Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 114
Перейти на страницу:

Гары і Рон падыйшлі і таксама зазірнулі ўсярэдзіну. Мармытуха Міртла плавала ў бачку, калупаючы прышчынку на падбароддзі.

— Гэта ДЗЯВОЧАЯ прыбіральня, — заявіла яна, з падазронасцю паглядзеўшы на Гары і Рона, — А ЯНЫ не дзяўчынкі.

— Ані, не дзяўчынкі, — пагадзілася з ёй Герміёна, — але я... я толькі хацела паказаць ім, як... ммм... тут добра.

Яна няўпэўненна хістнула рукой кажучы на старое люстэрка і вільготную падлогу.

— Спытай у яе, ці не бачыла яна кагось, — аднымі вуснамі прашапатаў Гары Герміёне.

— Што ты там шапочаш?— спытала вытарапіўшыся на яго, Міртла.

— Не, нічога, — хутка адказаў ёй Гары. — Я толькі хацеў спытаць...

— Як бы мне хацелася, каб людзі кінулі гаварыць за маёй спіной!— задыхаючыся ад слёз ўз’енчыла Міртла. — У мяне ж таксама ЁСЦЬ пачуцці, не гледзячы на тое, што Я памерла.

— Міртла, — прамовіла Герміёна, — мы не хацелі цябе пакрыўдзіць. Гары толькі...

— Не хацелі пакрыўдзіць! Якая лухта!— залямантавала Міртла. — Пры жыцці я ня ведала тут анічога акрамя пакут! А цяпер людзі прыходзяць, каб сапсаваць мне яшчэ і смерць!

— Мы хацелі спытаць цябе, ці не бачыла ты чагосьці дзіўнага апошнім часам?— выпаліла Герміёна. — Наўпрост за дзвер’ю тваёй прыбіральні на Хэлаўін адбыўся напад на котку.

— Ці ты не бачыла кагось у тую ноч?— спытаў Гары.

— Не звярнула ўвагі. — тэатральна адказала Міртла. — Піўз моцна пакрыўдзіў мяне, таму вярнуўшыся, я вырашыла накласці на сябе рукі. А потым, зразумела, прыпомніла, што я...

— Ужо і так памерла, — папамагаючы ёй, прамовіў Рон.

Міртла выдала трагічны енк, паднялася ў паветра, разгарнулася, распырскаўшы паўсюль ваду, нырнула ва ўнітаз і знікла з вачэй. Дзе, калі судзіць па гуку яе рыданняў, схавалася ў выгіб трубы.

Гары і Рон стаялі раззявіўшы рота, але Герміёна, стомлена паціснуўшы плячыма, заявіла:

— Шчыра кажучы, Міртла, сёння была амаль што вясёлай... добра, хадзем адсюль.

Гары, ледзь паспеў зачыніць дзвера, за якімі ўсё яшчэ, з булькатам рыдала Міртла, як гучны холас прымусіў усіх траіх падскочыць.

— РОН!

На верхняй прыступкі лесвіцы стаяў, бліскаючы прэфектаўскім значыкам, Персі Візлі, на твары якога адлюстраваўся моцны шок.

— Гэта ДЗЯВОЧАЯ прыбіральня!— ледзь дыхаючы, прамовіў ёе. — Што ты..?

— Троху пашукалі, — паціснуў плячыма Рон. — Ці не знойдзем ключэй да разгадкі...

Персі надзмуўся, так што адразу ж нагадаў Гары місіс Візлі.

— А ну... прэч... адсюль... — набліжаючыся да іх і адначасова праганяючы іх, махамі рук, сказаў Персі. — Вас не ТУРБУЕ, як гэта выглядае з боку. Вяртацца сюды, пакуль усе астатнія на абедзе...

— А чаму нам нельга тут быць, — палка заявіў Рон, супыніўшыся і вылупіўшыся на Персі. — Слухай, аніхто з нас і пальцам не крануўся да той коткі!

— Тое ж самае я сказаў Джыні, — раззлавана сказаў Персі, — але яна дагэтуль лічыць, што вас выключаць са школы. Я ніколі ранней не бачыў яе такой засмучанай, яна ўсе вочы выплакала. Падумай пра яе, няма ніводнага першагодкі, якога не захапіла гэта...

— ТЫ не пра Джыні клапоцішся, — адказаў Рон, вушы якога зрабіліся чырвонымі. — ТЫ турбуешся аб тым, што я магу сапсаваць твае планы зрабіцца школьным старастам.

— Пяць балаў з Грыфіндора!— каротка прамовіў Персі, кажучы пальцам на свой значык. — Спадзяюся, што хоць гэта чаму-небудзь цябе навучыць! І каб больш аніякай ДЭТЭКТЫЎНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ, альбо я напішу маці!

Персі развярнуўся і рушыў прэч. Яго шыя была гэткай жа чырвонай, які і ронавы вушы.

*

Тым вечарам, Гары, Рон і Герміёна абралі ў гасцёўне месца, як мага далей ад Персі. Рон ўсё яшчэ заставаўся ў благім настроі, таму нарабіў кляксаў у хатняй рабоце па замовах. А калі ён, каб выдаліць кляксы, безуважліва крануў пергамент сваёй палачкай, той загарэўся. Палаючы ад злосці, як той пергамент, Рон ляпнуў сваёй “Стандартнай кнігай замоў”. Да гарынага здзіўлення тое ж самае зрабіла і Герміёна.

— Аднак, хто ж гэта мог зрабіць?— ціхім голасам, працягваючы распачатую ранней размову. — Хто жадае, каб усі сквібы і магланароджаныя пакінулі Хогвартс?

— Давай паразважаем, — з фальшывай збянтэжанасцю, сказаў Рон. — Хто, як мы ведаем, лічыць усіх магланароджаных брыдотай?

Ён паглядзеў на Герміёну, тая, нерашуча азірнулася.

— Ты аб Малфоі?

— А хіба не!— заявіў Рон. — Ты чула яго словы: “Наступнымі будзеце вы глеекроўкі!” Слухай, на яго брыдкі пацучыны твар годзе аднаго раза глянуць, каб зразумець — гэта ён!

— Думаеш, Малфой — нашчадак Слізэрына?— з недаверам спыталася дзяўчынка.

— Ты зірні на ягоную сямейку, — адкладаючы сваю кнігу, уціснуўся ў размову Гары. — Малфой заўсёды хваліўся, што ягоныя продкі былі толькі слізэрынцамі. Яны лёгка маглі быць нашчадкамі заснавальніка свайго Дому. І яго бацька для гэтага суцэль дастаткова злы.

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)