Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— І яны маглі праз стагоддзі, дадаў Рон, — захоўваць у сябе ключы ад патаемнай залы! Перадаючы іх ад бацькі да сына...
— Ну, што, — з асцярогай, прамовіла Герміёна. — Мяркую, што гэта цалкам мажліва...
— Але дзе мы возьмем доказы?— змрочна спытаўся Гары.
— Ёсць спосаб іх здабыць, — ціхенечкім голасам павольна сказала дзяўчынка, яна хутка азірнула пакой, каб паглядзець, ці няма паблізу Персі, — Аднак ён, зразумела ж цяжкі. І надта надта небяспечны. Не кажучы пра тое, што для яго выканання нам трэба будзе парушыць не меньш за пяцьдзесят школьных правілаў.
— Калі на працягу месяца-паўтара, ты будзеш гатова нам яго растлумачыць, — раздражнённа сказаў Рон. — Даш нам ведаць, добра?
— Ну, добра, — абыякава прамовіла Герміёна. — Нам трэба трапіць у слізэрынскую гасцёўню і задаць Малфою колькі пытанняў, але каб ён не зразумеў што размаўляе з намі.
— Гэта ж не мажліва, — заявіў Гары, а на ронавым твары аб’явілася ўсмешка.
— Не, мажліва, — адказала дзяўчынка. — Усё што нам для гэтага спатрэбіцца, крыху шматыстотнага зелля.
— Крыху, чаго?— у адзін голас, спыталіся Рон і Гары.
— Снэйп узгадваў пра яго на ўроку колькі тыдняў таму...
— Думаеш, падчас зеллеварства, нам ані няма больш нічога рабіць, як толькі Снэйпа слухаць, — прабуркатаў Рон.
— З яго дапамогаю можна перавараціцца на іншага чалавека. Падумайце. Мы маглі б перавараціцца на трох слізэрынцаў і ніхто б не здагадаўся, што мы гэта мы. Тады, верагодна, Малфой раскажа нам што-небудзь. Напэўна ён нават зараз пахваляецца гэтым у слізэрынскай гасцёўне. Калі б мы маглі яго чуць...
— Гучыць занадта хітравата,-пахмурліва заявіў Рон. — А што калі праз гэта шматыстотнае зелле мы назаўжды застанемся выглядаць як слізэрынцы?
— Ані, у яго толькі часовае дзеянне, — махнуўшы рукой сказала Герміёна. — Але будзе вельмі цяжка здабыць яго рэцэпт. Снэйп сказаў, што ён ёсць у кнізе “Найпотэжны зелля”і што яна павінна быць у забароненай секцыі бібліятэкі.
Існаваў толькі адзін спосаб узяць кнігу з забароненай секцыі: цябе трэба было мець на гэта дазвол ад кагосьці з настаўнікаў.
— Так, будзе цяжкавата растлумачыць каму-небудзь, — прамовіў Рон, — навошта нам спатрэбілася гэта кніга, калі мы не збіраемся паспрабаваць анічога з пададзеных у ёй зелляў.
— Я мяркую, — адказала на гэта Герміёна, — што калі б мы пераканалі кагось з настаўнікаў, што нас цікавіць толькі тэорыя, мы б мелі шанец...
— Ай, кінь дурное, хто з настаўнікаў купіцца на такое, — заявіз Рон. — Хіба што поўны ёлуп...
РАЗДЗЕЛ Х
Бладжэр з норавам
Пасля катастрафічнага выпадка з піксі, Локхарт больш не рызыкаваў прыносіць на заняткі жывых істотаў. Замест гэтага, прафесар распачаў чытаць вучням свае кнігі, а адчасу ладзіў па іх невялічкія спектаклі. У памочнікі сабе, ён звычайна абіраў Гары, так што, хлопчык да сённяшняга моманту ўжо паспеў пабываць трансільванскім селянінам, якога Локхарт вылекаваў ад балбатальных сурокаў, Зюзям з ільдзяной галавой і ўпіром, які не мог, пасля сустрэчы з Локхартам, есці анічога акрамя салаты.
Вось і на гэтым занятку па абароне ад Цёмных мастацтваў, Гары выцягнулі да дошкі. На гэты раз хлопчыку трэба было ўявіць сабой ваўкалака. І калі б не важкая прычына, захаваць Локхарта ў добрым настроі, Гары б са здавальненнем адмовіўся.
— А цяпер гучна ўзвый, Гары... праўдзівей... дык вось, тады, паверыце вы мне ці не, я кінуўся на яго... вось так... ШПУРНУЎ на зямлю... такім вось чынам... адной рукой прыціснуў да зямлі, а другой, крануў яго горла сваёй палачкай... і тады, прыцягнуўшы на дапамогу свае апошнія сілы, я выканаў над ім незвычайна складануў замову Гаморфус... ён жаласліва завыў... давай, Гары... грамчэй... добра... яго поўсць знікла... яго іклы зменшыліся... і ён зноў перавараціўся на звычайнага чалавека. Проста, але эфектыўна... і вось цяпер, яшчэ адна вёска будзе памятаць мяне, як героя, што пазбавіў іх ад штомесячных жахлівых нападаў ваўкалака.
Празвінеў звон і Локхарт выпрастаўся.
— Хатняя работа: скласці паэму аб паразе ваўкалака Вагі Вагі ў змаганні са мной! Аўтар лепшай, атрымае асобнік кнігі “Мая магічнасць” з аўтографам!
Навучэнцы пакрысе пачалі выходзіць з кабінэта, а Гары вярнуўся у глыбіню класы, дзе яго чакалі Рон і Герміёна.
— Гатова?— прамармытаў Гары.
— Дачакаюся пакуль выйдуць ўсе, — занепакоена адказала Герміёна. — Уф, ну добра...