Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 263
Перейти на страницу:

Ад раніцы чэшскія мамы з возікамі з дзяцьмі і ядою чакаюць на пляцу на «відовішча». Нямала, трыццаць шэсць тысяч народу. Аж мудрая Англія папыталася па радыё: няўжо гэта народ Масарыка? З тае пары пачалі вешаць у вязніцы, у двары. Прыходзіць сумны Карлічак і кажа, што ніколі не ажэніцца з чэшкаю, што яны азвярэлі. Да яго сябры суддзі на Панкрацы прыйшла знаёмая дзяўчына, каб ён дастаў ёй «лістэк на поправу» (білет на павешанне). Бо «любіцелям» гэтага відовішча прадавалі білеты. «Не,— казаў,— не ажанюся я ніколі са сваёю зямлячкаю, гэта не людзі, я лепш вазму беларуску...» Што ж, дарагі Карлічку, і беларускі — не ўсе паэтэсы, ёсць і ў нас розныя, але такіх, якія б хацелі глядзець, як вешаюць людзей, такіх мала. Адна Еўдакія Лось пакуль што паліла мае жывыя вершы, вось ёй можна было б запрапанаваць білецік...

Божа мой, такі ж не найгоршы той наш народ — ён у сэрцы сваім чалавечым яшчэ высока культурны ў параўнанні вось з гэтымі: з аднымі й з другімі ў Еўропе. Ёсць бандыты і ў нас, але такіх мы лічым вырадкамі, нават у час, калі ім была «зялёная вуліца», іх у нас не было многа... Не відно байцоў нават каля тых, якія мучаць жанчын.

Ля нас нейкі савецкі шпіталь. Стары старшына штодзённа бярэ туды пару немак з лагеру й ніколі не крыўдзіць іх, накорміць, нават дасць ім з сабою. Яны дзівяцца яго высокай культуры. Доўга яшчэ праводзілі чэхі суд гісторыі над адвечным ворагам славянства, толькі жаль, што метады іх помсты-справядлівасці не прыносілі гонару славянству ў XX веку нашае эры. Стварылі такую «рэволючні гарду» (рэвалюцыйную гвардыю), на якую ўсе казалі: рабуючая гвардыя. Гэтыя малойчыкі стралялі каго не лень, аж адзін з іх прыйшоў да нашае кіоскершы, зусім ужо з гэтага адурэлы, і расказваў, што тыя нямецкія дзеці, якія прасіліся, каб ён іх не забіваў, усё стаяць яму перад вачыма і дзень, і ноч, і ён адчувае, што ўжо дурэе...

Да нас прыйшоў аднойчы з аўтаматам партызан славацкі, які ведаў толькі адно, што я друкавалася за акупацыі, як друкаваліся ўсе да аднаго чэшскія й славацкія пісьменнікі, і вось явіўся на расправу. Прыставіў мне да грудзей знамяніты, апеяны, апаэтызаваны аўтамат і хацеў ужо страляць, але яшчэ думаў. Я мяшала цеста ў місцы й так не пераставала яго мяшаць і з тым дулам, парваў мяне нейкі смех. Юра тым часам быў ужо на дварэ і ў хату вярнуўся са здаравенным байцом-украінцам, які, убачыўшы такія здзекі над маці свайго малога перакладчыка, падняў такую квяцістую лаянку й крык аб тым, як яны, якіх нашы асвабадзілі, будуць яшчэ тут палохаць нашых жанчын! Славак пачаў апраўдвацца, што каб ведаў, што Юра гаворыць па-расейску, дык такога не зрабіў бы. Здавалася, што ён ужо не славак і амаль расеец, пакуль з аўтаматам. Папёр яго той украінец, і болей «герой» да нас не паказаўся.

Суседзі-чэхі былі амаль усе маімі сябрамі, а ў час самай рэвалюцыі явіліся дзядзькі, якія развозілі вайною вугаль, усе камуністы. Я ім, бывала, заўсёды дам па жмені махоркі, якою нас шчодра засабляў з Беларусі мужаў тата. Часам нейк скамбінуюць вугля ды прыедуць прасіць закурыць, вось я ім заўсёды дам пакрысе «зелля» й ніколі не вазму іх вугля, а ў велькае свята й па чарачцы знамянітага беларускага самагону.

Вось і прыбеглі дзядзькі бараніць мяне ад усякіх нягод у час неспакою. Што ж, я іх прывітала з перамогай і нашкрабла яшчэ ў пудэлку закурыць ім. Прыбег з сяла й балаховец наш Суддзёў, які таксама адчуваў патрыятычную адказнасць за цэласць мае асобы. Пасля мы былі аточаныя самымі апекунамі.

Байцы і, галоўнае, чыны вышэйшыя нахваталі крыху ў Еўропе трыпяркоў, мякка кажучы. Для іх быў з гэтай прычыны адпаведны шпіталь, але каму хацелася туды галасіцца[149] ў такую слаўную пару перамогі, вось і лячыў іх «свой доктар». Лячыў хлопцаў сапраўды сумленна, і даволі мы іх любілі. Кожны з іх нам не радзіў рушыцца з Прагі, а ў кампаніі кожны чулым голасам размалёўваў усю красу радзімы й клікаў дамоў. Мы верылі, безумоўна, гутаркам у адзіночку.

вернуться

149

Галасіцца (ад польск.) — паведаміць.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)