Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 100
Перейти на страницу:

— Але яго княская мосць захоча атрымаць цябе цэлым. Таму я не магу істотна папсаваць твой выгляд.

— Дык, можа, табе варта прапусціць князя наперад? — іранічна папытаўся Лёднік.

Прашковіч злосна рассмяяўся.

— Пасля князя мне ўжо нічога не застанецца, дурань. Ні вяршка цэлай скуры. Тваё шчасце, што яго княская мосць тэрмінова з’ехаў — перамаўляцца з вашым гаспадаром Сапегам. Але супраць таго, каб цябе трохі прыгладзілі, падрыхтавалі, князь нічога не мае. І ты сто разоў пашкадуеш, што кінуў у мяне гэты цвік!

Прашковіч узняў вастрыём уніз сціло, якое, відаць, шчыра лічыў цвіком, і з крыкам насалоды ўсадзіў яго ў грудзі Лёдніка, скіраваўшы, каб стрыжань прайшоў пад скурай. Лёднік стрымаў стогн, толькі дыханне яго на імгненне перарвалася. Кат адыйшоўся, паназіраў… Потым асцярожна, нібы выконваў тонкую рамесніцкую працу, пачаў падштурхоўваць відочны канец сціла так, каб вастрыё паказалася з-пад скуры… Ухапіўся за яго, выцягнуў, як шавецкую іголку. Па грудзях Лёдніка пабег тонкі цёмны струменьчык.

— Ніякай істотнай шкоды, праўда? — голас Прашковіча агідна дрыжэў ад задавальнення. — Але ж балюча не меней, чым калі б я сек цябе шабляй. Я вышыю гэтай голкай на тваім целе ўвесь свой боль, паскуднік!

І ўсадзіў сціло ў плячо доктара. Зноў працягнуў яго скрозь рану пад скурай. Павольна-павольна, ловячы найменшыя праявы болю…

Вырвіч злавіў злосны пагляд Лёдніка і паслухмяна заплюшчыў вочы. Пастараўся ўспомніць усмешку Паланейкі… Сінія вочы Сільфіды… Грацыёзныя рухі Міхалішыўны… Лічыў удары ўласнага сэрца… Але чуў толькі няроўнае дыханне Лёдніка, якое час ад часу замірала. А тут яшчэ аднавокі жаўнер, не перапыняючы сваёй жудаснай працы, пачаў напяваць знаёмую песню:

З вушак будуць нажнiчкi, З вушак будуць, Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi, Нажнiчкi.
З зубоў будуць пацеркi, З зубоў будуць, Лiгiцiгi-лiгiрулi, вой ды з мазурамi, Пацеркi…

Самае брыдкае, што кат ні пра што не пытаўся, яму не патрэбна было ад вязня нічога, акрамя болю… Вырвічу падалося, што гэты жах цягнецца бясконца. Закрычаць? Адцягнуць увагу на сябе? Але Лёднік не дасць гэтага зрабіць, спецыяльна раззлуе мярзотніка, і станецца яшчэ горш. Да таго ж, сапраўдныя катаванні чакалі наперадзе, чарга мусіла дайсці і да маладога шляхціца.

На двары пачуліся крыкі, нехта загадваў адчыніць браму… Забразгалі дзверы ў сутарэнні. Песня пра мазура і здохлую кабылу змоўкла.

— Цяпер ты мяне запомніш! І цвік твой вяртаю…

Пранцысь адплюшчыў вочы: аднавокі стаяў за спінай Лёдніка і зноў арудваў сцілом, павольна заганяючы яго пад скуру вязня. Але даставаць не стаў, пацёр рукі і сышоў, задаволены, п’яны пакутамі ворага. Дзверы ляснулі, як сківіцы людажэра. Палонныя зноў засталіся адны.

Доктар выглядаў… Кепска выглядаў. Ён амаль вісеў на ланцугах, цёмныя зліплыя валасы закрывалі апушчаны твар.

Пранцысь здушаным голасам прагаварыў:

— Доктар… Гэй, доктар…

Лёднік страсянуў галавой, выпрастаўся, цвёрда стаў на ногі.

— Гэты гіцаль зусім не ведае анатоміі, — голас ягоны не змяніўся зусім — такім толькі лекцыі нядбайным студэнтам чытаць. — Абазнаны ў знаходжанні болевых кропак чалавек мог учыніць куды болей шкоды.

— Ты — як?..

— Як зацыраваны бот.

Пранцысь ледзь не засмяяўся з палёгкай — каб слёзы не душылі.

— Шкада, ты не забіў гэтую навалач тады, у карэце!

— Ніколі не трэба шкадаваць, што не адабраў у кагосьці жыццё, — павучальна прамовіў Лёднік. — Не ты ж яго даваў. А такіх, як Прашковіч, я лічу хворымі. У Парыжы бачыў я купку разбэшчаных людзей, сапраўдных вар’ятаў, якія называлі сябе «лібертэнамі». Яны падчас оргій сцябалі адзін аднаго бізунамі, утыкалі ў целы голкі… Найбольшую насалоду, аднак, атрымлівалі, калі па-нялюдску здзекваліся над безабароннымі ахвярамі. У Прашковіча тыя ж сімптомы, што ў іх, ён нават сліну пускаў, калі адчуваў, что мне балюча. Так што тэарэтычна і я мог бы мець задавальненне ад ягоных маніпуляцый.

Пранціш не мог не ўсміхнуцца ад іранічнага тону доктара. Але зараз жа наваліўся ганебны страх. Першая дзея скончаная. А далей? Ясна, што словы «мы выберамся» былы алхімік кінуў проста каб супакоіць гаспадара. За дзвярыма камеры, на калідоры, нешта грукатала, чуліся здушаныя ўскрыкі, быццам нехта развітваўся з жыццём.

— Доктар, а калі чалавеку наканавана памерці ў катоўні, гэта ў гараскопе прадказваецца? І на далоні напісана?

— Выкінь гэткія думкі з галавы! — бразнуў ланцугамі Лёднік. — Яшчэ нядаўна бег з шабляй на стрэльбы з крыкам «Гіпацэнта-а-аўр», а цяпер? Нават лініі на руцэ могуць мяняцца, калі іх ўладальнік не губляе галавы ў самай адчайнай сітуацыі.

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)