруніцкі выпіў кілішак да дна і пахітаў галавой:

— Так, табе неверагодна шанцуе на жанчын… Але а propos[18], — панізіў ён голас, — ты не спрабаваў даведацца, што адбылося з той… ну, з той дзяўчынкай…

— З якой дзяўчынкай?

— З той пансіянеркай, пасля гісторыі, з-за якой ты мусіў уцякаць за мяжу.

Прафесар скосу назіраў за Друцкім, але яго твар быў спакойны.

— Канечне, — кіўнуў той галавой, — я стараўся сабраць інфармацыю. Дык вось, гэтую малую, я да сёння не магу прабачыць сабе маё шаленства, гэтую малую бацька адвёз у вёску. Яе бацька кінуў свой пост у Варшаве і ўзяў у арэнду маленькі фальварак на Палессі. Дзяўчыну паслалі ў Лодзь у гімназію, але датуль хутка даляцелі звесткі пра скандал і трэба было яе перавесці куды-небудзь у іншае месца. Куды — невядома. З таго моманту яе след знік. Я толькі ведаю, што бацька дзяўчыны памёр, калі яна была яшчэ ў Лодзі.

— І больш нічога?

— Нічога.

— Ты звяртаўся калі ў якое-небудзь дэтэктыўнае агенцтва?

— Барані божа, — рассмяяўся Друцкі, — не думай, што я такі наіўны.

— Дык што?

— Я выпадкова натрапіў тут на нейкага Цяржаўскага. Ён крыху сарвігалава, крыху альфонс, а галоўнае, дармаед. Дык вось, гэты блакітны птах некалі быў аканомам ці кіраўніком у маёнтку, суседнім з фальваркам бацькі гэтай малой. Я мог у яго без боязі быць выкрытым усё выпытаць, бо, хоць ён і спрытнюга, але даволі абмежаваны: калі заплаціць за яго вячэру і дазволіць яму расказваць старыя нафталінавыя анекдоты, ён балбоча бесперапынку. Я прыкінуўся вельмі зацікаўленым і выцягнуў з яго яшчэ і тое, што ў адным са сваіх падарожжаў па краіне ён, заўваж, наймаўся на час выбараў агітатарам на мітынгах і сустрэў недзе ў Кутнаўскім ці Плоцкім павеце яе больш далёкую радню, таксама Жэраньскіх ці Жэраўскіх, я ўжо не памятаю. Дык яны ўвогуле адракаліся ад сваяцтва.

Друцкі некалькі разоў стукнуў сябе пальцам па лбе і закончыў:

— Я страшна іх усіх пакрыўдзіў. Вар’ят, асёл!

Прафесар барабаніў пальцамі па стале. Не было сумнення, што Багдан і не ўяўляў, хто такая падпракурор Аліцыя Горн.

— І ведаеш, — працягваў Друцкі, — я ўчыняў у жыцці вар’яцтва за вар’яцтвам, зрабіў безліч глупстваў і ні аб чым не шкадую, нічога не прагнуў бы перайначыць, вярнуць… Адно гэта даймае мяне, як кашмар… Ах, калі б я не быў тады п’яны! Усё з-за гэтага алкаголю! Вып’ем!

Яны пілі. Бруніцкі ўжо трохі захмялеў і таму вырашыў адкласці сюрпрыз да іншага разу або ўвогуле ўтаіць сваё адкрыццё.

вернуться

18

A propos (лац.) — дарэчы.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)