Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 100
Перейти на страницу:

Падтрымліваць агонь у катле паставілі Ватмана — хаця ірваўся Лёднік, які па звычаі не жадаў прызнаць сябе пакалечаным і не самым дужым. Доктара ўсадзілі на скрыню з вуглём. Пранцысь і фурман Генрых прымасціліся з бакоў, там, дзе былі гарматы, іх паспелі ўсталяваць усяго восем. Між спінамі шкаляра і фурмана былі заціснуты бочачка з порахам і скрыня з ядрамі.

Агонь у топцы гудзеў, вада ў катле, які знаходзіўся звонку, закіпела, запахла распаленым жалезам, чарапаха выплюнула струмень пары…

— Шнэль! — гукнуў Пфальцман і тузануў падважнікі.

Крануліся з месца шатуны, як быццам перабірала нагамі вялізная жамяра. Закруціліся колы і колцы, ляскатнулі шчыты чарапахі, змыкаючыся, ад чаго ўнутры стала цёмна і горача, як у лазні.

Відаць, ляскат, які ўтварала чарапаха, пачулі звонку, таму што вароты ламаць перасталі.

— Франц, страляй! — загадаў Пфальцман, і Пранціш запаліў фіціль мініяцюрнай гарматы, якая знаходзілася ў спецыяльным жолабе наверсе, так што яе аддача не рабіла шкоды.

Ядро ўрэзалася ў створкі варот, і тыя разышліся, загайдаліся, як быццам таксама жадалі ўцячы…

А потым пачаўся мясцовы Апакаліпсіс.

Пра тую падзею сведкі доўгімі зімовымі вечарамі расказвалі сваім унукам і праўнукам, а тыя перадавалі далей. Расповед пра ліцвінскага цмока-людажэра, з ноздраў якога ішоў чорны дым, набыў жаласлівы сюжэт, узбагаціў рэпертуар лірнікаў і дадаў адукаваным асобам скептыцызму наконт магчымасці выправіць міфалагічную свядомасць тутэйшага цёмнага люду з перажыткамі паганскага светапогляду.

Вядома, калі б радзівілаўскія слугі не разгубіліся, каб дзейнічалі, як належыць, шанцаў у маруднай машыны не было б. Але ўсе проста разбегліся са знаёмымі да зубнога болю крыкамі «Цмок! Цмок!». Тым больш цяпер чарапаха магла страляць ва ўсе бакі, а вось ейныя бліскучыя шчыты ніякія кулі не бралі. Вакол машыны віўся дым, які выглядаў бы яшчэ больш застрашліва, каб яго не прыбіваў зараз жа дождж, як рупная гаспадыня — заляцелую муху. А тут яшчэ да бурлівай бяседы далучыліся нябёсныя сілы — позняя навальніца спаслала на Слуцак цэлы крылаты гусарскі атрад маланак, і прысутныя ў двары Ніжняга замку неадменна ўвязалі гэтую з’яву з жалезнай пачварай.

Чарапаха з хуткасцю звычайнага мінака кіравалася ў бок брамы каля лазні, дзе быў апушчаны мост. Не, яго пачалі падымаць тыя, хто не страціў зусім галаву… Але пару стрэлаў з гарматы — і імпэт старанных вартаўнікоў растаў, як соль у юшцы.

Дзесьці стукаў малаток збройніка, абыякавага да мітусні чалавечай — майстар высноўваў чарговую прыладу для абароны ад смерці, дарагі кальчужны панцыр, які высакародны шляхціц зможа апрануць пад сармацкую чугу, перш чым ісці на сойм, што неадменна ў гэтай няшчаснай дзяржаве скончыцца сечай. А побач, у кузні, завіхаўся малаток каваля, які каваў чарговую прыладу смерці — шастапёр, булаву з вострымі рабрынамі, якая не зважыць на тонкі панцыр і шчыра пераламае рэбры шляхціцу ў сармацкай чузе, які прагаласуе не за таго кандыдата альбо скарыстаецца са свайго «лібэерум вета»[19] і сарве сойм, як вяселле, з якога збегла нявеста.

Дождж ліў, жалезная пачвара, дыхаючы агнём, з рэвам паўзла па Слуцку, месцічы зачынялі шыбы і чыталі малітвы. Пра тое, што робіцца ў князевым замку, даўно хадзілі самыя жудасныя чуткі, і калі адтуль выпаўз цмок, гэта нікога не здзівіла. Мяшчукі лёгка паверылі б і ў тое, што падобнае аблічча прыняў сам князь. Жаўнеры, павінныя выконваць свой доўг, цягнуліся за страшыдлам на бяспечнай адлегласці і час ад часу пастрэльвалі ў яго з-за будынкаў. Чарапаха плявалася ў адказ адзіночнымі стрэламі з пісталетаў.

Машына набліжалася да рынку, зараз пустога — не таму, што гандляры збаяліся цмока і страляніны, не, слуцкіх гандляроў не напалохаў бы і дождж са смалы, калі б пры гэтым нехта, хоць рагаты, працягваў купляць агуркі і сала. Але ў такую залеву надзей на пакупнікоў не было, нават на русалачных. Хаця некалькі падводаў з бочкамі стаялі, ад іх за вярсту ішоў водар падгнілых селядцоў. Ватман унюхаў гэты пах здаля і крыкнуў Пфальцману:

— Гер як там цябе, твая калымажка можа пракаціцца сама па сабе хоць колькі сажэняў?

— У прынцыпе, можа… Калі распаліць добра рухавік, і я замацую рычаг… — пракрычаў у адказ Пфальцман.

— Тады ўвага, цывільныя! Зараз мы параўняемся з падводамі, на якіх стаяць бочкі. У бочках, міль пардон, не зусім свежыя селядцы. Па маім знаку прыадкрываецца шчыт з гэтага боку, усе выскокваюць, як пацукі з печкі… Хто можа незаўважна залезці ў бочку, лезе і ратуецца. Хто марудзіць, грэбуе ці баіцца — папярэджвайце адразу, але павінен сказаць, што вугаль усё роўна заканчваецца.

вернуться

19

Ліберум вета — права кожнага шляхціца адмяніць рашэнне любога сойму альбо забараніць ягоную працу.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)