Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 332
Перейти на страницу:

– Адным словам не скажаш, люд розны. Але ў большасці сваёй паверылі, загарэліся жаданнем здабываць волю... Толькі не хапае агітатараў. Агітацыйныя б лісткі якія накіраваць у паўстанцкія лагеры. Сялян шмат пісьменных, і яны самі па сабе станавіліся б агітатарамі...

Звяждоўскі ўсміхнуўся, таемным позіркам гледзячы на гасцей, прамовіў:

– Хутка будзе агітатка... На мужыцкай мове і напісана будзе. Неўзабаве мы прышлем яе...

– Было б добра...

Далей Канстанцін падсеў ужо бліжэй да Ежы.

Кучэўскаму-Пораю хацелася выказаць свае сумненні і развагі пра рэвалюцыйную справу, але дыспут рашыў перанесці на пазней, цяпер не той спрыяльны час, ды і дадому вяртацца трэба.

– Мне даручана гаварыць з людзьмі, выведваць іх настрой, і па магчымасці ўцягваць іх у працу, а для гэтага ў вёсках ствараць тайныя арганізацыі. Я толькі пачаў тое рабіць, і тое, што мне даручана, пастараюся зрабіць бездакорна.

Кастусь Каліноўскі адабральна заківаў галавой.

6.

Яшчэ да пераезду ў Вільню, наведваючы зрэдку сваіх выдаўцоў, Уладыслаў Сыракомля пазнаёміўся з арганістам і дырыжорам опернага тэатра ў Вільні Станіславам Манюшкам.

А задоўга да гэтага, знаходзячыся ў Мінску, у 1834 годзе пабачыў на сцэне сваіх жа “Канторскі служачы”, – спектакль пастаўлены аматарамі-тэатраламі. Праз сем год у Гародні і праз два у Мінску паглядзеў “Латарэю”. Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч (разам з Кжыжаноўскім) і напісаў лібрэта “Рэкруцкі набор”, “Спаборніцтва музыкаў”, “Чарадзейная вада”, “Ідылія”, “Сялянку” – зноў жа з Кжыжаноўскім…

“Сялянка” уразіла Сыракомлю, уразіла тым, што яна ішла на беларускай мове, зрэдку, праўда, перамешаная польскай, але зробленая на грунце беларускага музыкальнага фальклору, – усё гэта мела неацэннае багацце для беларускай нацыянальнай культуры.

Не сустракаючыся непасрэдна з кампазітарам, Уладыслаў Сыракомля пранікся да яго глыбокай павагай, цаніў у ім музыканта высокага ўзроўню. Нарадзіўшыся ў фальварку Убель, пад Чэрвенем, ён увабраў у сябе ўсё хараство беларускіх палёў і дубраў, дабрыню і мудрасць вяскоўцаў, іх непаўторныя песні, фальклор, паданні і гераічныя гісторыі мінулых паўстанцкіх гадоў…

Упершыню пазнаёміўшыся, яны адразу адчулі прыязнасць адзін да аднаго.

Потым Сыракомля будзе захапляцца яго педагагічнай і выхаваўчай дзейнасцю, здзіўляцца, як у яго хапала часу на сяброў, на дапамогу таленавітым музыкам… Усё сваё жыццё Станіслаў Манюшка падтрымліваў самыя цесныя сувязі з беларускімі музыкантамі, як мог дапамагаў ім. Каб падтрымаць талент, ён дасылаў іх творы ўплывовым музыкантам. Фларыян Станіслаў Міладоўскі вучыўся музыцы ў свайго ж бацькі, а потым у Вільні, Мінску, Берліне і Вене. Манюшка ўбачыў у ім творцу і сам паслаў Ферэнцу Лісту яго першыя спробы. У дзесяцігадовым узросце, у 1829 годзе, даў у Вільні першы адкрыты канцэрт. А праз год выступіў у Мінску і Слуцку.

Знаходзіў Станіслаў Манюшка час і на напісанне артыкулаў пра сваіх землякоў – І.Бяляўскага, гарадзенскую скрыпачку Т.Юзафовіч, пісаў рэцэнзіі на іх працы, цёпла адгукнуўся пра кнігу Н.Орды “Граматыка музыкі”. Зацікаўлены быў у тым, каб таленавітыя музыканты набывалі адукацыю. Памог набыць яе мінчанцы піяністцы К.Марцынкевіч, скрыпачцы Б.Крыгер… Наладжваў іх канцэрты. Мінская піяністка ганарылася ўсё жыццё, што яе педагогам быў Манюшка – дырыжор і дырэктар опернага тэатра.

І вось з такім чалавекам звёў лёс Уладыслава Сыракомлю.

Даведаўшыся, што паэт намерыўся пераязджаць у Вільню, пацікавіўся:

– А дзе жыць збіраешся, дружа?

– Буду шукаць кватэру…

– Навошта шукаць? Яна для цябе падрыхтавана ўжо.

– Як гэта? – не паверыў Сыракомля. – І дзе ж?

– У майго цесця. У яго некалькі пакояў. І для тваёй сям’і знойдзецца месца. На першым часе табе будзе акурат. А потым, залучанскі арандатар, калі захочаш больш прастору, падшукаеш сам прыстойнае жыллё.

– Дзякую, калі так.

Вось тады і прыехаў Уладыслаў Сыракомля на Нямецкую вуліцу, якая знаходзілася амаль у цэнтры горада, і таму была самай шумнай.

Пажыў у Манюшкаў нядоўга. А потым, калі прыехаў ужо з Залуча Вінцэсь Каратынскі, калі і яму не спадабалася тлумнае месца, ды і цеснавата стала, пайшоў сакратар у пошукі новай кватэры. І неўзабаве знайшоў яе – у доме Доўнара. Там ужо было і прасторна і, галоўнае, ціха і ўтульна…

……………………………………………………………

Больш як месяц прайшло з таго часу, як пан Ежы з кавалькадай Загорскага ездзіў у Бірштаны, а потым цёмнай ноччу з ляснічым імчалі да яго сядзібы і потым да Вільні.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)