Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 110
Перейти на страницу:

«Ва ўмовах голаду, нэндзы і адсутнасці даху над галавой шанцы прыцягнуць насельніцтва да антынямецкіх выступленняў былі безумоўна большыя».

Савецкія ўлады не прызнавалі ніякіх форм легальнай грамадскай актыўнасці дзеля паправы становішча насельніцтва. Ад пачатку вайны ўсялякая яўная дабрачынная, культурная або асветная дзейнасць на акупаванай тэрыторыі расцэньвалася як праява калабарацыянізму, за што пагражала найвышэйшая мера пакарання, так як за ігнараванне абавязку барацьбы з акупантам на тылах фронту.

Нямецкая акупацыйная палітыка

У ходзе падрыхтоўкі да вайны, на пачатку 1941 г., нямецкае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва распрацавала дэталёвыя планы дзеянняў вайсковых і паліцэйскіх сіл на захопленых абшарах СССР і гаспадарчага выкарыстання мясцовых рэсурсаў, прамысловай структуры і рабочай сілы. Вясною 1941 г. са структур СС былі выдзелены спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні — Эйнзатцгрупы (аператыўныя групы) — для пацыфікацыі занятых Вермахтам тэрыторый і фізічнага знішчэння функцыянераў савецкага апарату ўлады, камуністаў і яўрэяў. У загадзе ад 13 мая 1941 г., падпісаным шэфам начальнага камандавання ўзброеных сіл ІІІ Рэйха Вільгельмам Кейтэлем, афіцэры Вермахта атрымалі паўнамоцтвы праводзіць пацыфікацыі і расстрэльваць мірнае насельніцтва на ўсім абшары рэалізацыі плана «Барбароса» ў выпадку падазрэння на наяўнасць якой-небудзь пагрозы з яго боку для бяспечнасці нямецкага войска. Загад фельдмаршала Кейтэля здымаў адначасна з салдат Вермахта ўсялякую адказнасць за дзеянні супраць мірнага насельніцтва і заахвочваў да бязлітаснага прымянення зброі ў адносінах да тых жыхароў занятых тэрыторый, якія варожа ставіліся да акупантаў. Чарговы загад Кейтэля ад 6 чэрвеня 1941 г., накіраваны афіцэрам узброеных сіл Рэйха і вядомы пад назвай «загаду аб камісарах», здымаў абавязак прытрымоўвацца норм міжнароднага права ў адносінах да савецкіх ваеннапалонных. Рэкамендаваў ён расстрэльваць без суда і тлумачэнняў усіх палітрукоў. Яшчэ да выбуху вайны была запланавана фізічная ліквідацыя салдат Чырвонай Арміі, якія мелі папасці ў нямецкі палон. Менавіта таму з ліку 3,3 млн. ваеннапалонных, якія трапілі ў няволю летам 1941 г., амаль палова памерла ад голаду і знясілення ў лагерах, арганізаваных найчасцей пад адкрытым небам.

Летам 1941 г. на тэрыторыі ўсёй акупаванай Беларусі ўведзена было ваеннае праўленне. Большасць тэрыторыі рэспублікі апынулася ў тыле дзеяння групы армій «Цэнтр», штаб якой знаходзіўся ў Баранавічах. Толькі паўднёвыя раёны ўваходзілі ў склад тэрыторыі, якой упраўляла камандаванне групы армій «Поўдзень», кіруючае таксама ўсёй Украінай. На тэрыторыі Беларусі была створана сетка палявых камендатур і падначаленых ім ваенных праўленняў гарадоў і раёнаў. На кожнай ступені вайсковай адміністрацыі ствараліся спецыяльныя падраздзяленні паліцыі (Эйнзатцгрупы) і гаспадарчыя службы. Астатнія мелі займацца забеспячэннем войска харчамі і мабілізацыяй мясцовага насельніцтва на працу ў карысць ваеннай інфраструктуры.

Хуткі наступ нямецкай арміі на ўсход выклікаў неабходнасць стварання новых ваенных праўленняў і паліцэйскіх фарміраванняў. Атрады Эйнзатцгрупы ўжо на тэрыторыі акупаванай Беларусі і Украіны не паспявалі забіваць сапраўдных і ўяўных праціўнікаў гітлерызму. Выкананне плана ачышчэння тылоў нямецкай арміі ад застаўшыхся савецкіх функцыянераў і камуністычных дзеячаў ды вынішчэння яўрэйскага насельніцтва патрабавала вялікіх людскіх рэзерваў. Адтуль вынікала неабходнасць разбудовы паліцэйскага і адміністрацыйнага апарату, абапіраючыся на мясцовы элемент. Немцы выкарысталі перш за ўсё стан грамадскіх настрояў, выкліканых савецкай палітыкай у заходніх абласцях у 1939–1941 гадах.

Уступленне нямецкіх войскаў успрымалася палякамі з надзеяй, але і беларусы з заходніх абласцей БССР таксама не надта сумавалі. Рапарт Дэпартамента ўнутраных спраў Дэлегатуры лонданскага ўрада на край аб сітуацыі на Гродзеншчыне і Беласточчыне ў другой палове 1941 г. грамадскія настроі ахарактарызваў адназначна:

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)