Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 100
Перейти на страницу:

З вокнаў кляштара бернардзінак добра бачыўся Марыінскі сабор з двума вежамі, якія ўпрыгожвалі два званы, адлітыя з велізарнага звона па імені Ян Салагуб, прывезенага з Караляўца і занадта вялікага для карыстання на мясцовай званіцы. Бачыўся і такі да болю знаёмы будынак езуіцкага калегіюму. Дзесьці там, у інтэрнаце-канвенце, засталася радавая шабля Вырвічаў, з выгравіраваным на дзяржальне Гіпацэнтаўрам. Лірнік пад вакном заспяваў баладу пра магутнага гетмана Радзівіла, чым, напэўна, параніў бы сэрцы высакародных прастаўнікоў роду Багінскіх, каб тыя лічылі вартым прыслухоўвацца да спяванняў нейкага жабрака:

Радзівіл князь выязджае, Веліч нібы сонца ззяе Моц і слава зямлі літоўскай Па-над ім лятае.
Моладзь і высока панства, Рыцары — Літвы ваярства, Коні рвуцца пад імі, Чуюць вершнікаў штукарства.

Пранціш пацягнуўся да вакна бліжэй… Толькі пры пані ігуменні асабліва па баках не пакруцішся. Маці Альжбэта, мажная і ўладная, сурова глядзела на гасцей, хаця й чаканых і добра аплочаных пляменнікам. Двое мужчын, да таго ж схізматыкаў, і кабета ў мужчынскай адзежы — у яе манастыры!

— Як хочаце, але ў келлях я іх пасяліць не магу! — строга сказала маці Альжбэта белагаловаму волату з перабітым носам, канфідэнту[20] ваяводы Багінскага.

— Але ж, цётачка, яго княская мосць мой пан брат дужа прасіў… — мілым галаском прамовіла маладзенькая паслушніца з троху кірпатым носікам, ружовымі вуснамі і гарэзнымі не як у мнішкі вачыма. — Яго княская мосць запэўнівае, што госці гэтыя вельмі важныя, і іх бяспека — справа нашага сямейнага гонару і…

— Сціхні, сарока, — раздражнёна спыніла пляменніцу маці Альжбэта. — Каб не так — не пусціла б у святыя муры гэтую банду.

Агледзела яшчэ раз прыхадняў, як гаспадыня — няўдалыя булкі:

— Значыць, так… Паселіцеся ў левым крыле, дзе скарбніца. Туды хадзіць усім забаронена, ключ толькі ў мяне, маецца выхад праз сутарэнні… Самае то. Жанчыну — у верхні пакой, дзе складзеныя габелены. І каб замыкалася на ключ! Мужчынам прыдзецца начаваць пад лесвіцай. Спадзяюся, не трэба папярэджваць, што тут — прытулак цнатлівасці…

— Я сама прасачу за іх паводзінамі, цётачка! — паслушніца пацалавала ігуменню ў руку.

— Ты ўжо прасочыш… — у голасе маці Альжбэты скрозь радражненне чулася паблажлівая любоў. — За табой сачыць трэба, гарэза. А клапаціцца пра гасцей і праўда давядзецца табе. Бо лішніх воч і вушэй нам тут не трэба.

Спынілася поглядам на госці ў мужчынскім касцюме, чый апякаюча прыгожы твар быў такі бледны і змучаны, быццам зараз пані паваліцца, зірнула на ладнага юнака з нахабнымі вачыма і яго старэйшага спадарожніка, з разумным саркастычным абліччам, занадта разумным і занадта саркастычным для добрага хрысціяніна, нахмурылася…

— Распарадзіся, Паланэя, каб нагрэлі вады. Пах ад гэтых мужыкоў, як ад гнілых селядцоў. Дзеўка хай кладзецца ў ложак. І на ключ замыкайся, чуеш! Плюгаўства нейкае робіцца… Мужчыны ў жаночым кляштары…

На развітанне паслушніца падміргнула Пранцысю, так што ў яго радасна зайшлося сэрца.

Спаць Лёдніку і Вырвічу належала на сенніках, кінутых на падлозе пад вітой лесвіцай. Але й гэта было добра. Гэта было нават раскошна. Яшчэ ў іх распараджэнні мелася лесвічная пляцоўка цокальнага паверху ўнізе, але ўсе дзверы пакояў — і там, і вышэй — былі надзейна зачыненыя, зберагаючы дабро бернардзінак. Можна было ўзняцца па лесвіцы на самы верх, на гарышча, да круглага вакенца. Ход у сутарэнні закрываўся плітой у падлозе, і сэнсу ірвацца туды пакуль не было.

Раніцай Саламея спусцілася ўніз, пераапранутая ў простую брунатную сукенку, наўрад з гардэробу ваевадзянкі, хутчэй, якой простай паслушніцы. Як пры гэтым яна ўмудралася па-ранейшаму прападабняцца Сільфідзе, была загадка. Пранцысь назіраў за яе плаўнымі рухамі, сачыў тонкія абрысы твару, ганарыстую постаць… І крамольныя думкі ўзнікалі: чым гэтая мяшчанка горшая ад шляхцянкі? Пастаў побач яе і любую магнатку, недасведчаны чалавек менавіта ў палачанцы пазнае блакітную кроў. А Міхалішыўна са Слуцкага тэатру, такая ж вытанчаная і гожая, увогуле з прыгонных!

вернуться

20

Канфідэнт — давераная асоба.

1 ... 57 58 59 60 61 62 63 64 65 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)